З любоўю і павагай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Першы намеснік старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага  камітэта, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец віншуе  з перамогай у раённым конкурсе на лепшы падворак жыхара аграгарадка Юшавічы Віктара Азарку

Першы намеснік старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец віншуе з перамогай у раённым конкурсе на лепшы падворак жыхара аграгарадка Юшавічы Віктара Азарку

У сераду, 1 кастрычніка, у раённым цэнтры культуры прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню пажылых людзей, пад сімвалічнай назвай “Здзьмухваючы  пяшчотна  пыл з пласцінак”.

На пачатку ўрачыстага мерапрыемства да прысутных у зале са шчырымі словамі ўдзячнасці звярнуўся першы намеснік старшыні Нясвіж-скага раённага выканаўчага камітэта, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец. Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў ён павіншаваў усіх з Днём ушанавання людзей, якія прайшлі вялікі жыццёвы шлях, заслужылі ўсеагульную павагу добрасумленай працай, выкананнем прафесійнага і грамадзянскага абавязку, актыўным удзелам у стварэнні прамысловага, сельскагаспадарчага, адукацыйнага і культурнага патэнцыялу нашага раёна і Беларусі ў цэлым.

— У нашай краіне, — сказаў Анатоль Мікалаевіч, — клопат аб пажылых лю-дзях стаў адным з важнейшых накірункаў дзяржаўнай палітыкі. Гэта  пацвярджае той факт, што з кожным годам працягласць жыцця на Нясвіжчыне расце. Ён таксама запэўніў, што кіраўніцтва раёна бу-дзе і надалей рабіць усё, што ад яго залежыць, каб клопат аб сабе адчуваў кожны наш пажылы чалавек.

«Здзьмухваюць пяшчотна пыл з пласцінак» вядучыя  Людміла Вітко і Аляксей Дунчанка

«Здзьмухваюць пяшчотна пыл з пласцінак» вядучыя Людміла Вітко і Аляксей Дунчанка

У рамках урачыстага мерапрыемства прайшло падвядзенне вынікаў раённага конкурсу на лепшы падворак. З прыгажосцю сядзіб яго ўдзельнікаў прысутныя ў зале змаглі завочна пазнаёміцца пры дапамозе слайд-фільма, а пераможцы і прызёры конкурсу прымалі віншаванні і падарункі на сцэне. Пераможцай стала сям’я Віктара і Ванды Азаркаў з Юшавіч. Гэта вельмі працавітыя людзі, у доме якіх і на падворку пануюць парадак і чысціня. Віктар Міхайлавіч, які ў свой час шмат гадоў узначальваў мясцовае сельгаспрадпрыемства, і  зараз не сядзіць без справы — шмат часу аддае добраўпарадкаванню дома і прысядзібнага ўчастка, любіць рыбалку, а хобі гаспадыні дома Ванды Іосіфаўны — гэта кветкаводства. Гэта відно здалёк, таму што з ранняй вясны да позняй восені іх дом патанае ў кветках і зялёных насаджэннях, а фігуркі жывёл, хатка на курыных ножках і чароўны млын ствараюць атмасферу казкі і асаблівай утульнасці. Другое месца заваявала гаспадыня з Аношак Ірына Мядзведзь. Трэцяе — Ганна і Анатоль Жук з Лані. На іх участках кожная дэталь гаворыць аб тым, з якой любоўю гэтыя людзі ставяцца да сваіх дамоў і да ўсіх, хто радуецца, гледзячы на рукатворную прыгажосць іх сядзіб.

Словы ўдзячнасці арганізатарам конкурсу на лепшы падворак гаворыць яго пераможца Віктар Азарка. З ім разам на сцэне (злева направа) — старшыня Казлоўскага сельсавета Алег Яраш,  жыхарка  аграгарадка Аношкі Ірына Мядзведзь,  якая заняла 2-е месца ў конкурсе, жыхары аграгарадка Лань Ганна і Анатоль Жук  (3-е месца), а між імі — старшыня Ланскага сельсавета Аляксандр Лях;  старшыня Сейлавіцкага сельсавета Васіль Чычко

Словы ўдзячнасці арганізатарам конкурсу на лепшы падворак гаворыць яго пераможца Віктар Азарка. З ім разам на сцэне (злева направа) — старшыня Казлоўскага сельсавета Алег Яраш, жыхарка аграгарадка Аношкі Ірына Мядзведзь, якая заняла 2-е месца ў конкурсе, жыхары аграгарадка Лань Ганна і Анатоль Жук (3-е месца), а між імі — старшыня Ланскага сельсавета Аляксандр Лях; старшыня Сейлавіцкага сельсавета Васіль Чычко

Словы ўдзячнасці арганізатарам конкурсу на лепшы падворак гаворыць яго пераможца Віктар Азарка. З ім разам на сцэне (злева направа) — старшыня Казлоўскага сельсавета Алег Яраш,  жыхарка  аграгарадка Аношкі Ірына Мядзведзь,  якая заняла 2-е месца ў конкурсе, жыхары аграгарадка Лань Ганна і Анатоль Жук  (3-е месца), а між імі — старшыня Ланскага сельсавета Аляксандр Лях;  старшыня Сейлавіцкага сельсавета Васіль Чычко.

Пераможцы і прызёры прымалі віншаванні і падарункі ад кіраўніцтва раёна,  Сейлавіцкага, Казлоў-скага і Ланскага сельсаветаў, камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг “Нясвіжскі зелянбуд”. Спонсарскую дапамогу ў правя-дзенні святочнай дзеі аказалі прыватныя гандлёвыя прадпрыемствы “Ладзіт”, “Нікапластлюкс”, “Слатапс”, “ФілінСноў”, “ТІРіК”, “Тэрэза Роза”, ІП Хмель А.М. і Махлай Г.А., тавырыства з дадатковай адказнасцю “10 балаў”.

Каля выставы майстроў народнай творчасці

Каля выставы майстроў народнай творчасці

Цудоўным мастацкім падарункам для ўсіх, хто сабраўся ў зале, стала музычная частка ўрачыстага мерапрыемства, падчас якой вядучыя Людміла Вітко і Аляксей Дунчанка так артыстычна тонка і пераканаўча акунулі залу ў эпоху 60-х гадоў мінулага стагоддзя, што гэта глыбока кранула кожнага гледача, незалежна ад яго ўзросту. Непаўторная ўсмешка Юрыя Гагарына і пакарэнне космасу, палёт па лёдзе легендарных фігурыстаў Алега Пратапопава і Людмілы Белавусавай, перамога зборнай СССР у чэмпіянаце Еўропы па футболе, твары знакамітых паэтаў Яўгена Еўтушэнкі, Роберта Раждзественскага, Бэлы Ахмадулінай і другіх, што праславілі свой час, і многія іншыя, як цяпер сказалі б, “брэнды” 60-х, стварылі шчымлівую і ў той жа час маштабную карціну эпохі, якая ўвайшла ў гісторыю і ў сэрцы нашых бацькоў і дзядоў “як цуда, як казка, як песня”.

Танцуе харэаграфічны калектыў «Арыён»

Танцуе харэаграфічны калектыў «Арыён»

«Песеньку пра мядзведзяў», якую выконвала  Аіда Вядзішчава, спявае  Таццяна Хоміч

«Песеньку пра мядзведзяў», якую выконвала
Аіда Вядзішчава, спявае Таццяна Хоміч

А песні сапраўды былі цудоўнымі. Яўген Мартынаў, Муслім Магамаеў, Аіда Вядзішчава, Мая Крысталінская   і іншыя славутыя артысты, што набылі папулярнасць у тыя часы, нібыта ізноў прыйшлі да нас у госці пры дапамозе нашых, нясвіжскіх выканаўцаў, якія, кожны па-свойму, пастараліся данесці да слухачоў самае галоўнае — душу кожнай песні, яе музычны водар і сэнс, закладзены аўтарамі.

Засталіся вельмі задаволенымі ўбачаным Галіна Нікіціна, Ганна Дзіянава, Вера Доўнар

Засталіся вельмі задаволенымі ўбачаным Галіна Нікіціна, Ганна Дзіянава, Вера Доўнар

Канцэрт завяршыўся гарачымі воплескамі гледачоў, якія доўга не хацелі развітвацца з вядучымі і артыстамі, што падарылі свята людзям, умудроным жыццёвым вопытам, і яшчэ раз нагадалі: чалавек заўсёды застаецца  маладым на столькі,  на колькі ён сябе адчувае.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота святланы ПОЛЬСКАЙ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.