I вучымся, і адпачываем…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

конкурс22

У групе падоўжанага дня ДУА «Лявонавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-пачатковая школа» ў апошнія дні першай навучальнай чвэрці прайшло цікавае свята «Бывай, першая чвэрць!»  Для вучняў першага класа такая з’ява адбылася ўпершыню. Яны яшчэ нават і не ведаюць, што такое вучэбная чвэрць. Свята прайшло вельмі цікава. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, прапанаваных выхавацелем. Усе стараліся стаць лепшымі і былі вельмі актыўнымі.

У праграму былі ўключаны нумары і навучэнцаў Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў. Яе настаўнік Марына Аляксееўна Мірончык са сваімі выхаванцамі прапанавала для ўсіх вельмі цікавую музычна-песенную праграму. Усім спадабалася выступленне пачынаючых артыстаў Наталлі Томазавай, Аліны Дзямідавай, Святланы Юнкевіч, Анастасіі Жук.

Падчас мерапрыемства былі праведзены конкурсы «Месца не хапіла», «Заданне ў шарыку», «Здагадайся, што далей», «Закончы прыказку» і іншыя.

Пасля конкурсаў і музычнага выступлення мы арганізававалі святочную дыскатэку. Дзеці, шчаслівыя і задаволеныя, адправіліся на свае першыя ў гэтым навучальным годзе восеньскія канікулы.

Поспехаў вам, добрага адпачынку, моцнага здароўя. Мы з задавальненнем будзем чакаць вас у нашай невялічкай школе, каб разам пачаць другую чвэрць 2014-2015 навучальнага года.

Таццяна ЮНКЕВІЧ, выхавацель групы падоўжанага дня ДУА «Лявонавіцкі НПК д/с ПШ».

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.