Калі работа захапляе

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дырэктар Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея Інэса Піваварчык (у цэнтры) разам з навуковымі супрацоўнікамі Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея Таццянай Валчок і Вольгай Шкрабінай

Дырэктар Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея Інэса Піваварчык (у цэнтры) разам з навуковымі супрацоўнікамі Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея Таццянай Валчок і Вольгай Шкрабінай

У другую нядзелю кастрычніка адзначалі сваё прафесійнае свята работнікі культуры. Напярэдадні ў раённым цэнтры культуры прайшла ўрачыстасць, прысвечаная гэтай даце.

Ад імя раённай улады віноўнікаў урачыстасці павіншаваў намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Майсеня. Ён таксама выканаў пачэсную місію ўзнагароджвання лепшых прадстаўнікоў сферы культуры. Так, за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафе-сіяналізм, значны асабісты ўклад у арганізацыю работы па адраджэнні традыцыйных промыслаў, захаванні матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Нясвіжскага раёна Ганаровую грамату Мінскага абласнога выканаўчага камітэта атрымала дырэктар Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея Інэса Піваварчык.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры Ніна Бяганская ўручае  грамату райкама метадысту  народнага клуба майстроў “Дыяменты  Нясвіжскага краю” РЦК Вікторыі Лукашэвіч

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры Ніна Бяганская ўручае грамату райкама метадысту народнага клуба майстроў “Дыяменты
Нясвіжскага краю” РЦК Вікторыі Лукашэвіч

Людміла  Гадун,  загадчык  Грыцкевіцкага СДК, якая  атрымала Падзяку  старшыні  Нясвіжскага райвыканкама

Людміла Гадун, загадчык Грыцкевіцкага СДК, якая атрымала Падзяку старшыні Нясвіжскага райвыканкама

За значны асабісты ўклад у арганізацыю культурна-масавай работы, актыўны ўдзел у абласных і раённых мерапрыемствах Падзяка старшыні Нясвіжскага райвыканкама была аб’яўлена кіраўніку народнага калектыву “Згода” РЦНТ Іне Філіпавай, дырэктару Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра Людміле Матусевіч,  кіраў-ніку народнага калектыву “Узорыца” ДК Гарадзейскага цукровага камбіната Наталлі Сабіч, галоўнаму бібліё-графу аддзела абслугоўвання і інфармацыі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Алёне Чухлей, загадчыку Рудаўскай сельскай бібліятэкі Іне Емяльянчык, намесніку дырэктара Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў Алене Бурдыка, настаўніку мастацкага аддзялення гэтай жа школы Аксане Шыцько, загадчыку Новагарадзейскага СЦК Таццяне Язэпчык, канцэртмайстру народнага калектыву “Лянок” Аношкаўскага СЦК Сяргею Калеснікаву, загадчыку Грыцкевіцкага СДК Людміле Гадун, навуковаму супрацоўніку Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея Таццяне Валчок.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  райвыканкама Аляксандр Круглік дзякуе маладым спецыялістам за канцэрт  і жадае плённага творчага шляху

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Круглік дзякуе маладым спецыялістам за канцэрт і жадае плённага творчага шляху

Балетмайстар РЦК Жанна Галавач, бібліятэкар І катэгорыі Слаўкаўскай сельскай бібліятэкі Аксана Цвірка, намеснік дырэктара Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі па гаспадарчай частцы Аляксандр Кульбей, загадчык Юшавіцкага СДК Таццяна Еўтух, дырэктар Сноўскай ДШМ Антаніна  Шумейка, кіраўнік гуртка Сейлавіцкага СК Святлана Туміловіч былі адзначаны падзякамі начальніка  аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама

Падзякай начальніка аддзела ідэалагіч-най работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама былі адзначаны намеснік дырэктара Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталля Мірановіч, намеснік дырэктара Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі па гаспадарчай частцы Аляксандр Кульбей, метадыст І катэгорыі аддзела маркетынгу Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Юлія Карпач і яшчэ 17 чалавек.

Ганаровай граматай райкама прафсаюза работнікаў культуры былі ўзнагароджаны народны калектыў “Згода” РЦНТ, народны інструментальны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары” РЦК, народны клуб майстроў “Дыяменты Нясвіжскага краю” РЦК, народны ансамбль народнай музыкі і песні “Зараніца” Нясвіж-скай ДШМ, клуб для пажылых людзей “Ясь і Яніна” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, клуб для падлеткаў “Зазеркалье” Нясвіжскай гарад-ской бібліятэкі.

DL4A1062

DL4A1104

Моманты канцэрта, падрыхтаванага маладымі спецыялістамі, работнікамі  ўстаноў культуры раёна

Моманты канцэрта, падрыхтаванага маладымі спецыялістамі, работнікамі ўстаноў культуры раёна

Маладыя спецыялісты, што сёлета прыйшлі на працу ва ўстановы культуры раёна, падрыхтавалі для прысутных арыгінальны тэатралізаваны канцэрт, падчас якога здзейснілі казачнае падарожжа ў землі цара, “шчодрага, але эканомнага”. У яго краіне было ўсё добра, ды толькі не было радасці. І радасць гэту раптам прынеслі падарожныя артысты — спевакі, музыканты і танцоры. Яны падарылі шмат разнастайных уражанняў не толькі “цару” і яго прыдворным, але і ўсім гледачам у зале, якія дружнымі воплескамі віталі загад “цара” пакінуць артыстаў у сваім царстве, каб у ім больш не было самоты і шэрасці. У гэтым, напэўна, і ёсць галоўная задача работніка культуры, чалавека мастацтва — нагадаць, што не хлебам адзіным жыве чалавек, падтрымаць яго душу прыгажосцю і радасцю, а дзесьці і памагчы зірнуць на сябе збоку і задумацца.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.         

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.