Шматдзетным маці — ордэн і пашана

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фото 1

Фото 1

У Дзень маці, 14 кастрычніка, у Нясвіжскім замку адбылося  ўручэнне 41 шматдзетнай маці Мінскай вобласці дзяржаўнай узнагароды Рэспублікі Беларусь — ордэна Маці (Указ Прэзідэнта ад 29 верасня 2014 года № 458).

Урачыстую цырымонію ўзнагаро-джання з уручэннем зліткаў са срэбра і кветак правёў старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі. Звяртаючыся з прывітальным словам да жанчын, сабраных у зале (фота 3), ён адзначыў, што Дзень маці, які мае глыбокія гістарычныя карані, у нашай краіне на дзяржаўным узроўні адзначаецца адносна нядаўна  — з 1996 года, аднак гэта свята хутка набыло вельмі вялікае значэнне для ўсяго грамадства. Менавіта на жанчыну ўскладзены адказнейшы абавязак нараджэння і догляду дзяцей, у многім — іх выхаванне дастойнымі людзьмі. А жанчыны, якія адважваюцца на стварэнне вялікай сям’і, у якой гадуецца не менш за пяць дзяцей, вартыя асаблівай павагі.

Фото 2

Фото 2

Фото 3

Фото 3

— На сённяшні дзень у Мінскай вобласці ордэнам Маці ўзнагароджаны 1485 чалавек, — адзначыў Іван Эдуардавіч, — і хочацца верыць, што гэта колькасць з цягам часу бу-дзе толькі павялічвацца.

Ад Нясвіжскага раёна высокую ўзнагароду атрымалі Аляксандра Лемяза (фота 2) і Марына Равінская (фота 1) з Нясвіжа, у сем’ях якіх гадуецца па 6 дзяцей. Абедзве сям’і вызначаюцца пры-хільнасцю да здаровага ладу жыцця, карыстаюцца павагай і аўтарытэтам у суседзяў, дзеці ў іх змалку прывучаны да працы і ўзаемадапамогі.

Фото 4

Фото 4

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2005 года №117, кожная ўзнагароджаная маці па месцы жыхарства атрымлівае грашовую выплату з рэспублікан-скага бюджэту. Па даўняй добрай традыцыі, ад раённай улады  ардэнаносныя мамы Нясвіжчыны атрымалі пральную машыну-аўтамат.

Фото 5

Фото 5

Ад імя ўсіх жанчын вобласці, якія атрымалі ў той дзень ордэн Маці, перад прысутнымі выступіла прадстаўніца Мінскага раёна Алена Кадобіна, якая падзякавала за высокую ацэнку дзяржавай мацярынскай працы і ўвагу, што аказваецца шматдзетным сем’ям. Яна таксама ўручыла старшыні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Івану Ліпніцкаму памятны падарунак ад узнагаро-джаных маці (фота 4).

Пасля заканчэння афіцыйнай цырымоніі віноўніцам урачыстасці было прапанавана вершавана-музычнае віншаванне, падрыхтаванае вучнямі СШ №1 г. Нясвіжа (фота 5). Перад імі таксама выступілі юная спявачка Алеся Сугак і народны вакальны ансамбль “Млечны шлях”.  Яшчэ адным своеасаблівым і запа-мінальным падарункам для ўзнагароджаных маці стала экскурсія па замку Радзівілаў, пасля якой яны былі запрошаны на святочны абед.

Соф’я  ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.   

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.