Работы набралі абароты

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У гаспадарцы механізатара Анатоля Навошу ведаюць як нястомнага працаўніка. Таму і даручаюць адказныя работы: ён не падвядзе, выканае ўсё ў тэрмін і якасна. У дзень засявае па 20 – 25 гектараў

У гаспадарцы механізатара Анатоля Навошу ведаюць як нястомнага працаўніка. Таму і даручаюць адказныя работы: ён не падвядзе, выканае ўсё ў тэрмін і якасна. У дзень засявае па 20 – 25 гектараў

На палях ААТ “Сейлавічы” гэтымі днямі высокімі тэмпамі ідуць  восеньскія работы: два звяны працуюць на ўнясенні арганікі, тры адзінкі тэхнікі задзейнічаны на ворыве глебы, дзве – на сяўбе азімых культур. Сяўба даручана механізатарам Анатолю Навошу і Ула-дзіміру Астроўскаму. Працуюць яны на энерганасычаных трактарах “Беларус–3022”з камбінаванымі пасяўнымі агрэгатамі “Амазонія” і “Раба”.

– Сёлета нам неабходна пасеяць 815 га азімых культур, з якіх 100 га адведзена пад азімы рапс, – расказвае дырэктар таварыства Сяргей Пілішчык. – Ужо пасеяна 230 гектараў азімых пшаніцы і трэцікале, па сто гектараў – люцэрны і азімай сурэпіцы, што пойдуць у наступным годзе на зялёны корм жывёле.

Пасяўныя работы ў гаспадарцы ідуць згодна з тэхналагічнымі патрабаваннямі і ў аптымальныя тэрміны. Іх якасць кантралююць брыгадзіры паляводчых брыгад і галоўны аграном Юрый Андрэйчук. На аснове шматгадовага вопыту тут пераканаліся, што азімыя культуры ніколі не падводзяць. Вось і сёлета яны далі больш значную прыбаўку, чым яравыя. Таму сейлавіцкія рупліўцы стараюцца не марудзіць на сяўбе, бо добра ведаюць: упусціш дзень – другі, недаатрымаеш потым дзясяткі, а можа і сотні тон збожжа.

Нядрэнны ўраджай, а менавіта 560 цэнтнераў з гектара, сёлета тут вырашчаны кукурузы. “Каралева палёў” займае 440 га, з іх 340 будуць выкарыстаны на корм, астатнія – на зерне. Уборку кукурузы на зялёную масу вядуць два магутныя кормаўборачныя камбайны КВК–800 і КЗР–10, на якіх працуюць Аляксей Гром і Юрый Зубовіч.

“Зялёнка” дастаўляецца на МТФ “Сейлавічы”, дзе вядзецца закладка сіласнай траншэі. Каб корм атрымаўся якасным, сіласную масу механізатары шчыльна трамбуюць

“Зялёнка” дастаўляецца на МТФ “Сейлавічы”, дзе вядзецца закладка сіласнай траншэі. Каб корм атрымаўся якасным, сіласную масу механізатары шчыльна трамбуюць

Да ўборкі цукрых буракоў на плошчы 400 га плануюць прыступіць з 25 верасня. У першай паляводчай брыгадзе гаспадаркі маецца маніторынгавы ўчастак Гарадзейскага цукровага камбіната, па якім і адсочваецца ўраджайнасць і цукрыстасць салодкіх караняплодаў у Сейлавіцка-Юшавіцкай зоне. Па дадзеных на 10 верасня ўраджайнасць культуры складала 546 ц/га, цукрыстасць – 16,2 %.

– На пасевах трохі адбілася жнівеньская засуха, – зазначае Сяргей Міхайлавіч, – але зараз яшчэ ідзе прырост кораня, парадку 11 грамаў у суткі. Арыентуемся, што да 25-га ў нас будзе на корані 550 – 600 цэнтнераў з гектара.

Аксана ГРОХ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.