Засведчыць стан душы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Георгій Тамашэвіч у час прывітальнага слова на творчым вечары паэтэсы Любові Красеўскай. 2013 г.

Георгій Тамашэвіч у час прывітальнага слова на творчым вечары паэтэсы Любові Красеўскай. 2013 г.

Творчае багацце земляка

Два тыдні назад у рэдакцыю газеты “Нясвіжскія навіны” паштальён прынёс канверт-бандэроль, якую  прыслаў наш даўні сябар, ураджэнец вёскі Долкінды Нясвіжскага  раёна, старшыня Брэсцкай абласной  арганізацыі Беларускага саюза  журналістаў Георгій Тамашэвіч. Георгій Сцяпанавіч даслаў нам  дзве свае новыя кнігі, якія выйшлі  ў свет сёлета, да 75-годдзя  аўтара — “Журналісцкія будні” і “Шлях”.

Георгій Тамашэвіч мае  самае непасрэднае дачыненне да  нашай “раёнкі”, бо некалі быў  яе юнкорам, а пасля заканчэння  сярэдняй школы працаваў адказным сакратаром шматтыражнай газеты “За ўраджай” калгаса “Новае жыццё”. Стаўшы вядомым журналістам, прайшоўшы розныя пасады, у тым ліку і  начальніка ўпраўлення па друку Брэсцкага аблвыканкама, ён ніколі не забываў пра сваю малую радзіму, пра зямлю бацькоў. Вось і сёлета, калі пабываў у роднай вёсцы, пакланіўся  магілкам блізкіх і знаёмых людзей,  у яго, расказвае, нарадзіўся верш “Долкінды”.

Прызнацца, мы парадаваліся творчаму багаццю земляка, які і раней дасылаў ці прывозіў свае кнігі публіцыстыкі, зборнікі вершаў. У яго вершах — ваенная тэматыка ці біяграфія сям’і, апісанне вёскі ці ўспаміны маленства —  адлюстроўваецца гісторыя роднага  краю, глыбокае пачуццё любові да Радзімы. гэта — своеасабліва  творчая справаздача перад землякамі, сваімі вяскоўцамі.

Цяпер, калі мы ідзём насустрач  75-годдзю некалькіх важных падзей — уз’яднання Заходняй  Беларусі з БССР, утварэння нашай раённай газеты і Нясвіжскага раёна, а таксама  70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, вершы Георгія Тамашэвіча, як і словы пра  яго самога, будуць вельмі дарэчы на старонках “Нясвіжскіх навін” — бо тут ёсць і гісторыя, і патрыятызм, і высокае грамадзянскае  гучанне.

Застаецца дадаць, што Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч — заслужаны журналіст Беларускага саюза  журналістаў, выдатнік друку Беларусі. Ён узнагароджаны  знакам “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.

Дзень беларускага пісьменства, якое пройдзе сёлета ў Заслаўі, — гэта свята  Слова. Дык давайце разам  адчуем асалоду  ад тых паэтычных слоў, якія падараваў нам Георгій Тамашэвіч.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў

IMG_8585 

Линия судьбы

Небольшой поэтический сборник Георгия Степановича Томашевича “Шлях” вмещает в себя временной отрезок длиною в жизнь. Жизнь, прожитую достойно, ярко и неповторимо. А самое главное — творчески. Георгий Степанович — член Союза писателей Беларуси, возглавляет Брестскую областную организацию журналистов, заслуженный журналист и лауреат премии Белорусского союза журналистов в номинации “За выдающийся вклад в развитие белорусской журналистики” и других престижных наград. В 90-е годы, когда развалилась страна и писатели остались без государственной поддержки, Георгий Степанович  на общественных началах, по порыву сердца, питая любовь к литературе и литераторам, при поддержке Брестского облисполкома стал инициатором издания областного альманаха “Берасцейскія карані” и отдельных книг многих талантливых авторов. А по итогам 2013 года он удостоен звания “Человек года” Брестской области. Но самое главное, Георгий Степанович — это человек с большой буквы, человек, оставляющий добрый след в сердцах людей, с которыми его сводит судьба.

В поэтическом сборнике “Шлях” нет разделов. Стихи свободно льются, выстраиваясь в линию судьбы со своими точками отсчёта, со своими взамоотношениями с людьми и целым миром. Темы Родины, любви и дружбы, добра и зла тесно переплетаются, приправленные самыми разными чувствами: от восторженности до разочарования, от спокойной созерцательности до юмора и самоиронии, как и в предыдущем поэтическом сборнике “Новы дзень”.

Своими стихами, с неподдельной искренностью, Георгий Степанович поведал нам о том, что его волнует и волновало всегда.

Говорят, что жизнь — это не те дни, что прожиты, а те, что запомнились. Именно те моменты, которые затронули душевные струны автора с самого раннего непростого военного детства и по сей день, воплотились в стихотворные строчки, написанные на белорусском и русском языках. На каком вырывались из сердца, на том и ложились на бумагу…

Любовь КРАСЕВСКАЯ, поэт, член Союза писателей Беларуси и России, заместитель председателя Брестского  областного отделения Союза писателей Беларуси 

В КРЕПОСТИ

Застыли в скорби Холмские ворота

Июньским взрывом смерти и войны,

Не добежавшей стрелкою отсчета

Несостоявшейся  моей вины.

Живой стою

                    с молитвой в Цитадели,

Спасительна связующая нить.

Печаль и героизм святой Победы

Спешу и за потомков ощутить.

СЛЕД НА ЗЕМЛЕ

Памяти М.А.Карчмита,

Героя Беларуси

Пора желанная пришла

Мадонною с душевным светом,

И с первым криком малыша

Вздохнула радостно планета.

И боль, и радость этих дней

В заботах обретут бессмертье.

Знак зодиака Водолей

Любовью наполняет сердце.

Как жезл — родительский наказ,

Гарант — крестьянская закваска.

Жизнь для людей не напоказ,

А с каждодневной мудрой лаской.

……………………………………..

Он видел даль родной земли,

Трудом добытой не для славы.

На высший пьедестал взошли

Олимпа хлебного Державы.

Сияет подвиг на века

И жизнь, доверенная людям.

Духовного наследия река

Во внуках продолженьем будет.

УСПАМІН

Наша маленства таптаў ураган

Горкай бядою вайны,

Памяць з рубцамі залечаных ран

Сон бударажыць начны.

Бомбы і кулі, аблавы і шлях —

Слёзны сірочы парог.

Як жа знясільваў і голад, і страх —

Горыч дарослых трывог.

Памяць дзяцінства ізноў на вайне

Доўжыцца сціплым радком,

Боль пахаронкі дагэтуль ва мне

З Віслы пажоўклым лістком.

ДОЛКІНДЫ

Назвы ўсе даюцца з сэнсам,

З гістарычных важных слоў.

Вось і Долкінды на ўзлессі

Пры шашы з Нясвіжа ў Сноў.

Долу кінута мясцовасць

Воддаль ад бягучых рэк.

Прырасталі забудовай,

Узвышалі тут свой век

Працавітыя сяляне,

Хлебаробы і майстры…

А імёны паўтаралі

Старасвецкае пары:

Дзед Міхал і ўнук Міхалка,

Імя бабы — паўсяла…

Годы йшлі і беглі шпарка,

Разрасталася сям’я.

Каб не блытацца ў імёнах,

Дык мянушку — на парог.

А вясковыя законы

Адмяняць ніхто не мог.

Ростам выдаўся не вельмі

Мой прапра-прадзед Тамаш,

Не шукаў слоў у кішэні —

“Штылем” род павёў ён наш.

Звання “Ясявых”, “Якубаў”,

“Гальяшовых” і “Шаўца”…

Лёсы розныя і службы —

Ёсць пачатак без канца.

Іх фамілій слаўных веліч —

Найцікавейшы экран:

Пахвалёныя, Зянькевіч,

Радаман, Слабко, Кур’ян,

Пронскі, Матус і Бутэвіч,

Кандрацюк, Сандрос, Мазан,

Каласоўскія, Гуліцкі

І Акулік, і Драчан…

Можа,  хто і “господином”

Дзесьці стаў у якіх краях,

А на вёсцы свой, радзімы,

З той мянушкай, як сваяк.

І з гадамі шлях няблізкі

Карацее на сяло —

Мы ад матчынай калыскі

Падняліся на крыло.

Як жыццё нас ні круціла,

І які б ні быў адчай —

З намі памяць, тая сіла,

Што мацуе родны край.

***

Якія ж шумлівыя

Нашы гады

З юначым запалам

Прароцтва!..

Асенні туман

Накрывае сады,

Пажоўклыя

Ад адзіноцтва.

Курлычуць з-пад зор

Жураўліныя дні,

Чароўнасцю памяць

З запасам…

Сцвярджаюць

Свой сэнс,

Сваю моц карані

Мядовым і яблычным

Спасам.

У кожнай сцяжынцы

Пакінецца след,

Прымножыцца

Радужным словам. 

І восенню  ў  сэрцы —

Вясновы сюжэт

З прароцтвам былым

Напалову.

Сонца праўды

Сярод продкаў

Зямлі нашай роднай

Беларускасці

Мара блукала,

Уздрыгнуліся

Прадзеды годна

Разам з вершамі

Янкі Купалы.

На пачатку

Дваццатага веку

«Наша ніва»

Калоссем заззяла:

Беларус сам сябе

Нейк адчуў

Чалавекам

У паэзіі Янкі Купалы.

Расла мэта

Свая векавая:

«Людзьмі звацца!» —

Бяда заклікала…

I прарочыла

Сіла святая

Слоў найгоднейшых

Янкі Купалы.

Што Дзяржаўнасці

Будзе адзінства —

Землякоў

Сонца праўды

Натхняла,

I радзімая мова

3 дзяцінства,

I ўзнёслая —

Янкі Купалы.

ЖНІВЕНЬ

З дня нараджэння бегла траса

Не толькі прама, а й наўскос.

І выпаў мне пад знакам Спаса

Вірліва-спавядальны лёс.

Мой росны жнівень год за годам

Імчыцца разам па жыцці.

Хоць быў парой ён з недародам —

Стараўся думкай прырасці.

Мне ў слова верылася тое,

Якое з бацькавых навук.

Куды б ні завяло вандроўе —

Яно з цяплом матулі рук.

Сямейныя са мною сайты

З мінулага і назаўжды.

Я радаслоўнасцю багаты —

З любоўю доўжацца гады.

Ды час бяжыць — на восень сонца

Схіліла ласкавы прамень.

А ў сэрцы жнівеньскае слоўца

Гукае спавядальны дзень.

ХЛЕБ-СОЛЬ

Салодкасць хлебнага акрайца

І непаўторны яго смак

Мне не давалі ленавацца

З часоў маленства аніяк.

Хоць быў узрост сямівяршковы,

Ды як-ніяк, а гаспадар.

Пасляваенны час суровы —

І на дзяцей прыспеў цяжар.

Світанак босымі нагамі

Мы сустракалі па расе,

Дрыжалі зорачкі над намі,

Цяпло вярталі пакрысе.

Вайна спустошыла ўсе землі,

Пакінула галечы след.

Мы пасталелі рана вельмі —

Ў мазолях рос аўтарытэт.

На каласах тварылі рытмы

Бясконцым шастаннем сярпоў.

І дзынканнем  касою зычнай,

Грабельным тактам і цапоў.

Успомніць ёсць што, і нямала.

У памяці — рахунак свой:

Пяклі з макухі хлеб, бывала,

З гарохам, бульбай, крапівой.

Перажылі бядоту, скруху,

Бясхлебных многа цяжкіх дзён,

Пасляваенная разруха

Бывае, сніцца наўздагон.

…Па-новаму рунеюць гоні,

Калоссем множыцца рэкорд.

І сэрца радуе сягоння

Дажынак спраўны намалот.

Спявае свята Беларусі,

Няма другога багацей:

Хлеб-соль заўсёды на абрусе

Здабыткам сонца і людзей.

Георгій ТАМАШЭВІЧ, г. Брэст


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.