Выстава Святланы Сукалавай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

72a5a6e0f662a

У салоне-галерэі “Скарбніца” адкрылася выстава мастачкі з Баранавіч Святланы Сукалавай. Яна нарадзілася на Капыльшчыне, скончыла мастацкае вучылішча імя Калініна ў Маскве. Працавала дызайнерам і мастаком-афарміцелем на прамысловых прадпрыемствах, пасля выхаду на заслужаны адпачынак цалкам прысвяціла сябе творчасці.  Удзельнічала ў рэстаўрацыі 14 ікон Крыжовага шляху Ісуса Хрыста ў касцёле Ўздвіжання крыжа Гасподня ў Баранавічах. Зараз у “Скарбніцы” прадстаўлена 24 яе работы, выкананыя алейнымі фарбамі ў тэхніцы, блізкай да імпрэсіянізму, а таксама мастыхінам і ў рэалістычнай манеры. Сярод іх — і тры асвечаныя іконы. Любімая тэма мастачкі — кветкі. Яркія фарбы, жыццярадаснасць і цеплыня — асноўныя рысы яе творчасці.

Выстава С. Сукалавай у салоне-галерэі “Скарбніца” прадоўжыцца да канца верасня.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.