Нясвіжскі каледж — старадаўні і малады

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа віншуюць з юбілеем кіраўнікі  прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Міншчыны

Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа віншуюць з юбілеем кіраўнікі прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Міншчыны

(Працяг. Пачатак у №82).

У 15 гадзін пятніцы, 24 кастрычніка, эпіцэнтр свята, прысвечанага 70-годдзю з дня заснавання Нясвіжскага педагагічнага вучылішча і 30-годдзю з часу адкрыцця Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, перамясціўся ў кінатэатр “Салют”. Тут сабраліся тыя, хто стаў часткай гісторыі навучальнай установы-юбіляркі — яе цяперашнія і былыя выкладчыкі, выпускнікі розных гадоў, а таксама кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі абласнога ўпраўлення адукацыі і кіраўнікі прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Міншчыны.

Пасля ўрачыстага адкрыцця святочнага вечара і гучання дзяржаўнага гімна ўсе прысутныя акунуліся ў атмасферу адзінства гісторыі і сучаснасці, удзячнасці і адданасці прафесіі.

Выпускніца пасляваеннага педагагічнага вучылішча Алена Іосіфаўна Быль

Выпускніца пасляваеннага педагагічнага вучылішча Алена Іосіфаўна Быль

У час знаёмства з экспазіцыяй музея каледжа

У час знаёмства з экспазіцыяй музея каледжа

Вялікую цікавасць прысутных выклікаў відэафільм “Настаўніцкі вальс”, аўтары якога зрабілі яскравы і ўражваючы экскурс у гісторыю каледжа ад яго стварэння ў 1944 го-дзе як педагагічнага вучылішча да цяперашняй навучальнай установы. У ім у архіўных фотаздымках і запісах ужывую сведкаў тых часоў паўстаў летапіс каледжа, які толькі за 30 гадоў свайго існавання ў абноўленым выглядзе падрыхтаваў 4000 выпускнікоў. Ва ўстановах адукацыі раёна сёння працуюць 274 выпускнікі вучылішча і каледжа, з іх 12 з’яўляюцца кіраўнікамі навучальных устаноў, 23 выпускнікі зараз працуюць у апараце Нясвіжскага райвыканкама, 9 — у Нацыянальным музеі-запаведніку “Нясвіж”, у тым ліку і загадчык сектара “Палацавы ансамбль” Аляксей Буднік. Сярод кагорты выпускнікоў — кіраўнік справамі райвыканкама Віталь Севярэнь, начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела Вольга Мышалава, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Святлана Шатрун, дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы раёна Людміла Вітко, дырэктар раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Корсак, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Ксенія Харашылава і іншыя. 11 выпускнікоў сёння працуюць разам са сваімі выкладчыкамі.

Гутараць выпускнік Нясвіжскага педвучылішча 50-х гадоў,  былы начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама А.С. Новік і былы дырэктар навучальнай установы В.К. Раманчук

Гутараць выпускнік Нясвіжскага педвучылішча 50-х гадоў, былы начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама А.С. Новік і былы дырэктар навучальнай установы В.К. Раманчук

Кіраўнік вытворчай практыкі Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, выкладчык сацыяльна-гуманітарных дысцыплін А.А. Мацэль, якая прымала вялікі ўдзел у стварэнні музея каледжа і відэафільма “Настаўніцкі вальс”,  і першы завуч адноўленага педагагічнага вучылішча, выпускніца пасляваеннага педвучылішча Я.А. Саковіч

Выкладчык сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Л.В. Ганчарык,  якая шмат працавала  над стварэннем музея  каледжа і прадаставіла для яго  экспанаты з уласнай калекцыі

Выкладчык сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Л.В. Ганчарык, якая шмат працавала над стварэннем музея каледжа і прадаставіла для яго экспанаты з уласнай калекцыі

Асаблівым сюрпрызам для ўдзельнікаў і гасцей свята стала відэавіншаванне Казіміра Іосіфавіча Пагоцкага, якому сёлета споўнілася 100 гадоў. Зараз ён жыве ў Мінску, а ў далёкім 1944 годзе праводзіў першы набор у Нясвіжскае педагагічнае вучылішча. Добрая памяць і бадзёрасць былога выкладчыка не пакінулі раўнадушным ніводнага чалавека ў зале.

Віншавальную тэлеграму даслаў і выпускнік пасляваеннага вучылішча, былы міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь, доктар філасофскіх навук Іван Іванавіч Антановіч.

Тэатралізаваная пастаноўка на адкрыцці музея каледжа перанесла прысутных у пасляваеннае педвучылішча

Тэатралізаваная пастаноўка на адкрыцці музея каледжа перанесла прысутных у пасляваеннае педвучылішча

Гістарычнымі інсцэніроўкамі ў дворыку каледжа  пачаліся юбілейныя мерапрыемствы

Гістарычнымі інсцэніроўкамі ў дворыку каледжа пачаліся юбілейныя мерапрыемствы

Увогуле, кранаючых момантаў на працягу святочнага вечара было шмат. Адзін з іх, ці не самы моцны, быў звязаны з першым дырэктарам абноўленага педвучылішча Валянцінам Захаравічам Бруем, які, на жаль, 16 гадоў таму пайшоў з жыцця. Па ўспамінах сведкаў, ён ведаў у твар і па прозвішчах усіх сваіх навучэнцаў (а тады іх было больш за 560 чалавек), ведаў, дзе яны жывуць і якое сацыяльнае становішча ў іх сем’ях, які род заняткаў у   бацькоў. Штодзень раніцай з сямі гадзін дырэктар сустракаў на парозе каледжа і навучэнцаў, і выкладчыкаў, для кожнага з якіх у яго знаходзіліся патрэбныя словы. І вось цяпер іншыя людзі гаварылі словы пра яго. Сваімі ўспамінамі пра Валянціна Захаравіча Бруя падзя-ліліся  яго дачка Людміла Валянцінаўна Шавярдак, цяперашні дырэктар каледжа  Алена Васільеўна Жураўлёва, яе папярэднік Віталь Канстанцінавіч Раманчук. Хвілінай маўчання была ўшанавана таксама памяць выкладчыкаў В.М. Бруй, С.П. Кандыбовіч, В.І. Шарова, Р.М. Бухорскага, П.А. Гапановіча, Н.А. Саўчанкі, А.Л. Катовіча, бібліятэкара Т.У. Жалняркевіч, бухгалтара Л.М. Павуковай і многіх іншых работнікаў каледжа.

(Заканчэнне ў наступным нумары «НН»).

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.