У тэхналогіі вытворчасці — цікавыя навінкі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Изображение 627

У СВК “Гарадзея” ўдзельнікі семінара-нарады азнаёміліся з работай даільнай устаноўкі “Монарэльс” на новым кароўніку МТФ “Копцеўшчына”. Тлумачэнні давалі кіраўнік гаспадаркі Мікалай Салавей, дырэктар прадстаўніцтва «ДэЛаваль» па Мінскай вобласці Валерый Дзятловіч і галоўны інжынер прадстаўніцтва Сяргей Забоцін

Як жа спрацавалі сёлета жывёлаводы Нясвіжчыны?

За 10 месяцаў у раёне атрымана 93975,7 т малака — 103,8 % да адпаведнага паказчыка мінулага года. Найбольшы ўзровень  вытворчасці — 21673,3 т — у СВК “Агракамбінат Сноў” (104,9 %). Другім па “валу” ідзе ААТ “Новае жыццё” — 8794 т (100,3 %). Найбольшую прыбаўку дало ААТ “Грыцкевічы” (121 % росту), 117,5 % — ААТ “Сейлавічы”, 110 % — ААТ “Юшавічы”. У кастрычніку рост валавой вытворчасці малака склаў па раёне 108,1 %, у т.л. у “Сейлавічах” — 129,6 %, у ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” — 125,1 %,  у ЗАТ “1 Мая” — 115,1 %.

Сярэдні надой малака на адну фуражную карову дасягнуў па раёне 5762 кг — 100,1 % да 10 месяцаў 2013 г. У т.л. у кастрычніку прадуктыўнасць каровы склала 566 кг  (+16 кг,  рост склаў 102,9 %). Самая высокая аддача каровы — па 7935 кг — у СВК  “Агракамбінат Сноў” (+ 389 кг). На другім месцы — СВК “Гарадзея” (6968 кг, + 24 кг). А вось самая высокая прыбаўка надояў на адну галаву — 941 кг, 120,5 % росту — у ААТ “Грыцкевічы”. У кастрычніку найбольш малака  ад каровы надоена ў эксперыментальнай базе “Свеклавічная” (73 кг, 116,4 %), у ААТ “Сейлавічы” (64 кг, 112,9 %), СВК “Агракамбінат Сноў” (54 кг, 107,3 %).

Изображение 278

У ЗАТ “1 Мая” прысутным паказалі  новы цэх па вытворчасці камбікармоў на кормапрадпрыемстве “Усходняе”.  Работу новай вытворчасці  прадэманстравалі тэхнолаг Таццяна  Пятрова і аператар  млына  Аляксандр Емчанка

У ЗАТ “1 Мая” прысутным паказалі новы цэх па вытворчасці камбікармоў на кормапрадпрыемстве “Усходняе”.
Работу новай вытворчасці прадэманстравалі тэхнолаг Таццяна Пятрова і аператар млына Аляксандр Емчанка

Вытворчасць мяса ў цэлым па раёне склала за 10 месяцаў 31617,2 т (100,9 % да гэтага перыяду мінулага года). Безумоўна, сапраўднай фабрыкай па вытворчасці мяса з’яўляецца агракамбінат “Сноў”. З пачатку года тут яго атрымана 20086 т (+329,1 т, рост склаў 101,7 %). Значнай прыбаўкі дабіліся жывёлаводы “Грыцкевіч” (рост — 115,5 %) і “Свеклавічнай” —  112,1 %.                  У кастрычніку атрымана па раёне 3259,5 т мяса (рост — 101,6 %). У т.л.  росту 118,9 % дасягнулі ў ЗАТ “Росіч”, 117,3 % — у ААТ “Лань-Нясвіж”, 111,9 % — у ААТ “Грыцкевічы”.

Сярэднясутачная прывага адной галавы буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме ў сярэднім  па раёне дасягнула 761 г (+ 9 г, 101,2 % росту). Самая высокая сутачная прыбаўка ў вазе ў ДСГУ “Нясвіж-  ская сортавыпрабавальная станцыя” — 885 г (+ 12 г) і СВК “Агракамбінат Сноў” — 879 г (+ 9 г). Яшчэ ў трох гаспадарках  прывага вышэй за сярэднюю па раёне.

Сярэднясутачная прывага адной галавы свіней на вырошчванні і адкорме па раёне дасягнула  614 грамаў (+ 16 г, рост склаў 102,7 %).

У СВК «Агракамбінат Сноў» сярэдняя прывага  склала 731 г (+31 г), рост — 104,4 %.  У тым ліку  ў кастрычніку вынікі аказаліся яшчэ лепшыя, чым з пачатку года. Па раёне сярэдняя прыбаўка ў суткі — 650 г (63 г, рост — 110,7 %). У “Снове” — 733 г (+55 г, рост — 108,1 %). Да таго ж, усе 6  сельгаспрадпрыем-стваў, што маюць свінакомплексы і свінафермы,  за гэты месяц значна пера-крылі свае паказчыкі па сярэднясутачнай прывазе свіней у параўнанні з кастрычнікам 2013 г.

Падчас наведвання СВК “Гарадзея” старшыня райвыканкама Іван Крупко ўручыў Ганаровую грамату Мінскага абласнога  выканаўчага камітэта галоўнаму  ветэрынарнаму ўрачу гаспадаркі Наталлі Бусько — за добрасумленную плённую працу і значны  ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці

Падчас наведвання СВК “Гарадзея” старшыня райвыканкама Іван Крупко ўручыў Ганаровую грамату Мінскага абласнога выканаўчага камітэта галоўнаму
ветэрынарнаму ўрачу гаспадаркі Наталлі Бусько — за добрасумленную плённую працу і значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці

У гэтай жа гаспадарцы  прадэманстравалі, як працуе размотвальнік рулонаў грубых кармоў

У гэтай жа гаспадарцы прадэманстравалі, як працуе размотвальнік рулонаў грубых кармоў

Радуюць сваімі здабыткамі і работнікі птушкафермы СВК “Агракамбінат Сноў”. Мяса птушкі яны атрымалі з пачатку года 10193,6 т —   101,1 % да леташняга.

Разам з павелічэннем  прадуктыўнасці жывёлы, што сведчыць аб эфектыўным гаспадаранні, расце  і яе пагалоўе. Так, па стане на 1 лістапада ў раёне налічваецца  60820 галоў буйной рагатай жывёлы (103,7 % да мінулагодняга ўзроўню). У т.л. кароў — 16519  (105,1 %). 112 % склаў рост пагалоўя буйной рагатай жывёлы ў “Сейлавічах”, 111,6 % — у “Росічы”, 107,3 % — у “17 верасня”, 107, 1 % — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.

Свіней па стане на 1 лістапада  налічвалася ў раёне 69281 галава (97,5 % да ўзроўню 2013 года — ліквідавана дробная свінаферма ў ЗАТ “1 Мая”).

Пры  гэтым, на 0,6 % павялічылі пагалоўе свінаводы “Снова”, цяпер тут на комплексе стаіць 34370 галоў. 1,5 % — такую прыбаўку пагалоўя дало ААТ  “Лань-Нясвіж”, на іх свінакомплексе знаходзіцца 23067 галоў.

Колькасць птушкі, якую зараз да-глядаюць у “Снове”, — 592902 галавы. Гэта складае 104,7 % да ўзроўню 2013 года.

Разам з тым, ёсць у некаторых гаспадарках і недапрацоўкі. Так, у параўнанні з 10 месяцамі 2013 года, тры сельгаспрадпрыемствы знізілі валавую вытворчасць малака, восем — надой на адну фуражную карову, тры — валавую вытворчасць мяса, чатыры — сярэднясутачную прывагу буйной рагатай жывёлы, дзве — сярэднясутачную прывагу свіней. На ліквідацыі гэтых недахопаў і акцэнтавалася ўвага падчас нарады.

Значную дапамогу ў вырашэнні пастаўленых задач можа аказаць  вучоба, праведзеная ў гэты дзень на канкрэтных аб’ектах сельгасвытворчасці.

На кормапрадпрыемстве “Усходняе” ЗАТ “1 Мая” пасля рэканструкцыі з’явіўся новы  цэх па прыгатаванні камбікармоў, які запусцілі ў пачатку лістапада. Яго і агледзелі ўдзельнікі семінара-нарады. Тлумачэнні даваў дырэктар таварыства А.І. Рудзяк.

Стаіць задача ўсё збожжа, прызначанае на корм жывёле, выкарыстоўваць толькі ў перапрацаваным выглядзе, даваць камбікорм пагалоўю згодна з рэцэптурай для кожнай полаўзроставай групы кожнага віду  жывёлы. Выпуск уласных камбікармоў наладжаны ва ўсіх гаспадарках раёна. Напрыклад, у СВК “Агракам-бінат Сноў” гэта — класічны камбікормавы завод, добра аснашчаны вытворчасці СВК “Гарадзея”, ААТ “Новае жыццё”, “Лань-Нясвіж”, “Сейла-вічы”, “17 верасня”, ЗАТ “1 Мая”. У астатніх — больш простыя кармацэхі. Для сельгаспрадпрыемстваў выгадней панесці затраты адзін раз на стварэнне такога цэха, чым вывозіць збожжа на спецыялізаваныя прадпрыемствы, а там купляць гатовы камбікорм. Кілаграм уласнага камбікорму каштуе на 2-2,5 тысячы рублёў меней, чым пакупнога.

Наступным  аб’ектам наведвання стала МТФ “Лань” ААТ “Лань-Нясвіж”, на якой ідзе рэканструкцыя. Дагэтуль тут практычна адсутнічалі нармальныя  цэх для ўтрымання сухастойных кароў і радзільнае аддзяленне. Цяпер усё ёсць, і для жывёлы створаны добрыя ўмовы. Ферма атрымалася закрытага тыпу, яна ўключае ўсе звенні малочнай жывёлагадоўлі. Да гэтага імкнуліся — і дасягнулі. Бо любая рэканструкцыя праводзіцца з пэўнай мэтай. І да яе, гэтай мэты, трэба дайсці.

Изображение 395

Изображение 443

Изображение 416

У ААТ “Лань-Нясвіж” на МТФ “Лань” удзельнікі семінара-нарады агледзелі аддзяленне сухастою і радзільнае, утрыманне цялятак у індывідуальных доміках, абязрожванне цялушак

У гэтай жа гаспадарцы быў прадэманстраваны ў рабоце новы         пагрузчык, які акуратна “адкусвае” сянаж у траншэі. Дзякуючы гэтаму, корм мінімальна сутыкаецца з паветрам і добра захоўваецца далей

У гэтай жа гаспадарцы быў прадэманстраваны ў рабоце новы пагрузчык, які акуратна “адкусвае” сянаж у траншэі. Дзякуючы гэтаму, корм мінімальна сутыкаецца з паветрам і добра захоўваецца далей

Тут жа ўвага прысутных была звернута на абязрожванне  маладняку буйной рагатай жывёлы. У су-светнай практыцы ўжо даказана, што гэтая працэдура дае прыбаўку 10 % малака. За гэтыя працэнты варта пазмагацца, такі тэхналагічны момант неабходна ўлічваць. У раёне пакуль  абязрожваюцца цялушкі, але даходзіць чарга і да бычкоў — каб паглядзець, што гэта дасць.

На ланскай ферме прадстаўнік фірмы “Вігал” пазнаёміў з тэхналогіяй апрацоўкі даільных залаў пенай.  Тут жа аб гэтым быў паказаны фільм. Апрацоўка пенай значна змяншае бактэрыяльную абсемянёнасць і даільнай устаноўкі, і жывёлы, што павышае якасць прадукцыі.

На колькасць і якасць  прадукцыі, безумоўна, уплываюць у вялікай ступені кармы. ААТ “Лань-Нясвіж” нядаўна набыло адкусвальнік грубых кармоў для работы ў сянажных і сіласных траншэях. Гэта  машына дазваляе падтрымліваць  у іх парадак. Корм, што застаецца, не разрыхляецца, не акісляецца і захоўвае належную якасць. Мець адкусвальнікі рэкамендавана ўсім гаспадаркам. Іх набываюць, эксплуатуюць,  а ў якога пастаўшчыка  лепш купляць — права выбару кіраўнікоў, вызначыць лепшае магчымасць ужо ёсць.

Расказваў аб справах таварыства яго дырэктар А.В. Уласевіч.

Цікавым было наведванне  МТФ “Копцеўшчына” СВК “Гарадзея”, на якой  да 7 лістапада будаўнікі здалі новы кароўнік. Гэта першая ў раёне ферма, дзе ўстаноўлена арыгінальнае  стойлавае і даільнае абсталяванне шведскай фірмы “ДэЛаваль”. Даільны апарат “Монарэльс”, а іх тут шэсць штук у распараджэнні кожнай даяркі, пад’язджае падчас дойкі да каровы. Утрыманне жывёлы — прывязное. У гэты кароўнік на 200 галоў гаспадарка ўклала каля 10 мільярдаў рублёў. У Заходняй Еўропе “Монарэльс” выкарыстоўваецца на невялікіх фермах з утрыманнем самых прадуктыўных кароў. Як прыжывецца навінка ў нас, пакажа час. Ва ўсякім разе, тэхналогіі на фермах укараняюцца розныя,   ёсць з чым параўноўваць.

У “Гарадзеі” першым у раёне з’явіўся і размотвальнік рулонаў грубых кармоў. Ён, безумоўна, аблягчае  працу людзей.

Усё, што паглядзелі ўдзельнікі семінара ў гэты дзень, — звенні адзінага  тэхналагічнага  працэсу, якія забяспечваюць правільнае ўтрыманне рамонтнага маладняку буйной рагатай жывёлы і атрыманне  малака высокай якасці і ў вялікай колькасці. Да чаго, у рэшце рэшт, і імкнуцца жывёлаводы раёна.

Станіслаў КАПЫТКА, начальнік аддзела жывёлагадоўлі райсельгасхарчу.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ, спец. карэспандэнт “Нясвіжскіх навін”.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.