…Работ восем

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

уборка

На палях раёна працягваецца ўборка вырашчанага ўраджаю, закладваецца трывалы падмурак будучага.

Бульба займала сёлета 265 га. Згодна з аператыўнымі данымі райсельгасхарчу, па стане на 2 кастрычніка яе ўбралі на плошчы 221, 7 га (83, 7 %). Сярэдняя ўраджайнасць складае 396, 5 ц/га. Больш высокая — у СВК “Агракамбінат Сноў” (426, 9 ц/га) і ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (398,9 ц/га).

Цукровыя буракі вырошчваліся на плошчы 5575 га. Убрана 1599 га (29 %). У працэнтных адносінах больш пасеваў убралі ў ЗАТ “1 Мая” (41%),                ААТ “Новае жыццё” і СВК “Гарадзея” (па 39 %), ААТ “Лань-Нясвіж” і РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках” (па 37%). Агульная дзённая прыбаўка склала 81 га, у т.л. 17 га — у ААТ “17 верасня”, па 15 га — у СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Лань-Нясвіж”. Сярэдняя ўраджайнасць салодкага кораня — 506 ц/га. Значна вышэй яна ў ААТ “Новае жыццё” — 780 ц/га, СВК “Агракамбінат Сноў” — 627 ц/га, ААТ “Грыцкевічы” — 602 ц/га.

На Гарадзейскі цукровы камбінат гаспадаркі раёна здалі 59842,9 т карэння ў фізічнай вазе. У т.л. за апошні дзень — 4083,5 тоны. Больш тысячы тон за дзень адвезлі ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і СВК “Агракамбінат Сноў”. Сярэдняя цукрыстасць — 16,11 %. У “Новым жыцці” яна дасягнула 16,76 %, у ААТ “Сейлавічы” — 16,4 %. Самая нізкая засмечанасць цукровых буракоў, што адвезены на перапрацоўку, у “Сейлавічах” (5,4 %) і “Снове” (6,4 %).

У раёне вядзецца хімпраполка азімых збожжавых культур. Апрацавана 1246 га (у “Новым жыцці” — 580 га, ААТ “Лань-Нясвіж” — 408 га, у “Грыцкевічах” — 228 га), доследнай навуковай станцыі — 30 га.

Зяблевае ворыва праведзена на 3231 га (16 %). Дзённая прыбаўка склала 305 га, у т.л. 59 га глебы ўзарана ў “Новым жыцці”, 58 га — у райаграсэрвісе, 55 га — у “1 Мая”. Першамайцы ўзнялі 42 % зябліва ад неабходнага. Гэта — найлепшы паказчык у раёне. Услед з 31 % ідуць “Новае жыццё” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”.

Гліфасаты для знішчэння пустазелля ўнесены на 13024 га (84 %).

Механізатары  ўбіраюць кукурузу, уносяць пад зяблевае ворыва калійныя і фосфарныя ўгнаенні. Нарыхтоўваюць і вывозяць арганіку, выконваюць яшчэ шмат іншых работ. Восень прыспешвае. Кастрычнік з першымі прымаразкамі ўладарна крочыць па зямлі. І трэба паспець усё зрабіць, каб зіму сустрэць у поўнай, як кажуць, баявой гатоўнасці.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.