Паходны водгалас лета

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

rybalka-v-moldavii

Хутка, неяк нават незаўважна, у віхуры падзей, клопатаў, а калі і ў прыемным баўленні часу, праляцелі летнія канікулы ў нашага падрастаючага пакалення. Зноў надышоў час  настройвацца на плённую працу са школьнымі падручнікамі. Але гэта зусім не значыць, што ў дзяцей не застаецца часу на актыўны адпачынак і добрыя справы. Так з  5-га па 7-е верасня на радзіме Якуба Коласа, паблізу вёскі Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскага раёна, школьнікі нясвіжскіх школ прымалі ўдзел ў турыстычным злёце. Мерапрыемства ладзілася Нясвіжскім турыстычным клубам “Вандроўнік” і было прымеркавана да пачатку новага навучальнага года.

 Як расказала старшыня  клуба Алена ЦЫМБАРЭВІЧ, юныя нашчадкі Коласа і Скарыны спаборнічалі ў тэхніцы турызму і выпрабоўвалі свае сілы ў розных конкурсах і турнірах. Моладзі было прапанавана адчуць сябе сапраўднымі беларусамі і размаўляць увесь час паміж сабой на роднай мове. Да таго ж, кожны меў магчымасць выпрабаваць сябе ў сіле альбо спрыце. Удзельнікі кідалі дзіду ў цэль, камяні на далечыню, гулялі ў валейбол і бадмінтон, спаборнічалі на воднай стужцы перашкод.

Дапамогу турыстам-воднікам першай школы аказаў раённы ад-дзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, выдзеліўшы сродкі на набыццё турыстычных байдарак, што добра паспрыяе развіццю школьнага воднага турызму ў Нясвіжы.

Камандныя вынікі ў спаборніцтвах не падводзіліся, але кожны меў магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці і атрымаць каштоўны падарунак ад арганізатараў мерапрыемства.

У суботні вечар сябры турклуба “Вандроўнік” падрыхтавалі для удзельнікаў злёту на беразе ракі Нёман турыстычную лазню. Усе з задавальненнем прымалі працэдуру з дубовымі венікамі і акунаннем у прахалодную рачную ваду.

Крыху пазней вясёлы народ сабраўся каля агульнага вогнішча, дзе слухалі песні пад гітару ў выкананні беларускага гурта “Рахіс”, два сябры якога прыехалі менавіта сюды, каб пад ціхія усплёскі нёманскай плыні, у чароўным святле месячнай поўні праспяваць свае мілагучныя песні.

Зарад бадзёрасці і ўражанняў дапамог юным ўдзельнікам злёту з новымі сіламі прыступіць да навучання ў школе, а досвед, атрыманы ў турыстычнай справе, дапаможа школьнікам актыўна ўключыцца ў турыстычнае жыццё Нясвіжчыны. Да таго ж, моладзь заўсёды чакаюць і ў турклубе “Вандроўнік”. Наперадзе яшчэ шмат спраў.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.