Лекі для душы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

menjkuna01-01

Мы шукаем лекі для душы ў розных мясцінах.  I мала хто задумваецца, што многае, патрэбнае нам,  знаходзіцца зусім побач. Варта толькі прыпыніцца, агледзецца… На тэрыторыі Нясвіжскага раёна захаваліся чатыры праваслаўныя драўляныя царквы — помнікі архітэктуры 19 стагоддзя — Мікалая Мерлікійскага ў Мацылёўшчыне, Свята-Георгіеўская ў Астроўках, Свята-Пакроўская ў Лані, Благавешчанская ў вёсцы Кунаса, куды здзейснілі невялікае паломніцтва наведвальнікі гасцёўні «Ясь і Яніна», што дзейнічае пры раённай бібліятэцы, і клуба «Альбом майго жыцця», які працуе пры Нясвіжскім раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Благавешчанская царква была пабудавана ў 1887 годзе за казённы кошт, а дакладней — 6642 рублі 97 капеек. Пры царкве дзейнічала бібліятэка, якая ўтрымлі-вала 10 тамоў павучанняў, астатнія кнігі святар выпісваў на   свае сродкі. У прыходзе былі два земскія народныя вучылішчы, адчыненыя ў 1909 годзе. Там вучыліся 112 хлопчыкаў і 28 дзяўчынак. Дзейнічалі 7 школ граматы, адкрытых у розны час, дзе навучаліся 100 хлопчыкаў і 21 дзяўчынка. Царква мела два прыпісныя храмы — у в.Сейлавічы ў імя Праабражэння Гасподня, пабудаваны ў 1836 годзе, які ў 1938 годзе адышоў да касцёла,  і Пакроўская царква ў Любкаўшчыне, пабудаваная ў 1818 годзе. У Благавешчанскай царкве захоўваліся метрычныя кнігі. Але ў 1942 годзе яны былі канфіскаваны метрыкальнай управай Нясвіжскага раёна і спалены. Царква ў в. Кунаса была закрыта у 60-х гадах мінулага стагоддзя савецкімі ўладамі. Памяшканне сталі выкарыстоў-ваць як сховішча для зерня і яда-хімікатаў. Найбольш каштоўныя іконы за-бралі, лёс іх да гэтага часу невядомы. Астатнія склалі ў скрынкі. Дах   царквы працякаў і іконы прыйшлі ў нягоднасць. Так што, калі у 1996 годзе храм быў адноўлены,  выкарыстаць старыя іконы для аздаблення царквы было немагчыма. Усе абразы для іканастаса і ўсёй царквы набылі ў наш час. Са старых часоў застаўся толькі падсвечнік,  які ўвесь час валяўся непадалёку ў рове. Харугвы, напрыстольны крыж і адну ікону падарылі да адкрыцця царквы прыха-джане Вішнявецкай царквы Стаўбцоўскага раёна.

У 2016-м годзе споўніцца 20 гадоў з дня адкрыцця адноўленай  Благавешчанскай царквы.

Валянціна ШЧАРБАКОВА, галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.