Уборка кукурузы набліжаецца да завяршэння…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

уборка кукурузы

Кукуруза ў сельгаспрадпрыемствах раёна ўбрана на плошчы 10180 га, або 93 %. Па стане на 14 кастрычніка палі поўнасцю вызвалены ад  яе ў ААТ “Нясвіж-скія Астроўкі”, “17 верасня”, СВК “Агракамбінат  Сноў”, ЗАТ “1 Мая” і “Росіч”, ДП “ЭБ “Свеклавічная”. Набліжаюцца да завяршэння работы ў ААТ “Лань-Нясвіж” (98 %), “Новае  жыццё” (95 %), “Сейлавічы” (91 %).

З адведзенай плошчы на корм і сілас убрана 92,2 %. Ураджайнасць зялёнай масы  складае  322 ц/га. Больш высокая — у ААТ “Сейлавічы” (494 ц/га), “Юшавічы” (425 ц/га), “Грыцкевічы” (404 ц/га), “Новае жыццё” (401 ц/га).

З адведзенай плошчы кукурузы на зерне ўбрана 94,3 %. Сярэдняя па раёне ўраджайнасць — 96,4 ц/га. 114 ц/га яна дасягнула  ў “Грыцкевічах”, 110 — у “Юшавічах”, па 106 — у “Новым жыцці”, “Сейлавічах”, 100 — у СВК “Агракамбінат  Сноў”.

Цукровыя буракі выкапаны на 2855 гектарах, што складае  51 % ад плана. 83 % сваёй плошчы  ўбралі рабочыя ДСГУ “Нясвіж-ская  сортавыпрабавальная станцыя”, 69 % — у РУП “Доследная навуковая  станцыя па цукровых бураках”,67 % — у ААТ “Лань-Нясвіж”. 57 % палёў вызвалілі механізатары ААТ “Новае жыццё”, па 56 % — механізатары СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Нясвіж-скія Астроўкі” і СВК “Гарадзея”. У раёне накапана 143636 тон салодкага кораня. Яго  сярэдняя  ўраджайнасць — 503 ц/га. Больш урадлівымі бурачныя палеткі аказаліся ў “Новым жыцці” — 773 ц/га, “Агракамбінаце Сноў” — 631 ц/га, “Грыцкевічах” — 614 ц/га.

На Гарадзейскі цукровы камбінат гаспадаркі раёна адправілі 112226,5 тоны карэння, у т.л. “Сноў” — больш за 16 тысяч тон, “Новае жыццё” — больш за 15 тысяч  тон. За дзень цукровы камбінат  прыняў ад буракаводаў Нясвіжчыны 5170,9 тоны сыравіны.

Сярэдняя  цукрыстасць  кораня — 16,66 %. Па 17,37 % яна складае ў ААТ “17 верасня” і “Грыцкевічы”, 17,33 % — у “Юшавічах”, 17,32 % — у “Свеклавічнай”. Вышэй сярэднераённага  паказчыка яна таксама ў ААТ “Лань-Нясвіж” (16,99 %) і доследнай  навуковай  станцыі (16,79 %).

Зябліва ўзнята на 6877 га         (34 %). Хутка вядзецца ворыва ў ЗАТ “1 Мая” (73 %), ААТ “Новае жыццё” (65 %), ДП “ЭБ “Свеклавічная” (55 %), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (47 %), СВК “Гарадзея” (41 %).

Дзённая прыбаўка складае  346 га, у т.л. 66 га — у “Новым  жыцці”, 53 га — у “Гарадзеі”.

Гліфасаты ўнесены ў глебу на плошчы, якая складае  98,3 % ад неабходнага. Найбольшыя ўчасткі апрацаваны ў “Снове” — 1911 га, у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 1645 га, у ЗАТ “1 Мая” — 1350 га. У цэлым  хімікаты атрымала глеба  на 15238 гектарах.

Хімпраполка азімых праве-дзена  на 6438 га (44 %). 95 % пасеваў  апрацавалі механізатары ААТ “Лань-Нясвіж”, 78 % — у доследнай навуковай станцыі, 71 % — у “Грыцкевічах”.

Найбольшы ўраджай бульбы сёлета вырасцілі ў СВК “Агракамбінат Сноў” — 427 ц/га.

Падрыхтавана згодна з аператыўнымі данымі  райсельгасхарчу.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.