запрашаюць КІРМАШЫ!
Паважаныя жыхары Нясвіжчыны! У гэтыя выхадныя дні арганізатары запрашаюць вас на два кірмашы.
У суботу, 25 кастрычніка, як звычайна ўвосень, прой-дзе сельскагаспадарчы кірмаш, дзе можна будзе набыць бульбу, гародніну, фрукты, саджанцы пладовых дрэў, мяса, мясныя, малочныя і хлебабулачныя вырабы.
У нядзелю, 26 кастрычніка, кірмаш будзе міжрэгіянальным. Да нас са сваім таварам прыедуць гандляры з Клецкага, Капыльскага і Стаўбцоўскага раёнаў. Вас будуць чакаць таксама культурна-масавыя мерапрыемствы.