5 цікавых фактаў да Дня маці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

день матери

. Дзень маці, які прыпадае на розныя даты, адзначаецца ў больш як 50 краінах свету, у тым ліку Бахрэйне, Індыі, Мексіцы, Саудаўскай Аравіі. У Беларусі ён супадае з праваслаўным святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы — 14 кастрычніка. 3 1996 года яно адзначаецца на дзяржаўным узроўні.

. Сёння ў падтрымку сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, паводле заканадаўства Беларусі, прызначаецца 10 відаў дзяржаўных дапамог: у сувязі з нараджэннем першага, другога і наступных дзяцей, па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў, адрасныя сацыяльныя дапамогі, бясплатнае дзіцячае харчаванне, паслугі няні пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей і г.д. Сістэмай дзяржаўных дапамог у краіне ахоплена звыш 370 тысяч дзяцей.

. Летась у нашай краіне больш як 117 тысяч жанчын сталі мамамі — гэта, дарэчы, максімальная лічба за апошнія 20 гадоў. Сёлета ж за першае паўгоддзе свет убачылі ўжо звыш 57 тысяч немаўлят, прычым больш як у палове выпадкаў гэта другія і наступныя дзеці ў сям’і.

. За мінулы год і першую палову гэтага ў Беларусі не зарэгістравана ніводнага  выпадку мацярынскай смяротнасці, а ўзровень смяротнасці сярод немаўлят застаецца адным з самых нізкіх сярод еўрапейскіх краін — каля 3-3,5 на 1000 народжаных дзяцей. (Прыкладна такія ж паказчыкі ў Аўстрыі, Бельгіі, Францыі, Нідэрландах, а, напрыклад, у Расіі ён складае больш як 7 выпадкаў на 1000 народжаных.)

. У  Беларусі сёння прыкладна 70 тысяч шматдзетных сем’яў. Лідзіруе ў гэтай прыемнай статыстыцы Брэсцкая вобласць (тут пражывае больш як 16 тысяч вялікіх сем’яў).

«Звязда».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.