На паэтычнай хвалі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

0b2da03fd4f2fcc07eb74f070715dd14

Жоўты ліст

Спелаю лістотай

Упаду на слоту.

Хто я? Дзе я? Хто ты?

Ліст: ляжу пад плотам.

 

Мне тут сумна вельмі.

Дождж імжыць, як шэльма.

Нібы вуж з патэльні,

Б’юся ў час пякельны.

Быў раней зялёны.

Жыў з галінкай клёна.

Але стаў ўлюбёны

У палёт да скону.

 

Я ляцеў прыгожа.

Вецер, ўзяўшы ножык,

Шлях мой растрыножыў

Лёгка, хутка, гожа.

 

Восень баб’іх нітак,

Не прайдзі хоць ты так! —

На мой жоўты світэр

Свой пастаў адбітак.

***

Спрабую хлебны

водар лёгкі:

камбайн зжынае каласкі.

***

Чалавек, які прайшоў Афганістан,

нешта расказваў мне смешнае,

рагатаў на ўвесь тралейбус;

нястомным трэмарам

дрыжалі яго рукі,

нібы ён зноў ішоў у атаку…

***

Восень: чырвона-жоўтая

лістота.

Нешта шэпча ветру

змоўшчыца-галінка.

***

З грыбоў вяртаюся.

Вечар.

Морак накрыў нечакана.

***

Доўга цісну руку

знаёмаму,

якога даўно не бачыў,

не ведаючы, што сказаць, —

няўмольны час.

***

Нібы ўзялі

ў аблогу:

рыштаванні абступілі замак.

Андрэй Козел


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.