Толькі тая праца прыносіць вынік, у якую ўкладваеш душу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_9800

Усё пачынаецца са школы, а ў школе ўсё пачынаецца з настаўніка. І якія б метады ні адкрывалі, якое б абсталяванне ні прыносілі ў клас — інтэрактыўную дошку, тэлевізар ці камп,ютар — галоўным, вечным і нязменным ў школе застаецца настаўнік.

— Я заўсёды марыла стаць настаўніцай, —  так пачала нашу размову настаўніца геа-графіі і біялогіі Затур,янскага НПК     д/с-СШ. — Сто разоў уяўляла сабе свой першы клас, першы ўрок, бацькоўскія сходы. дзеці… Дзеці… Гэтыя непаўторныя чалавечкі кожны дзень загадваюць нам, дарослым, такія загадкі, што не адразу знойдзеш адказ. Трэба ўсяго толькі зразумець дзіця, усміхнуцца яму, узяць за руку. Заглянуць у яго душу і не пакінуць яго “загадку” без увагі. Усвядоміць, што любое дзіця — гэта чалавек. Успрымаць яго як роўнага сабе, зрабіць яго сваім аднадумцам, абудзіць яго думку і даць яму магчымасць ганарыцца сабой. Менавіта з такой філасофіяй, філасофіяй дабра, павагі чалавека ў дзіцяці — я ішла ў школу. З чаго пачынала? Усё проста. З 1990 па 1992  вучылася ў Нясвіжскім педагагічным вучылішчы па спецыяльнасці “настаўнік пачатковых класаў”, затым, з 1992-1997, быў БДПУ імя Максіма Танка,  дзе я ўжо атрымала  спецыяльнасць “настаўнік геаграфіі”.

Сваю працоўную дзейнасць  пачынала настаўнікам на Уздзеншчыне, потым працавала загадчыкам Сейлавіцкага сельскага клуба, а вось з 2000 года працую ў Затур і. Выкладаю геаграфію і біялогію.

Таццяна Міхайлаўна лічыць, што вядучай у працэсе мадэрнізацыі настаўніка зараз з,яўляецца ўнутраная матывацыя. Жаданне атрымліваць радасць ад маленькіх і вялікіх перамог сваіх вучняў, жаданне адчуваць сваю неабходнасць людзям, адкрытасць і святло дзіцячых вачэй, іх непаўторнасць прымушаюць рухац-    ца да новага, лепшага. А яшчэ настаўнік павінен быць мабільным, цікавым для дзяцей, здольным адказаць на любое пытанне. Патрабавальнасць да сябе — перш за ўсё! Бо, як сказала мая суразмоўца, майстэрства настаўніка — не выпадковая знаходка, а сістэматычны, карпатлівы пошук і праца, часта цяжкая, бу-дзённая, напоўненая трывожнымі роздумамі, адкрыццямі і няўдачамі. Хочацца падкрэсліць і тое, што сучасны настаўнік — прафесіянал, які валодае комплексам якасцей, якія садзейнічаюць паспяховай перадачы ведаў. Калі трэба, ён артыст, мастак, пісьменнік, спявак.

Каб выхаваць у дзіцяці пачуццё ўпэўненасці, не трэба параўноўваць яго з іншымі дзецьмі. Больш правільны шлях — навучыць яго параўноў-ваць сябе “ўчарашняга” і сябе “сённяшняга”. Заўсёды пакідайце дзіцяці шанц змяніцца да лепшага.

— Як настаўнік, — працягнула  нашу гутарку Таццяна Міхайлаўна,— я абавязана дававаць геаграфічныя веды, але яшчэ я бачу сваю задачу ў тым, каб вучыць дзяцей любіць  вучыцца. Гэта, з майго пункту гледжання, не толькі робіць з маіх навучэнцаў адукаваных асоб, але і, што немалаважна, дапамагае ім вучыцца быць людзьмі — гуманнымі, міласэрнымі да ўсяго навокал, жыць без насілля, без страху, ставіцца да жыцця як да вышэйшай каштоўнасці. Усё больш цяпер гавораць пра неабходнасць бачыць у настаўніку чалавека творчага, які б здолеў зацікавіць вучня, абудзіць у ім цягу да ведаў. Лічу, што ў творчага настаўніка заўсёды высокія вынікі ў навучанні. Толькі той педагог, які творча працуе, заўсёды будзе цікавым дзецям. Самаразвіццё, самарэалізацыя, уменне, а галоўнае — жаданне вучыцца і дзейнічаць самастойна — гэта тыя якасці, якія я стараюся выхоўваць у сваіх вучнях.

Мая даследчая дзейнасць па геаграфіі пачалася з напісання работы “Сельская гаспадарка Нясвіжскага раёна і СВК “Юшавічы” і перспектыва яе развіцця”. У рабоце дадзена поўная характарыстыка сельскай гаспадаркі раёна. Лагічным працягам работы ў 2007 годзе стала даследаванне партнёрскіх сувязей мясцовага сельгаспрадпрыемства. Новая работа так і называлася — “Геаграфія супрацоўніцтва СВК “Юшавічы”. Былі вывучаны гандлёвыя партнёры гаспадаркі на тэрыторыі Нясвіжскага раёна. Затым былі даследаваны аб,екты супрацоўніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці і ўсёй рэспублікі. У 2008 годзе пачалі работу “Рэкрэацыйныя рэсурсы Нясвіжскага краю”. Былі даследаваны Дом на рынку, Слуцкія вароты, Ратуша і многае іншае. У 2009 годзе была праведзена “Геаграфічная ацэнка перспектываў выкарыстання турысцка-экскурсійнага патэнцыялу Нясвіжчыны”.

“Турыстычны атлас Нясвіжскага раёна” — так называлася работа, якую мы правялі ў 2010 годзе. Яна — працяг работы, пачатай ў 2009 годзе. Намі быў распрацаваны турысцка-экскурсійны атлас раёна для магчымага выкарыстання ў практыцы развіцця турызму на тэрыторыі нашага рэгіёна.  У 2012 годзе  мы вялі  даследаванне па тэме “Апалая хвоя: смецце ці паліва?” Яна ўтрымлівае падрабязную характарыстыку лясных насаджэнняў Нясвіжскага лясніцтва і Рэспублікі Беларусь у цэлым. Дадзена ацэнка лясных рэсурсаў. Таксама ў рабоце прапанавана методыка вылічэння ўдзельнай цеплаты згарання апалай хвоі. На раённым этапе навукова-практычных канферэнцый школьнікаў па геаграфіі даследаванне адзначана Дыпломам 2 ступені.  На абласным этапе — Дыпломам 1 ступені. Таксама Дыплом 1 ступені  на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу дзіцячых навукова-практычных праектаў атрымала работа “Празрыстыя хвалі Нарачы”  ў намінацыі “Эканамічна эфектыўнае мадэліраванне развіцця вытворчасці з улікам патрабаванняў экалагічнай бяспекі”. На заключным этапе рэспубліканскага конкурсу работ школьнікаў у секцыі “Геаграфія” работа атрымала Дыплом 3 ступені і Ганаровую грамату Беларускага геаграфічнага таварыства “За арыгінальную навуковую ідэю”.

Мне здаецца, што вольнага часу настаўніку заўсёды не хапае. Летняму адпачынку педагога многія зайздросцяць, але я, нават знаходзячыся на адпачынку, помню, што прыйдзе восень, новы навучальны год, а з ім і чарговы конкурс даследчых работ. Таму лета праводжу ў пошуку новых ідэй, думаю, што прапанаваць дзецям.

І ўсё ж настаўніца  імкнецца  ўдзяляць час і сваёй сям,і. У 2010 годзе сям,я  Халопіцаў атрымала Дыплом 2 ступені ў сямейным сельскагаспадарчым праекце “Уладар сяла”, які праходзіў у горадзе Беразіно. Па магчымасці, Таццяна Міхайлаўна  выбірае актыўны адпачынак і заўсёды знаходзіць  час для таго, каб цвіў і радаваў яе дамашні “батанічны сад”. Сваім педагагічным вопытам яна дзеліцца  ў выданнях “Празд-ник в школе”, “Образование Минщины”, “Здаровы лад жыцця”.

Сярод адзнак педагога — Дыплом  аддзела адукацыі Нясвіжскага райвыканкама ў конкурсе “Настаўнік года — 2011” у намінацыі “Педагог-даследчык”, Ганаровая грамата  Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную працу ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную рэзультатыўную працу, дасягнутыя поспехі ў адукацыі і выхаванні падрастаючага пакалення і ў сувязі з Днём настаўніка (2013 год), яна ўключана ў раённую Кнігу Гонару “Зоркі і таленты адукацыі Нясвіжскага раёна” ў намінацыі “Зорны шлях” (2013 год).  А ў 2014 годзе фатаграфія Т.М. Халопіцы занесена на раённую  Дошку  Гонару.

Алена ГАЛЯК.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.