У гонар памяці і гісторыі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_0968

6 лістапада каля помніка Леніну ў Нясвіжы адбыўся мітынг, прысвечаны Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі аддзелаў і ўпраўленняў Нясвіжскага райвыканкама, РК ГА “БРСМ”, навучэнцы Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа, грамад-скасць горада.

Прысутных павіншавалі з памятнай гістарычнай датай першы сакратар  райкама Камуністычнай партыі  Беларусі Якаў Случак і намеснік  начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах  моладзі райвыканкама Міхаіл Мацэль.

Выступоўцы ўзгадалі ў сваіх прамовах падзеі Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі і яе  значэнне для  краін, ход гісторыі якіх яна змяніла.

У заключэнне мерапрыемства другі сакратар РК кампартыі Беларусі Віталь Раманчук і старшыня  раённага Савета ветэранаў Генадзь Пашкоўскі ўсклалі вянкі да помніка Леніну.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.