Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

уборка кукурузы

. У гаспадарках раёна па стане на 9 кастрычніка кукуруза ўбрана на плошчы 9087 гектараў, што складае 83 % да плана. Закончылі яе ўборку і на зерне, і на сілас ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і ААТ “17 верасня”.  99 % плошчы ўбрана ў ЗАТ “1 Мая”, 97 % — у СВК “Агракамбінат Сноў”,         95 % у ЗАТ “Росіч”.

На сілас і зялёны корм  убрана 82,8 % плошчы. Сярэдняя ўраджайнасць масы складае 326 ц/га. Больш высокая —  у ААТ “Сейлавічы” (497 ц/га), ААТ “Грыцкевічы” (480 ц/га), ААТ “Юшавічы” (421 ц/га).

Кукуруза на зерне ўбрана з плошчы, роўнай 82,5 %.  Сярэдняя ўраджайнасць складае 93,7 ц/га. Самая высокая — у ААТ “Грыцке-вічы” (111,6 ц/га), ААТ “Сейлавічы” (108,1 ц/га), ААТ “Новае жыццё” (106,7 ц/га).

. Зяблевае ворыва праведзена на плошчы 5212 га, што складае 26 %. У ЗАТ “1 Мая” ўзарана 60 % глебы, у ААТ “Новае жыццё”  — 52 %, у эксперыментальнай базе “Свеклавічная” — 44 %. Дзённая прыбаўка склала 290 га, у тым ліку 65 — у “1 Мая”, 53 — у “Новым жыцці”.

. Хімпраполка азімых праведзена на плошчы 3220 га, што складае 23 %. Дзённая прыбаўка дасягнула 224 га. 87 % плошчы праполана  ў ААТ “Лань-Нясвіж”, 55 % — у “Новым жыцці”, 48 % — у “Грыцкевічах”.

. Гліфасаты  ўнесены на плошчы 14174 га, або 91,4 % да плана.

. Уносяцца таксама калійныя і фосфарныя ўгнаенні пад зяблевае ворыва. Калій рассеяны на плошчы 5139 га, фосфар — на плошчы 1495 га.

Падрыхтавана па аператыўных  даных райсельгасхарчу.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.