На сілас і зерне

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DL4A0378

Фото 1

Мы яшчэ паспелі сфатаграфаваць работнікаў ААТ “Лань-Нясвіж” на ўборцы кукурузы, калі яны зжыналі яе апошнія гектары. Механізатар Віктар Скрыба (фота 1)  убіраў на “Ягуары” масу на сілас каля  вёскі Кіркаўшчына. За дзень вызваляў 14-20 гектараў плошчы. На адвозцы масы  на сіласаванне  было занята 4-5 адзінак — трактар і аўтамашыны.

Яшчэ раней, чым на сілас,  ланцы ўбралі кукурузу  на зерне. Гэта работа была  даручана камбайнеру Анатолію Макаўчыку (на фота 2 — злева) на “Лексіёне-580”. Адвозілі з поля  залацістае багацце ў асноўным вадзіцелі Міхаіл Максімовіч (на фота 2 — справа), Сяргей Кабальнікаў і Мікалай Дуброва.

Фото 2

Фото 2

А зазірнуўшы ў вёску Вялікая Быхаўшчына, сустрэліся з механізатарам Дзмітрыем Глебавым, які ўбіраў цукровыя  буракі. Ён працуе на пару  з Дзмітрыем Чычко, шчыруюць да 2-3 гадзін ночы і ўбіраюць  у суткі да 19 гектараў.

Фото3

Фото3

Вызваліўшы адно поле ад карэння, механізатары пераехалі на наступнае. Цяпер іх можна ўбачыць каля Чанавічаў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.