Радасць мацярынства

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На здымку: Галіна Міхайлюк, Таццяна Сафрон, Ліна Агапкіна, Ірына Шымановіч, Таццяна Барадзько, Вікторыя Еўкала, Юлія  Камко,  Настасся Залесская, Юлія  Будкевіч, Вольга Канановіч.

На здымку: Галіна Міхайлюк, Таццяна Сафрон, Ліна Агапкіна, Ірына Шымановіч, Таццяна Барадзько, Вікторыя Еўкала, Юлія Камко, Настасся Залесская, Юлія Будкевіч, Вольга Канановіч.

У панядзелак у Нясвіжскім раддоме  мамы, якія нарадзілі дзетак у тыдзень з 7 па 14 кастрычніка, прымалі віншаванні ад  загадчыка Нясвіжскага аддзела ЗАГС  Раісы Праневіч, дырэктара  раённага тэрытарыяльнага  цэнтра  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталлі Корсак, старшыні  раённай арганізацыі  грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Людмілы Крупец. 7 дзяўчынак і 4 хлопчыкі з’явіліся на свет за гэты перыяд. Першынцы нарадзіліся  ў Юліі Будкевіч, Юліі Камко, Настассі Залесскай з Нясвіжа, Вікторыі Еўкала з г.п. Гарадзея і Юліі Верамейчык з Высокай Ліпы. Другое дзіця з’явілася ў Ірыны Шымановіч з Юшавіч, Галіны Міхайлюк з Высокай Ліпы, Ліны  Агапкінай і Вольгі Канановіч з Гарадзеі і Таццяны Барадзько з Нясвіжа. Несвіжанка Таццяна Сафрон стала шматдзетнай  маці — у яе двух старэйшых сыноў з’явілася сястрычка Даша.

Святлана ПОЛЬСКАЯ.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.