КОНКУРС

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

102_9865

Калектыў дзяржаўнай установы “Нясвіжскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” заняў 2-е месца ў вобласці сярод тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання ў аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы па добраўпарадкаванні і санітарным стане тэрыторый, за што атрымаў адпаведны дыплом. Конкурс праводзіўся камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама.

Як патлумачыла намеснік дырэктара ДУ “НТЦСАН” Святлана Навоша, пачэснае другое месца ў абласным конкурсе — гэта вынік дбайных адносін ўсіх работнікаў цэнтра да месца, дзе яны працуюць. — Мы ўсе разам прыбіраем тэрыторыю, саджаем кветкі, праполваем клумбы. — Адзначыла Святлана Мікалаеўна. — Дапамагаюць і нашы выхаванцы з аддзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў, якія з задавальненнем удзельнічаюць у занятках па працатэрапіі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.