Справілі дажыначкі…

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко з важкім  хлебным караваем Нясвіжчыны сустракае першага  намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама Ігара Макара. Злева  ад іх — першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец, справа — намеснік старшыні СВК “Агракамбінат Сноў”, заслужаны работнік сельскай  гаспадаркі Беларусі Уладзімір Бабёр

У мінулую суботу аграгарадок Высокая Ліпа прымаў удзельнікаў і гасцей раённых дажынак. Яно, як заўсёды, пачалося са святочнага шэсця, у якім ішлі пераможцы жніва і галоўныя спецыялісты гаспадарак, людзі, якія падарылі ўсім нам сапраўднае багацце — вялікі ўраджай, які значна папоўніў жніўную скарбонку Міншчыны.

Па традыцыі, на пачатку святочнай дзеі сімвалічны дажыначны сноп, які сімвалізаваў 163165 тон збожжа пры ўраджайнасці 71,9 цэнтнера з гектара, быў уручаны старшыні Нясвіжскага райвыканкама Івану Крупко. Права ж падняць сцяг раённага свята “Дажынкі-2014” было прадастаўлена старшаму камбайнеру СВК “Агракамбінат сноў” Івану Касцюкевічу, старшаму камбайнеру ААТ “Новае жыццё” Георгію Антановічу, старшаму аператару збожжасушыльнага комплексу СВК “Гарадзея” Івану Яцкевічу і старшаму камбайнеру ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Аляксандру Сукалу.

Раздзяліць з жыхарамі Нясвіжчыны свята заканчэння жніва прыбылі пачэсныя госці — першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Марыніч, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна горада Мінска Юрый Трушчанка, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінаблвыканкама Уладзімір Гурыновіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванчанка, старшыня Мінскага абласнога камітэта камуністычнай партыі Беларусі, старшыня каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў Мінскай вобласці Марыя Худая, старшыня федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” Валерый Казакоў, начальнік упраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь Анатоль Коршун, генеральны дырэктар Навукова-вытворчага цэнтра па земляробстве НАН Беларусі Фёдар Прывалаў, благачынны цэркваў Нясвіжскай акругі, протаіерэй Аляксандр Данчанка, настаяцель Пакроўскага храма аграгарадка Вялікая Ліпа айцец Аляксандр, а таксама кіраўнікі і прадстаўнікі арганізацый, якія падтрымліваюць цеснае супрацоўніцтва з гаспадаркамі раёна.

У ходзе святочнай дзеі былі ўшанаваныя практычна ўсе героі дня — ад кіраўнікоў да непасрэдных выканаўцаў, якія ў спякоце сёлетняга жніва ўбіралі, перавозілі і сушылі дабыты нялёгкай працай ураджай. Так, першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар узнагародзіў Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта старшыню Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Івана Крупко,  старшыню СВК “Гарадзея” Мікалая Салаўя, галоўнага агранома ААТ “Новае жыццё” Міхаіла Канановіча, старшага камбайнера СВК “Агракамбінат сноў” Уладзіміра Яфімчыка.

Падзякі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта былі аб’-яўлены вадзіцелю ААТ “17 верасня” Юрыю Налівайку і аператару збожжасушыльнага комплексу СВК “Гарадзея” Івану Яцкевічу.

Першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Марыніч уручыў Ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь дырэктару ААТ “Новае жыццё” Андрэю Ратомскаму і  дырэктару ААТ “17 верасня” Андрэю Коктышу. Па-дзякі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь атрымалі вадзіцель ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Віталь Куган, трактарыст-машыніст ААТ “Грыцкевічы” Георгій Закудоўскі і трактарыст-машыніст СВК “Агракамбінат Сноў” Іван Касцюкевіч.

Цырымонію ўзнагароджвання пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і збожжабабовых культур у 2014 годзе правялі старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і яго першы намеснік, начальнік упраўлення сель-скай гаспадаркі райвыканкама Анатоль Драгавец.

Кіраўнік раёна таксама ўручыў Ганаровыя граматы райвыканкама дырэктару ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Людміле Гутнік, галоўнаму аграному ААТ “Сейлавічы” Юрыю Андрэйчуку і старшаму камбайнеру ААТ “Юшавічы” Аляксандру Янскаму. Больш за 30 работнікаў сельскай гаспадаркі раёна атрымалі Падзякі і Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама. 

На раённых дажынках яшчэ адна высокая ўзнагарода знайшла свайго ўладальніка. Ім стаў аграгарадок Сноў, які заняў 1 месца сярод населеных пунктаў 5-й катэгорыі ў рэспубліканскім аглядзе санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь па вы-ніках 2013 года. Адпаведнае пасведчанне і вымпел намесніку старшыні СВК “Агракамбінат Сноў”  Уладзіміру Бабру і старшыні Сноўскага сельсавета Галіне Карпей уручылі старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і старшыня Нясвіжскага райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк.

Чаргу прыемных навін прадоўжыў генеральны дырэктар Навукова-вытворчага цэнтра па земляробстве НАН Беларусі Фёдар Прывалаў. Ён, павіншаваўшы Нясвіжскі раён з выдатным ураджаем, выканаў пачэсную місію ўручэння пасведчання аб прысваенні звання кандыдата сельскагаспадарчых навук намесніку дырэктара ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Ігару Абрамовічу, пажадаў яму далейшай плённай працы на вытворчасці ў сяброўстве з навукай. Дарэчы, у гутарцы з карэспандэнтам “НН” Фёдар Іванавіч адзначыў, што сельгасвытворчасць на Нясвіжчыне — адна з самых навукаёмістых у краіне.

І тое, што 80 працэнтаў плошчаў занята менавіта айчыннымі сартамі, якія паказваюць выдатныя вынікі, гаворыць само за сябе.

Па традыцыі, кожны год на дажынках праводзіцца выстава-конкурс караваяў гаспадарак. Паколькі ўсе яны былі па-свойму непаўторныя і ары-гінальныя, то кожны і атрымаў званне “самы” — самы дзівосны, самы фантастычны, самы духмяны і гэтак далей. Пакрыўджаным не застаўся ніхто.

Калі ж дадаць да ўсяго вышэйсказанага разнастайнае мастацкае аздабленне мерапрыемства, то стане ясна, што свята атрымалася  багатым на колеры, гукі і ўражанні. Сваю добрую лепту сюды ўнеслі мастацкія калектывы Нясвіжчыны, майстры народнай творчасці, якія прадставілі ганчарныя вырабы і вырабы з палімернай гліны, работы з саломкі і бісеру, лялькі, плеценыя кошыкі, саматканыя паясы і вышыўку.  Да іх вырабаў далучыліся  работы педагогаў і вучняў школ раёна — Пагарэльцаўскай, Карцэвіцкай, Ланскай, Навасёлкаўскай, Сейлавіцкага, Аношкаўскага, Затур’янскага  вучэбна-педагагічных комплексаў СШ-Д/С, асабліва — Сноўскай і Ліпскай сярэдніх школ, Лысіцкай ВПК СШ-Д/С, якія разам стварылі ўражваючую выставу “І рук, і сэрцаў шчодры дар”, арганізаваную для ўдзельнікаў і гасцей свята.

Стравы беларускай кухні прапаноўвала “Багатуха”, якую падрыхтавалі Юшавіцкі, Затур’янскі, Грыцкевіцкі, Ланскі  сельскія дамы культуры, Слаўкаўскі сельскі клуб і Быхаўшчынскі клуб-бібліятэка. Разам з дарослымі вясялі-ліся і дзеці — для іх была прадугле-джана гульнёвая пляцоўка.

Завяршылася раённае свята дажынак канцэртам спевакоў — выхаванцаў Маладзёжнага тэатра эстрады з Мінска.

Старшыня райвыканкама Іван Крупко  і старшыня райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк з гасцямі свята: старшынёй  каардынацыйнага  савета грамадскіх  аб’яднанняў і палітычных партый, першым сакратаром абкама КПБ Марыяй Худой, генеральным  дырэктарам НВЦ па  земляробстве НАН Беларусі Фёдарам Прывалавым і  дэпутатам Палаты прадстаўнікоў На-цыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь Мікалаем Іванчанкам

Старшыня райвыканкама Іван Крупко і старшыня райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк з гасцямі свята: старшынёй каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, першым сакратаром абкама КПБ Марыяй Худой, генеральным дырэктарам НВЦ па земляробстве НАН Беларусі Фёдарам Прывалавым і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалаем Іванчанкам

Важкі, багаты сноп

Важкі, багаты сноп

Пышныя, прыгожыя, духмяныя  караваі дажынак… Хлеб — усяму галава

Пышныя, прыгожыя, духмяныя караваі дажынак… Хлеб — усяму галава

Сцяг раённых дажынак уздымаюць пераможца сёлетняга жніва  сярод камбайнераў гаспадарак першай групы Іван  Касцюкевіч, старшы  камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў”, і старшы камбайнер  ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Аляксандр Сукала, які заняў другое месца сярод камбайнераў гаспадарак другой групы (справа налева)

Першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Марыніч уручае Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь дырэктару ААТ “Новае жыццё” Андрэю Ратомскаму

Першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар уручае Ганаровую грамату Мінскага абласнога выканаўчага камітэта старшыні СВК “Гарадзея” Мікалаю Салаўю

Першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар уручае Ганаровую грамату Мінскага абласнога выканаўчага камітэта старшыні СВК “Гарадзея” Мікалаю Салаўю

Дырэктар ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Людміла Гутнік удзячна сваім хлебаробам за працу. Гаспадарка выйшла ў лік пераможцаў раённага спаборніцтва  на жніве  ў трох намінацыях

Дырэктар ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Людміла Гутнік удзячна сваім хлебаробам за працу. Гаспадарка выйшла ў лік пераможцаў раённага спаборніцтва на жніве ў трох намінацыях

Дырэктар ААТ “17 верасня” Андрэй Коктыш з  сертыфікатам на трактар  “Беларус 2022.3” ад  Мінскага трактарнага завода

Дырэктар ААТ “17 верасня” Андрэй Коктыш з сертыфікатам на трактар “Беларус 2022.3” ад Мінскага трактарнага завода

Намеснік дырэктара ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Ігар Абрамовіч з пасведчаннем аб прысваенні звання кандыдата сельскагаспадарчых навук

Намеснік дырэктара ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Ігар Абрамовіч з пасведчаннем аб прысваенні звання кандыдата сельскагаспадарчых навук

Пасведчанне і вымпел пераможцы ў рэспубліканскім аглядзе санітарнага стану і добра-ўпарадкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь па выніках 2013 года намесніку старшыні СВК “Агракамбінат Сноў”  Уладзіміру Бабру і старшыні Сноўскага сельсавета Галіне Карпей уручаюць старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і старшыня Нясвіжскага райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк

Гасцінныя Багач і Багатуха  —  яркія персанажы дажынак — стваралі прыўзняты настрой усім прысутным

Гасцінныя Багач і Багатуха — яркія персанажы дажынак — стваралі прыўзняты настрой усім прысутным

Работнікі ўстаноў культуры раёна запрашалі прадэгуставаць смачныя беларускія стравы

Работнікі ўстаноў культуры раёна запрашалі прадэгуставаць смачныя беларускія стравы

Камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір Яфімчык сёлета заняў першае месца  ў раёне па ўмоўным намалоце збожжа (2186,8 т) сярод маладых камбайнераў Нясвіжчыны. На раённыя дажынкі ён прыехаў з жонкай Аленай і дачушкай  Сафіяй

Пераможца сярод аператараў  збожжасушыльных комплексаў — старшы аператар СВК “Гарадзея” Іван Яцкевіч

Пераможца сярод аператараў збожжасушыльных комплексаў — старшы аператар СВК “Гарадзея” Іван Яцкевіч

Пераможца раённага жніва-2014 старшы камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Іван Касцюкевіч 13 сезонаў убірае збожжавыя і кукурузу на зерне

Пераможца раённага жніва-2014 старшы камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Іван Касцюкевіч 13 сезонаў убірае збожжавыя і кукурузу на зерне

Другі прызёр раённага спаборніцтва на жніве Георгій  Ліхута, старшы камбайнер СВК “Гарадзея”, прымаў падчас дажынак  і віншаванні з днём нараджэння

Другі прызёр раённага спаборніцтва на жніве Георгій Ліхута, старшы камбайнер СВК “Гарадзея”, прымаў падчас дажынак і віншаванні з днём нараджэння

Мікалай Дуброва з ААТ “Лань-Нясвіж” перавёз сёлета ад камбайнаў 1593,4 умоўнай тоны збожжа і заняў першае месца сярод вадзіцеляў гаспадарак першай групы

Мікалай Дуброва з ААТ “Лань-Нясвіж” перавёз сёлета ад камбайнаў 1593,4 умоўнай тоны збожжа і заняў першае месца сярод вадзіцеляў гаспадарак першай групы

Вадзіцель Валерый Навошчык з ДП “Эксперыментальная  база “Свеклавічная” перавёз 1553,1 умоўнай тоны збожжа і сярод ва-дзіцеляў гаспадарак другой групы заняў першае месца

Вадзіцель Валерый Навошчык з ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” перавёз 1553,1 умоўнай тоны збожжа і сярод вадзіцеляў гаспадарак другой групы заняў першае месца

Моладзь упэўнена ўліваецца  ў працоўную сям,ю хлебаробаў. Камбайнавы  экіпаж у складзе  Аляксандра Чыркуна і Кірыла Зуя з ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” заняў  першае месца  сярод маладзёжных экіпажаў  гаспадарак другой групы

Сяргей Ткачэнка з ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» — пераможца сярод маладых вадзіцеляў у гаспадарках другой групы

Сяргей Ткачэнка з ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» — пераможца сярод маладых вадзіцеляў у гаспадарках другой групы

Ігар Скрыба з ААТ «Лань-Нясвіж» — пераможца сярод маладых вадзіцеляў у гаспадарках першай групы

Ігар Скрыба з ААТ «Лань-Нясвіж» — пераможца сярод маладых вадзіцеляў у гаспадарках першай групы

Добра папрацавалі на дастаўцы зерня  дзяржаве вадзіцелі Уладзімір Скачко з УП “Гарадзейскае  збожжапрыёмнае  прадпрыемства” і Генадзь Ратомскі з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”

Добра папрацавалі на дастаўцы зерня дзяржаве вадзіцелі Уладзімір Скачко з УП “Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства” і Генадзь Ратомскі з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”

Старшы камбайнер  Ігар Аглашэвіч заняў у сваім  ААТ “17 верасня” першае месца па намалоце збожжа. Ёсць у гэтым заслуга і камбайнера  яго экіпажа Віталя Ратомскага. А вадзіцель Аляксандр Була  з гэтай жа гаспадаркі заваяваў першынство ў  спаборніцтве  сярод сваіх калег на адвозцы збожжа ад камбайнаў (на здымку — злева направа)

Удзельнікі дажынак камбайнер Ігар Санько з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, камбайнер Міхаіл Чыркун і старшы камбайнер Віктар       Яцкевіч з ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”

Удзельнікі дажынак камбайнер Ігар Санько з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, камбайнер Міхаіл Чыркун і старшы камбайнер Віктар Яцкевіч з ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”

Вадзіцель ААТ “17 верасня” Юрый Налівайка са сваёй мамай Марыяй  Кірылаўнай і яе сяброўкай  Аляксандрай Аляксандраўнай  Скрындзіеўскай

Вадзіцель ААТ “17 верасня” Юрый Налівайка са сваёй мамай Марыяй Кірылаўнай і яе сяброўкай Аляксандрай Аляксандраўнай Скрындзіеўскай

Наталля Макеева, галоўны аграном РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”

Наталля Макеева, галоўны аграном РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”

Наталля Сабіч з Нясвіжскага цэнтра народнай творчасці  наглядна паказвае працэс стварэння ганчарнага вырабу

Наталля Сабіч з Нясвіжскага цэнтра народнай творчасці наглядна паказвае працэс стварэння ганчарнага вырабу

Свой саламяны каравай прадстаўляе сябар Беларускага саюза майстроў несвіжанка Вера Мацнева

Свой саламяны каравай прадстаўляе сябар Беларускага саюза майстроў несвіжанка Вера Мацнева

Свае вышываныя работы прадставіла несвіжанка Алена Дубініч

Свае вышываныя работы прадставіла несвіжанка Алена Дубініч

Выступае народны ансамбль песні і танца «Вяночак» Сноўскага СЦК

Выступае народны ансамбль песні і танца «Вяночак» Сноўскага СЦК

Момант свята

Момант свята

Изображение 919

Дзеці былі ў захапленні ад бодзі-арта

Дзеці былі ў захапленні ад бодзі-арта

Свята  падарыла ўсім добры настрой і незабыўныя ўражанні

Свята падарыла ўсім добры настрой і незабыўныя ўражанні

Спявае Яўген Ермаловіч

Спявае Яўген Ермаловіч

На сцэне — Вольга Плотнікава

На сцэне — Вольга Плотнікава

Разам з ансамблем «Верасы» спявалі і  юныя жыхары Нясвіжчыны

Разам з ансамблем «Верасы» спявалі і юныя жыхары Нясвіжчыны

Соф’я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.