УВАГА, НЕБЯСПЕКА!
ДА ВЕДАМА НАСЕЛЬНІЦТВА, КІРАЎНІКОЎ
ПРАДПРЫЕМСТВАЎ, АРГАНІЗАЦЫЙ, СЕЛЬГАСПРАДПРЫЕМСТВАЎ!
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на тэрыторыі нашага раёна праходзяць магістральныя газаправоды Ямал-Еўропа, Таржок-Мінск-Івацэвічы, адводы да ГРС «Нясвіж», «Гара-дзея», «Сноў», «Клецк», «Салігорск», перамычка паміж г/п Таржок-Мінск-Івацэвічы/Ямал-Еўропа і паралельна ім — кабелі тэхналагічнай сувязі.
У адпаведнасці з Правіламі аховы магістральных газаправодаў, у ахоўных зонах (да 350 метраў па абодва бакі ад газаправода) без пісьмовай згоды з прадпрыемствамі, якія эксплуатуюць іх,
ЗАБАРАНЯЕЦЦА:
— узводзіць любыя будынкі, садзіць дрэвы і кустарнікі ўсіх відаў, складзіраваць кармы, угнаенні і матэрыялы, сена і салому, размяшчаць канавязі, трымаць жывёлу, арганізоўваць вадапоі, нарыхтоўваць лёд, узводзіць праезды і пераезды праз трасы газаправодаў, рабіць прыпынкі транспарту, трактароў і механізмаў, размяшчаць калектыўныя сады і агароды, праводзіць меліярацыйныя, мантажныя, буравыбуховыя і планіровачныя работы, бурыць свідравіны ці шурфы, рабіць пляцоўкі для сельгасавіяцыі, звалкі, спальваць любыя адходы, дапускаць зборышчы людзей і г.д.
Па пытаннях правядзення работ у ахоўных зонах газаправодаў (да 350 метраў па абодва бакі ад газаправода) неабходна звяртацца ў Нясвіжскае ўпраўленне магістральных газаправодаў, якое знаходзіцца па адрасе: 222603, Мінская вобласць, г.Нясвіж, філіял «Нясвіжскае УМГ» ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь».
Тэлефоны для даведак: 5-43-49, 6-22-41, 6-22-04.
За парушэнне патрабаванняў Правілаў аховы магістральных трубаправодаў на вінаватых накладаецца адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу, калі гэтыя дзеянні па сваім характары не цягнуць за сабой крымінальнай адказнасці.
Філіял «Нясвіжскае УМГ».