Справа агульная

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_9314

Хлебаробы ААТ “Новае жыццё” аднымі з першых у раёне завяршылі сяўбу азімых збожжавых культур на ўсёй 1050-гектарнай плошчы.  Дружна папрацавалі на палях  механізатары Віктар Буйко, Сяргей Абрамовіч і Дзмітрый  Смірноў.

Кіруючыся дэвізам “Зрабіў сам — дапамажы іншаму”, працаўнікі  “Новага жыцця” адправілі  Сяргея Абрамовіча на сяўбу азімых у ААТ “Нясвіжскі  райаграсэрвіс”. Працуе ён на  трактары МТЗ-3522 з сеялкай “Бярэсце”.

— Добры работнік, — так ахарактарызаваў Сяргея Фёдаравіча галоўны аграном “Новага жыцця” Міхаіл Канановіч. — За дзень  засяваў на сваіх палетках  40-45 гектараў.

Добрую ацэнку даў прыезджаму механізатару і намеснік дырэктара ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” па раслінаводстве Уладзімір  Куратнік, які, зразумела, пабываў на полі і паглядзеў, як працуе ў іх гаспадарцы Сяргей Абрамовіч.

IMG_9304

Прыемна слухаць пахвальныя словы, як і ўсведамляць: незалежна ад таго, дзе чалавек працуе, дома ці ў суседзяў, ён  выконвае даручаную справу добрасумленна і якасна.  Навучыўшыся вырошчваць высокія ўраджаі на родных палях,  механізатары ААТ “Новае жыццё” гатовы выкарыстаць свой  патэнцыял  і ў іншых гаспадарках. Бо ўсе вырашаюць агульную задачу: зрабіць хлебны каравай раёна, краіны яшчэ больш важкім. А праведзеная па тэхналогіі сяўба азімых — даволі значная цаглінка ў падмурку ўраджаю 2015 года.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.