КАНЦЭРТЫ ДЛЯ ПАЖЫЛЫХ І МУДРЫХ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

пожілые

Маладосць змяняе сярэдні ўзрост, за ім ідзе пажылы. Гэта значыць, людзі пажылі пэўны адрэзак часу, шмат працавалі, гадавалі дзяцей і выводзілі іх на жыццёвую дарогу, набывалі вопыт і мудрасць. Цяпер маюць права адпачываць, знаходзіць сабе любімы занятак, проста радавацца. А дапамагаюць ім у  гэтым прадстаўнікі  ўлады, работнікі культуры і сацыяльныя службы. Што і было заўважана  ў першыя дні кастрычніка, калі для пажылых лю-дзей праводзіліся канцэрты, выставы, у іх адрас гучалі віншаванні, ім уручалася матэрыяльная дапамога. Свой уклад у добрую справу ўнеслі і ўдзельнікі хору ветэранаў працы г. Нясвіжа “Аптымісты”, якія наведаліся ў Нясвіжскі дом-інтэрнат  для састарэлых і  інвалідаў. Дырэктар установы Г.Г.Маляр пазнаёміў іх з новаўвядзеннямі і паказаў кабінеты вода- і святлолячэння, рэлаксацыі, фізіятэрапеўтычныя, фізкультурны. Іх работа дае магчымасць насельнікам дома-інтэрната ўмацоўваць здароўе, прымаць актывізуючыя працэдуры і ванны.

А ўдзельнікі хору “Аптымісты” паказалі ў сувязі з Днём пажылых людзей канцэрт, у якім гучалі вясёлыя песні, вершы, гумарэскі. Гледачы цёпла прымалі выступленне гасцей і віталі іх дружнымі апладысментамі.

Не забыліся і на тых, хто знаходзіцца на лячэнні ў Гарадзейскай гарадской бальніцы ў аддзяленні сацыяльных ложкаў.  Да іх прыехалі валанцёры раённага таварыства Чырвонага Крыжа на чале са старшынёй В.Л.Пратасенка, супрацоўнікі раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія  ўручылі хворым падарункі. Потым запрасілі іх на канцэрт у хол, дзе выступіла група  хору ветэранаў працы г. Нясвіжа “Аптымісты”.

Слухачам спадабаліся песні  “Ой, у зялёненькім садочку”, “Белая яблыня” , “Лёс”, маналог пенсіянеркі  і іншыя. Яны дзякавалі самадзейным артыстам за выступленне і запрашалі на новую сустрэчу.

Раіса ХВІР,  г.Нясвіж.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.