На палях раёна
Цукровыя буракі. Па стане на 28 кастрычніка ў раёне ўбрана 3884 га цукровых буракоў (70 % ад неабходнага). Накапана 201859 тон. Сярэдняя ўраджайнасць складае 520 ц/га. У ААТ “Новае жыццё” яна дасягнула 788 ц/га, у СВК “Агракамбінат Сноў” — 694 ц/га, у ААТ “Грыцкевічы” — 616 ц/га.
На буракапрыёмны пункт Гарадзейскага цукровага камбіната адпраўлена 175290,4 тоны каранёў.
Зябліва. У сельгаспрадпрыемствах раёна ўзнята 12610 га зябліва (62 % ад патрэбнага). Як мы паведамлялі, з гэтай работай справіліся механізатары ЗАТ “1 Мая”. 84 % плошчы ўзарана ў ААТ “Новае жыццё”, 74 % — у “Нясвіжскіх Астроўках”, 73 % — у ДП “ЭБ “Свеклавічная”.