Афарызмы, набытыя і пачутыя ў жыцці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

мысли

Чым больш гадоў, тым болей смутку.

Не хваліся поспехам і ўдачай: пашкадуй бліжняга свайго.

Не давай дзецям многа,  бо можаш сам застацца  без нічога.

Адчыняй дзверы сяброўцы,  але прыкрывай ад яе душу  і сэрца.

Выбірай мужа па сабе, каб заўсёды разумеў цябе.

Вып’ем за тых, хто без нас гаворыць  добра пра нас.

Бывае, з дрэвам лепш пагаварыць, чым з дрэнным чалавекам.

Гора ці бяду пабачыш — філосафам станеш і моцным, як камень.

Калі ў сэрцы крыўду носіш, сам сябе хутчэй ты зносіш.

Калі ты разам з кім на службе, не вер яго сардэчнай дружбе.

Не вельмі перажывайце, калі вас незаслужана пакрыўдзяць: успомніце закон бумеранга.

Раіса ХВІР, г. Нясвіж.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.