Нясвіжскі каледж — старадаўні і малады

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама І.І. Крупко ўручае Грамату  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выкладчыку педагогікі, метадысту практыкі А.М. Глобаж

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама І.І. Крупко ўручае Грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выкладчыку педагогікі, метадысту практыкі А.М. Глобаж

(Заканчэнне.  Пачатак у №№ 82,83).

У час святочнага мерапрыемства была ўзгадана амаль уся гісторыя навучальнай установы,  пастанову аб аднаўленні якой Урад Беларусі прыняў 12 мая 1984 года. Педагагіч-нае вучылішча хутка заваявала аўтарытэт у абласным аддзеле адукацыі і Міністэрстве. Яно неаднойчы станавілася пераможцам спаборніцтваў сярод сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі і нават усяго Савецкага Саюза. Змяняўся час, разам з ім змянялася і сістэма адукацыі, і ў маі 1994 года Нясвіжскае педвучылішча было перайменавана ў Нясвіжскі дзяржаўны каледж. У ім пашырылася колькасць спецыяльнасцяў, павялічыўся педагагічны калектыў, узбагацілася матэрыяльна-тэхнічная база. У 2007 годзе з назвы каледжа знікла слова “педагагічны”, што азначала яшчэ большае пашырэнне спіса спецыяльнасцей. Зараз 451 чалавек атрымоўвае тут прафесію па спецыяльнасцях “Пачатковая адукацыя”, “Замежная мова”, “Фізічная культура”, “Турызм і гасціннасць”, “Дызайн”.

Выкладчык беларускай мовы І.У. Хацько і дырэктар каледжа А.В. Жураўлёва закладваюць капсулу з наказам будучым пакаленням навучэнцаў, адкрыць якую плануецца праз 30 гадоў

Выкладчык беларускай мовы І.У. Хацько і дырэктар каледжа А.В. Жураўлёва закладваюць капсулу з наказам будучым пакаленням навучэнцаў, адкрыць якую плануецца праз 30 гадоў

Навучэнцы каледжа прымаюць удзел у прадметных алімпіядах розных узроўняў, конкурсах даследчых работ, выставах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і аглядах мастацкай творчасці, спартыўных спаборніцтвах. Толькі за апошні навучальны год дыпломамі І і ІІ ступеняў адзначана выступленне навучэнцаў на рэспубліканскім конкурсе “ТэхнаІнтэлект” (кіраўнік М.П. Канавалава), дыпломамі І ступені рэспубліканскага агляду тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўзнагароджаны 9 навучэнцаў каледжа (кіраўнік Л.А. Карачун), дыпломам ІІІ ступені на рэспубліканскім конкурсе мастацкай творчасці навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі “АРТ-вакацыі” адзначана выступленне вакальнай студыі “Шанс” (кіраўнікі Г.І. Сухавей, Т.І. Сяліцкая), дыпломам І ступені  — народнага інструментальнага ансамбля “Нясвіжскія лыжкары” (кіраўнік У.Я. Сухавей). Дыпломамі ІІ ступені ўзнагароджаны навучэнцы каледжа на абласным турыстычным злёце,  дыпломы ІІ ступені рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў атрымалі каманды навучэнцаў па баскетболе,  міні-футболе, лёгкаатлетычным кросе, дыпломам ІІІ ступені адзначана каманда ў спаборніцтвах па зімнім шматбор’і.

Усё гэта — гонар каледжа, яго аўтарытэт, які складаецца з самаадданай працы выкладчыкаў і навучэнцаў, іх супрацоўніцтва і паважлівага сяброўства.

Сапраўды, лёс настаўніка не падобны на лёс прадстаўнікоў іншых прафесій. Настаўнік рухаецца наперад і вучыцца разам са сваімі вучнямі, вымярае час не звычайнымі, а навучальнымі гадамі. Разам з юбілеем каледжа святкавалі 30-годдзе работы ў ім Ю.В. Зізіка, У.Я. Сухавей, Т.І. Гуцановіч, А.В. Храмогіна. Больш за 25 гадоў тут працуе дырэктар каледжа А.В. Жураўлёва, кіраўнік практыкі А.А. Мацэль, выкладчыкі М.М. Лявіцкі, М.Ф. Енчык, А.Ю. Жыгунова, Г.І. Абрамовіч, А.М. Ладзята, Т.І. Сяліцкая, Г.І. Сухавей, Я.В. Захватка, Л.В. Ганчарык, Т.А. Аксёнік, А.В. Корсак, лабаранты Л.А. Станкуць і Л.М. Луцэвіч. Многія з іх сталі пачынальнікамі сапраўдных педагагічных дынастый. Тры пакаленні педагогаў у дынастыях Сухавеяў, Ганчарык, Сасімаў, Ладзятаў, Пранузаў-Лявіцкіх, Пяровых, Рацкевічаў.

Выкладчык матэматыкі каледжа Г.І. Абрамовіч, узнагароджаная  Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, і выкладчык музыкі Г.І. Сухавей, узнагароджаная Граматай  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Выкладчык матэматыкі каледжа Г.І. Абрамовіч, узнагароджаная Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, і выкладчык музыкі Г.І. Сухавей, узнагароджаная Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Дарэчы, склаліся ўжо і дынастыі навучэнцаў. Так, першыя выпускнікі праз 20 гадоў пасля выпуску прывялі ў каледж сваіх дзяцей. Так з’яві-ліся тут дынастыі Сасімаў, Гесяў, Курчыкаў, Шайкіных, Бруяў, Шатруноў, Козічаў, Корбутаў, Луцэвічаў, Радаманаў і іншых. Выпускнік 1988 года Аляксандр Ларчанка прывёў у каледж свайго брата Васіля, а той у сваю чаргу — дачку Лізавету. А песня “Усе кветкі” з рэпертуару Мікалая Баскава ў выкананні Васіля Ларчанкі, які зараз працуе ва ўпраўленні адукацыі Мінаблвыканкама,  стала цудоўным музычным падарункам для ўсіх прысутных.

За гады існавання ў каледжы склаліся свае цікавыя традыцыі. Акрамя традыцыйных каляндарных свят і вечароў сустрэч з выпускнікамі тут праводзяцца Каласавіны, педагагічныя чытанні, навукова-даследчыя канферэнцыі, масавыя спартыўныя спаборніцтвы, турыстычныя святы і многае іншае. Навучальная ўстанова ганарыцца сваім педагагічным атрадам “НесКО”, які ўжо два гады з’яўляецца пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу студэнцкіх  педагагічных атрадаў (кіраўнік — педагог арганізатар А.М. Рацкевіч). “Візітная картка” сённяшняга каледжа — народны інструментальны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары”.

На сцэне — “візітная картка” каледжа, народны  інструментальны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары”

На сцэне — “візітная картка” каледжа, народны інструментальны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары”

Дасягненні калектыву каледжа ў навучальнай і выхаваўчай рабоце былі адзначаны і на юбілеі навучальнай установы. Самыя цёплыя словы выказаў у яе адрас старшыня Няс-віжскага райвыканкама Іван Крупко. Ён таксама ўручыў некаторым работ-нікам каледжа ўзнагароды Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і раённага выканаўчага камітэта.   Так,  Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымалі дырэктар каледжа А.В. Жураўлёва, выкладчык матэматыкі і спецыяльных дысцыплін Г.І. Абрамовіч, выкладчык індывідуальных заняткаў па музыцы, кіраўнік народнага калектыву “Нясвіжскія лыжкары” У.Я. Сухавей, Граматы Міністэрства адукацыі — выкладчык педагогікі, метадыст практыкі А.М. Глобаж, выкладчык музыкі і спецыяльных дысцыплін Г.І. Сухавей.

Словы ўдзячнасці любімай навучальнай установе гавораць выпускнікі 1987-1988 гадоў

Словы ўдзячнасці любімай навучальнай установе гавораць выпускнікі 1987-1988 гадоў

Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Мінаблваканкама былі ўзнагароджаны выкладчык нямецкай мовы і спецыяльных дысцыплін В.К. Галавач, выкладчык індывідуальных заняткаў па музыцы і спецыяльных дысцыплін Я.В. Захватка, Падзякамі начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама — выкладчык фізічнай культуры і спецыяльных дысцыплін А.В. Корсак, выкладчыкі індывідуальных заняткаў па музыцы і спецыяльных дысцыплін Т.І. Сяліцкая і І.А. Чысцякова, галоўны бухгалтар А.А. Бохан, намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці А.В. Грабёнка.

Падзякі старшыні Нясвіжскага райвыканкама былі аб’яўлены намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце С.І. Курчык, намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Т.А. Цвірко, кіраўні-ку практыкі А.А. Мацэль, педагогу-арганізатару А.М. Рацкевіч, выкладчыку, старшыні прафсаюзнага камітэта А.В. Раманчук,  выкладчыку фізічнай культуры Т.А. Аксёнік.

Свае віншаванні і пажаданні выказала юбілярам намеснік начальніка аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Т.П.  Хамякова, якая ўручыла Ганаровыя граматы Мінскага абласнога прафсаюзнага камітэта работнікаў адукацыі выкладчыку, старшыні прафкама навучэнцаў В.В. Гапановіч, выкладчыку, намесніку старшыні прафкама работнікаў каледжа С.Г. Якіменка.

Вялікі ўклад у эстэтычнае афармленне юбілейных мерапрыемстваў унеслі выкладчыкі творчых дысцыплін каледжа — М.Н. Канавалаў,   С.Г. Які-менка,   М.М. Лявіцкі, А.В. Грабёнка,   І.Я. Тронцаў.

Нясвіжскае педагагічнае вучылішча, а затым Нясвіжскі педагагічны каледж імя Якуба Коласа заўсёды жыў цікавым, насычаным жыццём. І, мяркуючы па ўсім, спіс дасягненняў і добрых спраў яго педагогаў і навучэнцаў да наступнага юбілею будзе яшчэ больш важкім і грунтоўным, а яго выпускнікамі і надалей будзе ганарыцца і Нясвіжчына, і ўся наша краіна.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.