Усе — на кірмаш!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ларыса і Віктар Кудзіны з Мінска часта прыязджаюць у Нясвіж  да маці Ларысы Антонаўны і, карыстаючыся гэтым,  з задавальненнем заходзяць на сельскагаспадарчыя кірмашы,  каб набыць неабходную гародніну

Ларыса і Віктар Кудзіны з Мінска часта прыязджаюць у Нясвіж
да маці Ларысы Антонаўны і, карыстаючыся гэтым,
з задавальненнем заходзяць на сельскагаспадарчыя кірмашы,
каб набыць неабходную гародніну

У мінулую суботу на рынку Нясвіжскага райспажыўтаварыства прайшоў першы ў гэтым годзе сельскагаспадарчы кірмаш. У ім прынялі ўдзел амаль усе сельгаспрадпрыемствы раёна, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, фізічныя асобы і дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Клецкі лясгас”. Пакупнікам былі прапанаваныя традыцыйныя яблыкі, бульба, морква, чырвоныя буракі, цыбуля, збожжа, свежая рыба, саджанцы раслін. У выніку на кірмашы было прададзена 9 тон ячменю, 8,5 — пшаніцы, 2,5 тоны аўсу, кукурузы і трыцікале, 1,6 тоны мяса і мясных паўфабрыкатаў. Усяго было рэалізавана прадукцыі  больш чым на 180 мілёнаў рублёў.

Вось такую капусту-прыгажуню, вырашчаную на ўласнай дачы,  можна было набыць у несвіжаніна Юрыя Цвірко

Вось такую капусту-прыгажуню, вырашчаную на ўласнай дачы,
можна было набыць у несвіжаніна Юрыя Цвірко

Інжынер па лесааднаўленню ДЛГУ “Клецкі лясгас” Валянціна Гуляка прапануе дэкаратыўныя расліны з гадавальніка свайго прадпрыемства — туі, самшыт, кіпарысавік, кізільнік і іншыя.

Інжынер па лесааднаўленню ДЛГУ “Клецкі лясгас” Валянціна Гуляка прапануе дэкаратыўныя расліны з гадавальніка свайго прадпрыемства — туі, самшыт, кіпарысавік, кізільнік і іншыя.

Жыхар Нясвіжа Уладзімір Якімаха пастаянна закупляе на кірмашах  вітамінную прадукцыю

Жыхар Нясвіжа Уладзімір Якімаха пастаянна закупляе на кірмашах вітамінную прадукцыю

Гародніну выбірае несвіжанка Ванда Савіцкая

Гародніну выбірае несвіжанка Ванда Савіцкая

Індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Бакач  прадае прадукцыю фермерскай  гаспадаркі  з суседняга  Ляхавіцкага  раёна

Індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Бакач прадае прадукцыю фермерскай гаспадаркі з суседняга Ляхавіцкага раёна

 

Тыя ж, хто не змог трапіць на першы асенні сельскагаспадарчы кірмаш, змогуць зрабіць неабходныя запасы на зіму на наступных такіх кірмашах, якія будуць праходзіць кожную суботу да сярэдзіны лістапада — на рынку ў Нясвіжы і па серадах — у г.п. гарадзея па вуліцы Вакзальнай.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.