Зерне кукурузы — як сонейка

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

уборка кукурузы

Восень працягвае жніво. Клопаты механізатараў, вадзіцеляў і спецыялістаў са збожжавых палеткаў плаўна перайшлі на кукурузныя.

Каралева палёў сёлета размяшчалася ў раёне на  10985 гектарах. З іх 8456 было адведзена на сілас і зялёны корм, астатнія — на зерне.

Першымі з уборкай кукурузы справіліся механізатары ААТ «Нясвіжскія Астроўкі». Малаціў яе на зерне Віктар Яцкевіч на камбайне КЗС-1218. На адвозцы ад яго былі заняты вадзіцелі Генадзь Гецман і Уладзімір Куган. Кукурузу на сілас убіраў Аляксандр Сукала на «Ягуары». Адвозілі здробненую масу механізатары Аляксандр Чыркун і Аляксандр Цвірко.

Калі гэты нумар газеты рыхтаваўся да выхаду ў  свет, на апошніх гектарах убіралі кукурузу ў ААТ «17 верасня». Абмалот на зерне вёў Ігар Аглашэвіч на камбайне «Лексіён-450». Спачатку ўключалі ў работу і Сяргея Малеца  на КЗС-1218, але потым спыніліся на адным агрэгаце, вырашылі, што яго дастаткова, расказвае галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Макарэвіч. Адвозілі бурштынавае зерне механізатар Мікалай Акулік на МТЗ-82 і вадзіцель Аляксандр Була на ГАЗ-53. Яны даставілі зерне на кормапрадпрыемства «Уша», дзе аператары збожжасушыльнага комплексу Мікалай Грушнік і Анатоль Фенька даводзяць яго да ладу. Там жа вядзецца і плюшчэнне часткі зерня. Усяго ў сельгаспрадпрыемстве яго намалочана 1702 тоны.

Уборка кукурузы на сілас была даручана Мікалаю Сідарцову («Ягуар») і Вячаславу Апанасіку («Джон Дзір»). Механізатары Іван Раманчук, Дзмітрый Клаўсюк і іншыя дастаўлялі масу да фермаў «Высокая Ліпа», «Круты Бераг» і комплексу цялушак, дзе яна ўтрамбоўвалася ў траншэі.

Найбольшы намалот кукурузы — у СВК «Агракамбінат Сноў». Па стане на 7 кастрычніка ён дасягнуў 5884 тоны. З адведзеных на зерне 678 га ўбраць засталося 90. Шчыра працуюць на полі камбайнеры Іван Касцюкевіч і Сяргей Вайняк. А на сілас «Ягуарамі» ўбіраюць масу механізатары Аляксей Заяц, Дзмітрый Заяц і Андрэй Даменікоўскі. Ім з 1364 гектараў засталося ўбраць 132.

У цэлым па раёне кукуруза ўбрана на 77 % плошчы.  Сярэдняя ўраджайнасць масы на корм і сілас — 328 ц/га. Самая высокая — у ААТ «Сейлавічы» (516 ц/га), ААТ «Грыцкевічы» (512 ц/га). сярэдняя па раёне ўраджайнасць зерня — 96,3 ц/га. У «Грыцкевічах» — 111,5 ц/га, у ААТ «Новае жыццё» — 107, у ААТ «Юшавічы» — 101,9 ц/га.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.