Сярод родных і блізкіх

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Алена Адамаўна Жук з нявесткамі Ліліяй Юльянаўнай і Марыяй Станіславаўнай Жук

Алена Адамаўна Жук з нявесткамі Ліліяй Юльянаўнай і Марыяй Станіславаўнай Жук

Амаль усё жыццё прысвяціла нялёгкай сялянскай  працы Алена Адамаўна Жук, якой сёлета спаўняецца 100 гадоў. І хаця дакладнай даты нара-джэня ў яе пашпарце няма (там абазначаны толькі год),  сама доўгажыхарка гаворыць, што нарадзілася на Пакровы, гэта значыць, 14 кастрычніка.

Алена Адамаўна да пераезду ў сям’ю малодшага сына доўгі час жыла ў Слаўкаве,  выгадавала там разам з мужам траіх дзяцей — дачку і двух сыноў. Пастаянна, як узгадваюць блізкія, была ў працы — акрамя работы палявода ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве, яе чакала шмат клопатаў і дома. Гаспадарка была немалая. Свінні, карова, птушка, агарод, які трымаўся ва ўзорным парадку, — усё гэта патрабавала ўвагі, сіл і часу. Восень, вядома, была самай гарачай парой, калі да ўсяго астатняга дадавалася яшчэ і копка бульбы, якой саджалі штогод не менш чым 25 сотак. Гаспадыня задавала тон у рабоце, і ўсе шчыравалі разам з ёю. Вельмі радавалася, калі ўдаваўся добры ўраджай, а каб у агародзе было не толькі чыста,  але і прыгожа, са-джала і даглядала кветкі. Выйшаўшы на заслужаны адпачынак, Алена Адамаўна працягвала  браць дзялкі з буракамі, апрацоўвала іх, убірала. Толькі калі пайшоў з жыцця муж, таксама добры працаўнік і памочнік, пачала змяншаць гаспарку, але ўсё роўна старалася падтрымліваць усюды належны парадак.

У 90 з лішкам гадоў гэта працавітая, цярплівая жанчына згадзілася пераехаць у сям’ю малодшага сына, Івана Браніслававіча, які жыве ў Нясвіжы. Тут маці і бабуля ніколі не сумуе адна, яе наведваюць 6 унукаў, 9 праўнукаў і адзін прапраўнук. Тут побач родныя людзі, а значыць, цяпло і ўтульнасць. А ці не гэта і ёсць самае галоўнае?

На здымку: Алена Адамаўна Жук з нявесткамі Ліліяй Юльянаўнай і Марыяй Станіславаўнай Жук. 

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.