Сельскагаспадарчыя кірмашы працягваюцца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Упершыню на нясвіжскім рынку сваю прадукцыю прадставілі  Людміла і Уладзімір  Салагуб, жыхары вёскі  Пінкавічы Пінскага раёна. Іх памідоры галандскіх  і расійскіх гатункаў каштавалі   ад 18 да 25 тысяч рублёў за кілаграм

У нядзелю на гарадскім рынку ў Нясвіжы прайшоў традыцыйны міжрэгіянальны сельскагаспадарчы кірмаш, наведаўшы які жыхары і госці нашага горада атрымалі выдатную магчымасць папоўніць запасы прадуктаў напярэдадні зімы. Пакупнікі набывалі бульбу, капусту, моркву, буракі, мяса і мясапрадукты, жывую рыбу, малако, сыры і масла, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, мёд і многае іншае, смачнае і карыснае.

Несвіжанін Сяргей Масленікаў (справа на фота) запасы на зіму ў асноўным ужо зрабіў, закупіў на папярэдніх кірмашах. А ў гэты дзень на рынак прыйшоў спецыяльна па капус-ту і моркву, якія вось ужо некалькі гадоў купляе выключна ў аўтамашыне сялянска-фермерскай гаспадаркі Міхаіла Бойкі з Грыцкевіч.  — Гародніна тут не толькі добрая на выгляд, — кажа Сяргей Ціханавіч, — але і смачная, і карысная. Гэтаму фермеру я давяраю, як сабе.  На кірмаш у нядзелю Міхаіл Вячаслававіч прывёз тону капусты, 500 кілаграмаў буракоў і 300 — морквы. Капусту рэалізоўваў па цане 2000-2500 рублёў за кілаграм, буракі каштавалі  2500 рублёў, морква — 3000 рублёў.  Па словах фермера, прадукцыю з Нясвіжскага раёна добра ведаюць і мінчане. На сталічных кірмашах, дзе Міхаіл Бойка часты госць, яна таксама карыстаецца вялікім попытам

Несвіжанін Сяргей Масленікаў (справа на фота) запасы на зіму ў асноўным ужо зрабіў, закупіў на папярэдніх кірмашах. А ў гэты дзень на рынак прыйшоў спецыяльна па капус-ту і моркву, якія вось ужо некалькі гадоў купляе выключна ў аўтамашыне сялянска-фермерскай гаспадаркі Міхаіла Бойкі з Грыцкевіч.
— Гародніна тут не толькі добрая на выгляд, — кажа Сяргей Ціханавіч, — але і смачная, і карысная. Гэтаму фермеру я давяраю, як сабе.
На кірмаш у нядзелю Міхаіл Вячаслававіч прывёз тону капусты, 500 кілаграмаў буракоў і 300 — морквы. Капусту рэалізоўваў па цане 2000-2500 рублёў за кілаграм, буракі каштавалі 2500 рублёў, морква — 3000 рублёў.
Па словах фермера, прадукцыю з Нясвіжскага раёна добра ведаюць і мінчане. На сталічных кірмашах, дзе Міхаіл Бойка часты госць, яна таксама карыстаецца вялікім попытам

Ахвотна пакупнікі набывалі яйкі ў гаспадара з Баранавіцкага раёна. На кірмаш ён прывёз 10 скрынак яек, 3600 штук. Падсобная гаспадарка яго зараз налічвае паўтары тысячы курэй. Аўтамашыну прадпрымальнага гаспадара можна ўбачыць у Нясвіжы на  гарадскім рынку кожную нядзелю

З задавальненнем наведвальнікі кірмашу выбіралі свежую рыбу. У гандлёвай кропцы ААТ «Альба» белага амура можна было купіць па 42800 за 1 кг, карпа буйнога — 38900 рублёў, таўсталобіка — па 29900, карася — 27600 рублёў. Як зазначыў вадзіцель-прадавец Аляксандр Дудар, рыба заўсёды кары-стаецца попытам, асабліва ў выхадныя дні, калі ў гаспадынь больш часу. Сам жа ён любіць гатаваць з рыбы шашлык, рэцэптам якога ахвотна дзяліўся з пакупнікамі:  — Філе карпа і шчупака нарэзаць кавалачкамі, пасаліць і папярчыць, паліць аджыкай, пасыпаць нарэзанай зелянінай (можна пятрушкай) і даць рыбе прамарынавацца гадзіну-другую. Затым пасмажыць на вуглях, як звычайны шашлык, можна выкарыстоўваць і рашотку. Гатовы шашлык папырскаць сокам лімона  і падаваць са свежай гароднінай. Вашы дамачадцы па вартасці ацэняць  гэту страву. Смачна есці!

З задавальненнем наведвальнікі кірмашу выбіралі свежую рыбу. У гандлёвай кропцы ААТ «Альба» белага амура можна было купіць па 42800 за 1 кг, карпа буйнога — 38900 рублёў, таўсталобіка — па 29900, карася — 27600 рублёў. Як зазначыў вадзіцель-прадавец Аляксандр Дудар, рыба заўсёды кары-стаецца попытам, асабліва ў выхадныя дні, калі ў гаспадынь больш часу. Сам жа ён любіць гатаваць з рыбы шашлык, рэцэптам якога ахвотна дзяліўся з пакупнікамі:
— Філе карпа і шчупака нарэзаць кавалачкамі, пасаліць і папярчыць, паліць аджыкай, пасыпаць нарэзанай зелянінай (можна пятрушкай) і даць рыбе прамарынавацца гадзіну-другую. Затым пасмажыць на вуглях, як звычайны шашлык, можна выкарыстоўваць і рашотку. Гатовы шашлык папырскаць сокам лімона і падаваць са свежай гароднінай. Вашы дамачадцы па вартасці ацэняць гэту страву. Смачна есці!

У кірмашовым гандлі актыўны ўдзел прымалі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, сялянска-фермерскія гаспадаркі, уладальнікі асабістых падсобных гаспадарак Нясвіжчыны. Свой тавар таксама прапаноўвалі жыхары Клецкага, Капыльскага, Баранавіцкага, Ляхавіцкага, Пінскага і Столінскага раёнаў.

Усяго па даных аддзела эканомікі Нясвіжскага райвыканкама ў гандлёвым восеньскім марафоне прынялі ўдзел 43 суб’екты гаспадарання, рэалізавана прадукцыі на 267 мільёнаў рублёў.

Асаблівасцю міжрэгіянальнага кірмашу стала канцэртна- забаўляльная праграма, падрыхтаваная работнікамі культуры.  Ансамбль народнай песні “Лянок” Аношкаўскага СДК, салісты Кацярына Крыкала, Любоў Дрык, Рыната Макаш, Таццяна Язэпчык, Ігар Гарбачоў, Сяргей Калеснікаў і Юрый Гапановіч выступілі з яркімі нумарамі. Дарылі добры настрой усім прысутным  і запрашалі ў танцавальны карагод вядучыя Марына Шумейка  і Людміла Гадун. Песні і конкурсы захапілі несвіжан і гасцей горада. Самыя актыўныя ўдзельнікі вярталіся дадому  не толькі з пакупкамі, але і з прызамі

Восеньскія кірмашы па продажы сельгаспрадукцыі, вырабаў мясаперапрацоўкі будуць працягвацца па суботах і пройдуць  1 і 8 лістапада  на цэнтральным рынку райцэнтра.

Аксана Грох.

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.