На палях раёна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DL4A0511

Па стане на 23 кастрычніка ў гаспадарках раёна ўбрана  3782 га цукровых буракоў. Гэта складае 68 % ад неабходнага. Закончылі ўборку  сваіх 60 гектараў у Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі, 92 % выкапалі ў доследнай  навуковай станцыі па цукровых бураках. 83 %, або 298 га ўбрана ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, 82 %, або 370 га — у ААТ “Лань-Нясвіж”.

Сярэдняя прыбаўка па раёне за апошні дзень складае  135 га.  Самая высокая прадукцыйнасць працы механізатараў у ЗАТ “1 Мая” — 25 га. Па 15 га плошчы вызвалілі за дзень у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і “17 верасня”.

Сярэдняя па раёне ўраджайнасць буракоў дасягнула 519 цэнтнераў з гектара. У лідарах ідуць ААТ “Новае жыццё” (789 ц/га), СВК “Агракамбінат Сноў” (690 ц/га), ААТ “Грыцкевічы” (617 ц/га).

Усяго ў гаспадарках накопана 196195 тон каранёў. На Гарадзейскі цукровы камбінат адпраўлена 161235,6 т у  фізічнай вазе. У апошні дзень  туды дастаўлена 5637,8 тоны. Сярэдняя цукрыстасць  каранёў дасягнула 17,3 %. Найбольш высокая яна ў доследнай навуковай станцыі — 18,07 %, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 18,01 %, ААТ “Юшавічы” — 17,77 %, “Новае жыццё” — 17,62 %, “17 верасня” — 17,56 %.

Сельгаспрадпрыемствы актыўна ўздымаюць зябліва. У цэлым гэта работа праведзена  на 12040 гектарах, што складае 59 % аб неабходнага. Усю 1912-гектарную плошчу “закрылі” механізатары ЗАТ “1 Мая”. Тут пастараліся Расціслаў Верамейчык і Станіслаў Флер’яновіч на трактарах МТЗ-1523, Юрый Саламаха і Сяргей Піваварэвіч на МТЗ-1221, Аляксандр Скроцкі, Сяргей Сінкевіч і Іван Сягей на МТЗ-2522. На дробных палях каля прысядзібных участкаў працаваў з плугам  Аляксандр Каленік.

Як расказаў “НН” галоўны аграном гаспадаркі Мікалай Ленкавец, цяпер гэтыя механізатары ставяць на зімовае захоўванне ўсю тэхніку, якая за імі замацавана. А іх калегі працягваюць уносіць у глебу арганічныя ўгнаенні. Працуе пагрузчык і чатыры раскідвальнікі. Мінеральныя тукі — амафос і хлорысты калій — рассявае РУМам Пётр Мікуліч, заносячы на свой рахунак за дзень да 100 гектараў.

Ладзяцца справы на ворыве ў ААТ “Новае жыццё” — 78 %, “Нясвіжскія Астроўкі” — 74 %,  ДП “Эксперыментальная  база “Свеклавічная” — 68 %, СВК “Агракамбінат Сноў” і “Гарадзея” — па 61 %.

Гліфасаты супраць пустазелля ўнесены ў глебу  на ўсёй запланаванай плошчы — 15500 гектараў.

На адну ўмоўную галаву  жывёлы  ў сельгаспрадпрыемствах раёна нарыхтавана 21,19 ц кармавых адзінак. Высокі гэты паказчык у ААТ “Лань-Нясвіж” — 31,1 ц к.дз., “17 верасня” — 28,49 ц, ААТ “Юшавічы” — 25,34 ц. У “Юшавічах” патрэбнасць у кармах закрыта на 104 %, у “17 верасня” — на 103 %.

Па аператыўных даных  райсельгасхарчу падрыхтавала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.