На зімовае захоўванне

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

на зиму трактор

На машынным двары ААТ “Лань-Нясвіж” — у разгары  падрыхтоўка сельгастэхнікі  да зімовага захоў-вання. Займаюцца гэтым  механізатары, за якімі  замацаваны пэўныя віды машын.

Так, Юрый Бобрык і Віктар Яцук падфарбавалі, дзе трэба,  пабялілі колы і прыўзнялі на падстаўкі бурачныя  сеялкі. Механізатар  Дзмітрый Боган ставіць сваю  сеялку “Рабе”, на якой  засяваў азімы клін.

Збожжавыя камбайны  знаходзяцца пад павеццю. Камбайнеры ўжо агледзелі іх, засталося паставіць на падстаўкі жняяркі, каб знізіць нагрузку на колы.

Слесары Артур Плакса і Павел Цыган рыхтуюць да зімы  прэспадборшчыкі, граблі,  апырсквальнікі.

— Для правядзення рамонту машын на асобныя ўжо склалі дэфектныя ведамасці, — расказвае  інжынер па сельгасмашынах Генадзь Клокель. — На культыватары, АКШ — на тое, што будзе першым выведзена ў поле вясной. Плугі пакуль што задзейнічаны на ворыве, але дойдзе і да іх чарга…

Ад спраўнасці тэхнікі  залежыць прадукцыйнасць  яе работы.  Аб гэтым заўсёды памятаюць у адкрытым  акцыянерным таварыстве. Падмурак ураджаю 2015 года закладваецца, бясспрэчна, цяпер.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.