Віншаванні ад шчырага сэрца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

юбилейjpg

Уважаемые  сотрудники  районной газеты!

Искренне поздравляем вас со славным юбилеем! 75 лет — это солидная и красивая дата, это праздник не только нынешних и находящихся на заслуженном отдыхе сотрудников редакции, но и всех читателей и друзей газеты.

75 лет — это целая эпоха, которая нашла объективное и правдивое отражение на страницах вашего издания. В течение всех этих разных, порою очень сложных для нашей страны, области и района десятилетий, газета «Нясвіжскія навіны» была одним из главных и авторитетных источников информации для тысяч жителей Несвижчины, вы и сегодня остаетесь востребованным изданием в регионе.

Ваш труд полезен и важен для несвижан и жителей района. Мы благодарны вам, сотрудникам газеты, а также ветеранам пера, что всё это время газета поднимала и продолжает освещать актуальные вопросы развития промышленности, аграрного сектора, социальной сферы нашего региона. Спасибо вам за объективное и системное информирование о происходящем в районе.

Надеемся, что и в последующие годы мы сможем также плодотворно и успешно сотрудничать на благо Несвижчины.

Желаем всем вам доброго здоровья, благополучия, энергии и оптимизма, а также достижения новых профессиональных высот и неисчерпаемого вдохновения.

Несвижский районный  исполнительный комитет. Несвижский районный

Совет депутатов.

 

Творчага плёну!

Паважаныя работнікі раённай газеты!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды 75-гадовага юбілею вашага выдання!

Раённая газета “Чырвоны сцяг”, а цяпер — “Нясвіжскія навіны” — была і ёсць  жаданым госцем у кожнай хаце, у кожным вытворчым падраздзяленні. Вы складаеце летапіс  роднага краю, расказваеце пра слынных людзей Нясвіжчыны, якімі ганарыцца грамадства, дастойна працягваеце справу журналістаў-першапраходцаў, захоўваючы і памнажаючы лепшыя традыцыі беларускага  друку ўвогуле і нясвіжскай “раёнкі” ў прыватнасці.

Новых вам творчых здзяйсненняў, цікавых адкрыццяў, таленавітых аўтараў, удзячных чытачоў!

Здароўя ўсім, узаемаразумення, вастрыні пяра, шчырасці сэрцаў!

З павагай Мікалай РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,  

старшыня СВК “Агракамбінат Сноў”.

 

Паважаныя супрацоўнікі газеты  “Нясвіжскія навіны”!

Ва ўсе часы прэса была і застаецца галоўным пасрэднікам паміж уладай і грамадзянамі, выразнікам грамадскіх і асабістых меркаванняў, носьбітам карыснай і актуальнай інфармацыі. Журналісты — гэта тыя, хто трымае руку на пульсе эпохі. Ваша праца дазваляе ўсім нам арыентавацца ў сучасных умовах, а жыхарам Нясвіжчыны, у прыватнасці — ва ўсім тым, што адбываецца ў раёне. Няхай жа ваша газета заўсёды застаецца паважаным, аўтарытэтным выданнем, на старонках якога аб’ектыўна адлюстроўваецца шматграннае жыццё раёна ў свеце жыцця ўсёй нашай вобласці і краіны ў цэлым.

З нагоды 75-гадовага юбілею вашага выдання жадаю ўсім, хто стварае “Нясвіжскія навіны”, поспехаў у нялёгкай, але такой важнай працы, творчага натхнення і моцнага здароўя!

Мікалай Іванчанка,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Паважаныя  калегі,   супрацоўнікі  газеты  “Нясвіжскія  навіны”!

Вакол нас пастаянна знаходзіцца мноства вялікіх і малых рэчаў,  па-рознаму важных і цікавых, якія напаўняюць наша жыццё. І тым, што аб іх даведваюцца ўсё новыя і новыя людзі, чытачы абавязаны вам — творчым, нястомным, таленавітым, якія ўмеюць заўважаць вялікае ў малым і наадварот, умеюць прымушаць задумацца і пагля-дзець на сябе збоку.

Жадаем, каб юбілейны год адкрыў для вас адлік новаму цікаваму часу, каб у вашым жыцці было шмат колераў, а вашы друкаваныя словы пра шчасце, добрыню і любоў абавязкова ўвасабляліся ў жыццё. Няхай усё задуманае збудзецца, а на змену яму прыйдуць новыя мары! З юбілеем!

Калектыў абласной газеты “Мінская праўда”.

 

 

Паважаныя сябры,  дарагія калегі з Нясвіжчыны!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні са знамянальнай датай — 75-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара Нясвіжскай раённай газеты.

Ваша “раёнка” сустракае гэты юбілей у росквіце творчых сіл. Ваш працоўны калектыў, ветэраны газетнай справы з задавальненнем і гонарам могуць азірнуцца на пройдзены шлях, які не быў прамым і лёгкім. Заснаваная ў эпоху станаўлення новага ладу, новых грамадскіх адносін, і па сённяшні дзень нясвіжская газета нязменна дэманструе глыбокую адданасць свайму цудоўнаму краю, яго працавітым лю-дзям.

Ужо тры чвэрці стагоддзя ваша выданне вядзе пераканаўчы летапіс людскіх думак і здзяйсненняў, зберагае для будучых пакаленняў надзеі і лёсы многіх людзей, дапамагае сваім чытачам знаходзіць адказы на хвалюючыя пытанні, абараняе, натхняе на высакародныя думкі і справы.

Многае змянілася за гэты час: аб’ём і паліграфічнае выкананне, тэматыка публікацый і праектаў, нават назва стала сучаснай — “Нясвіжскія навіны”, але газета па-ранейшаму застаецца самай запатрабаванай, самай рэйтынгавай. А ўсё дзякуючы таму, што “раёнка” звязвае ў адзінае цэлае жыццё некалькіх пакаленняў людзей, шчодра адкрывае свае старонкі для чытачоў самых розных узростаў і прафесій.

Няхай жа і надалей ваша дапытлівая думка і вострае пяро славяць родную старонку, шчырую працу несвіжан, падтрымліваюць сучасныя ідэі і наватарскі пошук людзей. Жадаем газеце росквіту, стабільнасці, верных падпісчыкаў. А калегам — добрага здароўя, творчага натхнення, цікавай і выніковай працы, радасці і шчасця!

Калектыў і ветэраны Клецкай раённай газеты

“Да новых перамог”.

 

Паважаныя сябры,

дарагія нясвіжскія калегі!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з нагоды юбілейнай даты — 75-годдзя з дня выхаду першага нумара раённай газеты. Ваша газета мае багатую гісторыю, слаўныя традыцыі. За гады свайго існавання яна стала сапраўднай энцыклапедыяй жыцця Нясвіжчыны. Усе важныя падзеі грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага жыцця раёна і ўсёй краіны знаходзяць адлюстраванне на яе старонках.

Газета “Нясвіжскія навіны” заваявала сэрцы сваіх чытачоў практычна ў кожнай сям’і раёна. Ярка і шматгранна асвятляеце вы жыццё Нясвіжчыны ва ўсіх яго праявах, робіце гэта аб’ектыўна, таленавіта, з душой. Зычым і надалей творчага натхнення, заўсёды быць на вастрыі часу. Залатых вам пер’яў, новых вышынь у творчасці, усім моцнага здароўя і дабрабыту!

Радзівілаўскі род, слова Буднага —

Столькі продкамі здзейснена, створана.

На цудоўнай зямлі, на абуджанай,

Летапісцы вы новай гісторыі.

І ў плыні жыцця несупыннай

Журналістам усё трэба ўлічыць,

Каб чакалі “Нясвіжскіх навінаў”

Свежы нумар заўжды чытачы.

Каб газета, заўжды маладая,

І настрой задавала, і тон.

Дык няхай жа заўсёды спрыяе

Вам натхненне і таленту плён!

З пачуццём сардэчнай шчырасці — 

калектыў рэдакцыі стаўбцоўскай  раённай  газеты “Прамень”.

 

Шаноўныя

калегі!

Прыміце шчырыя сяброў-скія віншаванні з нагоды 75-й гадавіны з дня выхаду ў свет першага нумара Нясвіжскай раённай газеты.

Мы шчыра падзяляем юбілейную радасць калектыву паважанага выдання “Нясвіжскія навіны” і жадаем, каб кожны ваш працоўны дзень пачынаўся з цудоўнага настрою, з жадання быць тым светлым прамянём, які кліча, натхняе на слаўную працу і добрыя справы, усяляе ў сэрцы чытачоў надзею.

Зычым, каб газета “Нясвіжскія навіны” была жаданай у кожным доме, каб множыліся колькасць удзячных чытачоў і яе тыраж.

Няхай усім супрацоўнікам спадарожнічаюць моцнае здароўе, натхненне, энергія і ўдача, няхай ваша слова будзе сейбітам дабра, справядлівасці, міласэрнасці. Ніколі не губляйце творчага запалу і аптымізму!

З найлепшымі пажаданнямі —  калектыў рэдакцыі

Капыльскай раённай  газеты “Слава працы”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.