З цыганскім запалам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Изображение 1035

У мінулую пятніцу ў раённым цэнтры культуры выступіў з канцэртам народны калектыў Рэспублікі Беларусь, цыганскі тэатр “Gіpsy Band”.  Гэта адзіны ў Беларусі калектыў такога кшталту, у якім сабраліся прафесійныя музыканты, вакалісты і харэографы. Цыганская культура, якая мае шматвяковую гісторыю, багатая на задушэўныя  рамансы і заліхвацкія танцы. Каларыт культурнай спадчыны цыганоў захапляе многіх і не пакідае раўнадушным чалавечае сэрца. Удзельнікі цыганскага тэатра “Gіpsy Band” выбралі менавіта гэты накірунак у сваёй творчасці.

Изображение 901

Тэатр нарадзіўся ў маі мінулага года. У першым складзе было 7 чалавек, якія  да гэтага працавалі ў розных цыганскіх калектывах. Сумесная вучоба ва ўніверсітэце культуры і дружба аб’ядналі маладых людзей. Але самае галоўнае — гэта імкненне душы выразіць сябе ў танцы, песні і любоў да цыганскай культуры. Цяпер у складзе калектыву 10 чалавек, і самай малодшай удзельніцы ўсяго 6 гадоў.

Выкарыстоўваючы як аснову народныя цыганскія песні, дадаючы сучасную  харэаграфію і ўплятаючы элементы культуры малдаўскіх, украінскіх і іспанскіх цыганоў, калектыў стварае на сцэне ўнікальнае тэатралізаванае прадстаўленне, у чым маглі пераканацца ўсе, хто прысутнічаў на канцэрце.

На фота: моманты выступлення тэатра «Gipsy Band».

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.