Дары кастрычніка

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вадзіцель Уладзімір Ярмак адвозіў зерне кукурузы ад камбайна на збожжаток

Вадзіцель Уладзімір Ярмак адвозіў зерне кукурузы ад камбайна на збожжаток

Кукуруза ў ААТ “Сейлавічы”  займала сёлета 440 гектараў. 340 з іх зжалі на сілас і зялёны корм. Кожны гектар даў па 494 цэнтнеры масы (пры сярэднім па раёне 319 ц/га). З яе закладзена 10917 т сіласу на зімоўку жывёлы.

Урадзіла каралева палёў і на зерне. Ураджайнасць  дасягнула 122 ц/га — самая высокая ў раёне (сярэдняя па рэгіёне складае 100,2 ц/га). Малаціў кукурузу на зерне перадавы камбайнер акцыянернага  таварыства Вячаслаў Хвіцько. Ён занёс на свой рахунак 1223 тоны.

Камбайнер Вячаслаў Хвіцько ўбіраў кукурузу на зерне

Камбайнер Вячаслаў Хвіцько ўбіраў кукурузу на зерне

Механізатар Дзмітрый Ванагель  (злева) на трактары МТЗ-1221 адвозіў кукурузную масу з поля да месцаў закладкі  на сілас. А Дзмітрый Варанковіч трамбаваў яе ў траншэі магутным К-701. У той час, калі іх  фатаграфаваў карэспандэнт “НН”, працавалі механізатары каля фермы “Сейлавічы”

Кукурузныя палеткі апусцелі. Механізатары і вадзіцелі выконваюць цяпер іншыя работы. Напрыклад, В. Хвіцько вядзе зяблевае ворыва.

Цукровыя буракі ў “Сейлавічах” вырошчвалі на 400  гектарах. Па стане на 21  кастрычніка быў выкапаны 241 га пры ўраджайнасці 450 ц/га. На Гарадзейскі цукровы камбінат  адпраўлена  больш за 6,5 тысячы тон  каранёў. Сыравіна характарызуецца высокім узроўнем  утрымання цукру — 17,85 %. Гэта другі паказчык па раёне  пасля СВК “Агракамбінат  Сноў” (у снаўчан ён дасягнуў 18,08 %, а сярэдні па раёне складае 17,63 %).

Механізатар Уладзімір Праневіч  на “Кляйне” ўбірае  цукровыя  буракі.  Вызваляе штодзённа  па 12 гектараў плошчы

Механізатар Уладзімір Праневіч на “Кляйне” ўбірае цукровыя буракі. Вызваляе штодзённа па 12 гектараў плошчы

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.