Цудоўнае свята

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

пожілые

Як прыемна, калі пра цябе, пажылога чалавека, памятаюць, запрашаюць на мерапрыемствы. Мы, былыя работнікі сельвыканкамаў, часта сазвоньваемся, дзелімся навінамі. А 1 кастрычніка змаглі і пабачыцца — нас запрасілі ў раённы цэнтр культуры, дзе ўшаноўвалі людзей паважанага ўзросту. Там мы паглядзелі цудоўны канцэрт пад сімвалічнай назвай “Здзьмухваючы пяшчотна пыл з пласцінак”. Канцэрт сапраўды аказаўся выдатным, такім пяшчотным, што мы нават праслязіліся, бо, пачуўшы песні сваёй маладосці, успомнілі юнацтва. І зразумела, было прыемна сустрэцца з былымі калегамі, пагутарыць.

Мы ўдзячны арганізатарам гэтага мерапрыемства, усім, хто падарыў пажылым людзям свята і цудоўны настрой.  Перафразіраваўшы словы песні, хачу сказаць: “Много ль человеку надо? — Надо, чтобы его помнили”. Асабліва, калі ён ужо  не з калектывам, дзе працаваў шмат гадоў. Хочацца, каб пра гэта памяталі маладыя людзі, бо яны ў свой час таксама будуць пажылымі. А памяць — гэта яшчэ і даніна павагі сваім продкам. Так што такія сустрэчы  пакаленняў вельмі патрэбны ва ўсіх сэнсах.

Вольга ЖЭРКА, г. Нясвіж.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.