Аб надзённых пытаннях

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_1893

На мінулым тыдні адбыўся выезд інфармацыйна-прапагандысцкай групы ў аграгарадок Астроўкі, які ўзначальваў намеснік старшыні райвыканкама А.І. Майсеня. У склад групы ўвайшлі начальнік  Нясвіжскага РАНС, падпалкоўнік унутранай службы  В.В. Бокун, начальнік  аддзела ідэала-гічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А.В. Круглік, начальнік лінейна-станцыйнага цэха Нясвіжскага раённага вузла электрасувязі І.І. Жаўрыд, прадстаўнікі РАУС, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённага тэрытарыяльнага  цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Нясвіжскай ЦРБ, філіяла № 620 ААТ  “ ААБ Беларусбанк” у Нясвіжы, аўтапарка № 8 г. Нясвіжа.

Так, В.В. Бокун расказаў, што ў гэтым годзе на тэрыторыі нашага раёна зарэгістравана 27 пажараў, на якіх загінулі 6 чалавек. Ён адзначыў, што па-ранейшаму асноўнай прычынай пажараў і гібелі людзей з,яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, у тым ліку і пры курэнні. Віталь Вячаслававіч прывёў прыклады пажараў з гібеллю дзяцей на тэрыторыі Мінскай вобласці. Не пакінуў без увагі трагедыю, якая здарылася ў вёсцы Амлынцы 7 мая 2013 года, дзе загінулі маці і яе трое малых дзяцей. Падрабязна былі расказаны правілы пажарнай бяспекі пры пячным  ацяпленні, пры карыстанні электрапрыборамі. Тым больш, што яны актуальныя ў наступіўшы зімовы перыяд. В.В. Бокун расказаў аб выпадках выратавання людзей дзякуючы таму, што аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі своечасова спрацавалі. Пры правядзенні пажарна-прафілактычных работ  у населеных пунктах выратавальнікі неаднаразова становяцца сведкамі таго, што ў дамах многіх жыхароў не працуюць пажарныя апавяшчальнікі па той прычыне, што элемент сілкавання выйшаў са строю. На жаль, не ўсе на гэта звяртаюць увагу, хаця замена батарэек  каштуе сёння  10-15 тысяч беларускіх рублёў. Ці варта з-за гэтага падвяргаць рызыцы  сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх? Напрыканцы выступоўца  нагадаў аб тым, што ў раёне на базе аператыўнага цэнтра ўпраўлення Нясвіж-скага РАНС функцыянуе адзіная дзяжурна-дыспетчарская служба. Па любых пытаннях, надзвычайных сітуацыях, у тым ліку звязаных з пажарамі, дарожна-транспартнымі выпадкамі, адключэннем электраэнергіі і г.д. , неабходную інфармацыю можна атрымаць, набраўшы нумар 101 або 112.

IMG_1900

Пасля слова прадаставілі намесніку галоўнага ўрача па медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі Нясвіжскай ЦРБ А.І. Вярыга. Яна расказала аб тым, што медыцынскае абслугоўванне насельніцтва здзяйсняецца ў Нясвіжскай цэнтральнай бальніцы, Гарадзейскай гарад-ской бальніцы, 8 амбулаторыях, 17 фельчарска-акушэрскіх пунктах, агульная магутнасць якіх — 1035 прыёмаў за змену. У Нясвіжскай ЦРБ функцыянуюць міжраённыя аддзяленні: уралагічнае на 40 ложкаў, гемадыялізу на 6  месцаў, аддзяленне пералівання крыві, мамаграфічны кабінет, у Гарадзейскай гарад- ской бальніцы — аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі на 40 ложкаў. Звяртаючыся да А.І. Вярыга, жыхары Астровак і блізляжачых вёсак выказалі пажаданне, каб у мясцовую амбулаторыю выязджалі лабарант і спецыялісты Нясвіж-скай ЦРБ для прыняцця аналізаў і праф-агляду працаўнікоў сельскагаспадарчага прадпрыемства «Нясвіжскія Астроўкі».

Загадчык аддзела рознічнага бізнесу філіяла № 620 ААТ “ААБ Беларусбанк” І.М. Захарэвіч расказала аб паслугах, якія аказвае насельніцтву ААТ “Беларусбанк”. Была прадастаўлена інфармацыя аб відах і ўмовах крэдытавання на спажывецкія патрэбы і па Указах Прэзідэнта, пра спецыяльную навагоднюю прапанову для сваіх кліентаў “Заяўка Дзеду Марозу”. Для пастаянных і надзейных кліентаў існуюць праграмы лаяльнасці — скідкі. Яна расказала аб магчымасцях, якія можна ажыццяўляць пры дапамозе банкаўскіх плацёжных картак, аб сумеснай праграме зніжак паміж трымальнікамі банкаўскіх картак Беларусбанка і сет-     кай магазінаў “Еўрагандаль”, а таксама пра віды ўкладаў  для фізічных асоб у беларускіх рублях і замежнай валюце, тэрміны і ўмовы. Акрамя давядзення інфармацыі аб рабоце банка, Ірына Мечыславаўна адказала на шматлікія пытанні мясцовых жыхароў аб  аднаўленні работы філіяла  Беларусбанка ў памяшканні  былога сельвыканкама.

Намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Т.В. Толсцік расказала аб дзяржаўнай падтрымцы розных катэгорый грамадзян. А іменна аб відах сацыяльнай дапамогі, парадку  назначэння дзяржаўнай адраснай дапамогі, аб дзяржаўных дапамогах сем,ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Аб паслугах, якія аказвае “Белтэлекам”, паведаміў начальнік лінейна-станцыйнага цэха Нясвіжскага раённага вузла электрасувязі І.І. Жаўрыд. Пра абстаноўку на тэрыторыі Гарадзейскага сель-скага Савета — начальнік Гарадзейскага ўчастка Нясвіжскага РАУС Р.У. Фаменка.

Шмат  пытанняў было  да часова выконваючай абавязкі першага намесніка старшыні праўлення па гандлі райспажыўтаварыства  В.А. Іюльскай наконт асартыменту і якасці хлебабулачных вырабаў, продажу дзіцячага харчавання і завозу прадукцыі перапрацоўчай вытворчасці СВК “Агракамбінат Сноў” у  мясцовую краму спажывецкага таварыства.

Пра маршруты, якія зараз праходзяць па тэрыторыі раёна, у тым ліку да Астровак, паведаміў вядучы інжынер аддзела перавозак і турызму аўтапарка № 8 В.Э. Цвірка. У адрас аўтапарка прагучала вельмі шмат скаргаў. Яны датычыліся праблем аўтобусных зносін вёсак былога Астроўскага сельскага Савета з Гарадзеяй і Нясвіжам, асабліва ў суботу, нядзелю і святочныя дні.

Пра адукацыйны працэс, дасягненні школьнікаў за гэты год расказала намеснік начальніка аддзела  адукацыі, спорту і турызму райвыканкама С.А. Шатрун. Сельскія жыхары звярнуліся да яе з пытаннямі аб тэмпературным рэжыме і адсутнасці дэфектолага ў Астроўскай сярэдняй школе.

Напрыканцы сустрэчы   перад старшынёй Гарадзейскага сельскага Савета У.П. Курачыцкім жыхары вёскі Краснагоркі паставілі пытанне аб  паляпшэнні якасці вады ў вёсцы. Дырэктар  ААТ «Нясвіж-скія Астроўкі» Л.Г. Гутнік выказала пажаданне  аб тым, што трэба заказаць праектна-каштарысную дакументацыю для газіфікацыі мясцовай школы і падвесці газ за кошт гаспадаркі.

Па заканчэнні сустрэчы інфармацыйнай групы Нясвіжскага райвыканкама з жыхарамі намеснік старшыні райвыканкама А.І. Майсеня падвёў вынікі размовы, усе ўзнятыя пытанні будуць даведзены да ведама адпаведных службовых асоб для глыбокага вывучэння і прыняцця мер.

Алена ГАЛЯК.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.