Свята пісьменства ў Заслаўі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_8780

У мінулыя выхадныя старажытнае Заслаўе прымала свята беларускага пісьменства. Упершыню, у 1994 годзе, яно праходзіла ў старажытным Полацку. Затым яго сталіцамі станавіліся Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаўль, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў.

Заслаўе сёлета прымае свята беларускага пісьменства ўжо другі раз. Гэта адзін са старэйшых гарадоў Беларусі з багатым прыродным ландшафтам, які захаваў у сваёй гістарычнай частцы асноўную планіроўку. У 2015 годзе гораду споўніцца 1030 гадоў. Яго гісторыя цесна звязана з зараджэннем хрысціянства і развіццём пісьменнасці на беларускіх землях. З Заслаўем сплецены і лёсы многіх вядомых людзей. Тут жылі і працавалі дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага Ян Глябовіч, друкар Даніэль Лянчыцкі, беларускі асветнік, гуманіст і рэлігійны рэфарматар Сымон Будны, прадстаўнік вядомага магнацкага роду, фундатар касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі, уладальнік Заслаўя Антоній Пшаздзецкі (пры ім горад па каралеўскім Прывілеі атрымаў права на правядзенне 4-х буйных кірмашоў у год), італьянскі-дойлід Карла Спампані (пад яго кіраўніцтвам узводзіліся касцёл і палацава-паркавы Эрмітаж Пшаздзецкіх), грамадскі дзеяч, драматург і паэт Ян Ходзька, дзіцячы пісьменнік савецкага часу Фядос Шынклер.

У Заслаўі да цяперашняга часу захаваліся каштоўныя помнікі археалогіі, гісторыі і архітэктуры — гарадзішча “Замэчак” (Х-ХІ стагоддзі), курганныя могільнікі  гэтага ж часу, руіны замкавай брамы, гара-дзішча “Вал” з кальвінскім саборам (ХІ — ХVII стагоддзі), касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (2-я палова ХVIIІ стагоддзя), флігель палаца Пшаздзецкіх (канец ХVIIІ ст.). У саборы ў 2-й палове ХVI ст. была заснавана друкарня (зараз — Спаса-Праабражэн-ская царква). У 1986 годзе пастановай Савета Міністраў БССР у горадзе быў створаны гісторыка-культурны запаведнік. Сёння ў яго фондах сабрана больш за 17 тысяч экспанатаў, якія складаюць 29 калекцый (археалогія, жывапіс, графіка, ткацтва, адзенне, метал, кераміка, фатаграфія і г. д.). Таму нядзіўна, што Заслаўе ўяўляе сабой унікальную гісторыка-культурную тэрыторыю, прывабную для турыстаў. Штогод яго наведваюць больш за 40 тысяч чалавек.

Шматлюдна было і на свяце, якое вызначылася багаццем падзей і мерапрыемстваў. Напярэдадні яго прайшла рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга. Яна стартавала 3 верасня ў Мінску і завяршылася 7 верасня ў Заслаўі пасадкай сада Малітвы і Божай літургіяй у храме Праабражэння Гасподняга. У гэты ж дзень у Мінску адбыўся міжнародны круглы стол “Сугучча: літаратура як люстэрка эпохі” з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў, у Заслаўі — навукова-практычная канферэнцыя “Заслаўскія чытанні”, фінал абласнога конкурса юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Таксама 6-7 верасня госці свята маглі пабываць на фестывалі кнігі і прэсы, у рамках якога жыхары і госці горада змаглі наведаць выставачны павільён ААТ “Белкніга”, выстаўкі рэспубліканскіх СМІ і СМІ Мінскай вобласці, рэгіянальных СМІ. Акцэнтам кніжнай экспазіцыі сталі кнігі, прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама праект В. Ліхадзедава “У пошуках страчанага”, які быў прысвечаны Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнам. Вельмі цікавай была і прэзентацыя дзеючых друкаванага станка ХVI стагоддзя і афортнага станка пачатку ХХ стагоддзя, старажытнага спосабу вытворчасці паперы, прэзентацыя Бібліі Францыска Скарыны, на-друкаванай па старажытных тэхнало-гіях.

У лік цэнтральных мерапрыемстваў свята ўвайшло і ўрачыстае адкрыццё помніка Ізяславу Кніжніку, чыё імя носіць горад. Гэта быў першы з усходнеславянскіх цароў, хто ўвёў у Полацкім княстве пісьменнасць і навучанне грамаце. Маці Ізяслава Рагнеда заснавала ў Заслаўі жаночы манастыр, які стаў адным з першых цэнтраў распаўсюджання хрысціянства на беларускай зямлі. На адкрыцці помніка, якое праходзіла ў прысутнасці старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры, усіх удзельнікаў урачыстасці па-віншавалі са святам беларускай пісьменнасці міністр культуры Барыс Святлоў і старшыня Заслаўскага гарвыканкама Святлана Карташова.

Адным з самых значных мерапрыемстваў другога дня свята стала ўшанаванне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор года, які, па традыцыі, праводзіць Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Усе выхадныя ў горадзе працавалі мабільныя канцэртныя міні-пляцоўкі, пляцоўкі майстроў народнай творчасці, дзіцячыя, спартыўныя, гістарычныя і іншыя пляцоўкі. Завяршыўся Дзень беларускага пісьменства — дзень беларускай духоўнасці, беларускага друкаванага слова і нацыянальнай культуры перадачай эстафеты гораду Шчучыну. Ён будзе ў наступным го-дзе далей працягваць і развіваць асноўную ідэю свята — паказ непарушнай сувязі гісторыі беларускага кнігадрукавання з днём сённяшнім, дэманстрацыю пастаяннага клопату дзяржавы аб духоўна-маральным развіцці грамадства праз падтрымку кнігі і чытання, нацыянальнай літаратуры і кнігавыдання.

“Жывыя скульптуры” ў хатцы паляўнічага

“Жывыя скульптуры” ў хатцы паляўнічага

Робіцца гліняны посуд у хатцы ганчара

Робіцца гліняны посуд у хатцы ганчара

Нараджаецца ручнік у хаце ткача

Нараджаецца ручнік у хаце ткача

Каля накавальні — “каваль” і “каваліха”

Каля накавальні — “каваль” і “каваліха”

Мноства прыгожых вырабаў ручной работы радавала вока гасцей свята  каля хаты майстрыхі

Мноства прыгожых вырабаў ручной работы радавала вока гасцей свята каля хаты майстрыхі

Выставу Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ўладкоў-ваюць рэдактар бібліятэкі Марыя Юхо і аператар множальнай тэхнікі Таццяна Байкаш

Выставу Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ўладкоў-ваюць рэдактар бібліятэкі Марыя Юхо і аператар множальнай тэхнікі Таццяна Байкаш

Экспазіцыю газеты “Нясвіжскія навіны” і Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі разглядаюць нашы землякі — першы сакратар раённай арганізацыі Каму-ністычнай партыі Беларусі Якаў Случак і член Прэзідыума раённай ветэранскай арганізацыі Іван Драздовіч

Экспазіцыю газеты “Нясвіжскія навіны” і Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі разглядаюць нашы землякі — першы сакратар раённай арганізацыі Каму-ністычнай партыі Беларусі Якаў Случак і член Прэзідыума раённай ветэранскай арганізацыі Іван Драздовіч

На прэзентацыі дзеючага друкарскага станка ХVI стагоддзя

На прэзентацыі дзеючага друкарскага станка ХVI стагоддзя

На цэнтральнай канцэртнай пляцоўцы, размешчанай на гарадзішчы “Вал” — Заслужаны аматарскі калектыў тэатр імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага цэнтра культуры

На цэнтральнай канцэртнай пляцоўцы, размешчанай на гарадзішчы “Вал” — Заслужаны аматарскі калектыў тэатр імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага цэнтра культуры

Урачыстае адкрыццё помніка князю Ізяславу Кніжніку, чыё імя носіць горад

Урачыстае адкрыццё помніка князю Ізяславу Кніжніку, чыё імя носіць горад

Соф’я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.