Чым памятны 2014-ы?

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Изображение 551

Алена Аліеўна Мішчанка, загадчык малочнатаварнай  фермы “Копцеўшчына” СВК “Гарадзея”:

— Год быў для мяне вельмі насычаным. Прызначылі загадчыкам гэтай фермы, дасюль працавала памочнікам  загадчыка МТФ “Вялікая Лысіца”. А колькі новага з’явілася, дзякуючы будаўніцтву і рэканструкцыі, на самой ферме! Адзін кароўнік з даільнай устаноўкай “монарэльс” што значыць! Вакуум выдатна “забірае” ў кароў малако, надоі прыкметна ўзраслі. Механізмы працуюць бясшумна, у памяшканні спакойная абстаноўка, цішыня, і гэта таксама  добра ўплывае на стан жывёлы. Са стварэннем належных умоў яе ўтрымання  памяняліся  і рацыёны кар-млення, яны складаюцца строга дыферэнцыравана па ўзроставых групах. Ну і, зразумела, новыя механізмы зрабілі працу жывёлаводаў больш лёгкай, высокапрадукцыйнай. У сувязі з гэтым вырасце заработная плата.

Гэта што датычыць вытворчасці. У асабістым жыцці таксама адбылася памятная падзея: я выйшла замуж. Спадзяюся, што ўсё будзе добра і ў 2015-м годзе.

 

IMG_2036

Уладзіслаў ЗГІРСКІ, вучань Нясвіжскай гімназіі:

— Я ў гэтым годзе пайшоў у першы клас. Вучуся ў першым “В”, а ёсць у гімназіі яшчэ першы “А” і першы “Б” класы. За партай сяджу побач з Кацяй Валчок. Усяго ў нас 18 чалавек. Пасябраваў з усімі, але больш  за ўсё — з Лёшам Плюшчаем.

Нашы прадметы? “Руская літаратура/навучанне чытанню”, “Беларуская мова”, “Руская мова”, “Чалавек і свет”, “Матэматычная вясёлка”, “Выяўленчае мастацтва”, “Працоўнае навучанне”, “Фізкультура і здароўе”, факультатывы “Вучымся гаварыць правільна” і “Здаровы лад жыцця”, класная гадзіна. Настаўніцу нашу завуць Іна Станіславаўна, выхавальніцу групы падоўжанага дня — Іна Мікалаеўна, фізкультуру праводзіць Сяргей Леанідавіч. Кірыл Мікалаевіч вя-дзе гурток, на якім мы малюем і лепім.

Мой самы любімы прадмет — гэта, канешне ж, урок пісьма. Мы знаёмімся з літарамі — а, к, о, у, ы, с, т, ы, і… Цяпер вучымся пісаць “л”. За работу нам ставяць “плюс”, “мінус”, “маладзец!” У мяне многа слова “маладзец!”

Наогул, я ўжо ўмею чытаць. Люблю чытаць казкі — “Беласнежка і сем гномаў”, “Чырвоная Шапачка і шэры воўк”. Нядаўна хадзілі ў бібліятэку гімназіі, я ўзяў кніжку “Воўк і сабака”.

Восенню ў нас быў тыдзень канікулаў, зімой — два тыдні, вясной — яшчэ тыдзень. Канікулы можна праводзіць або дома, або ў школе на аздараўленчай пляцоўцы. Я еду да бабулі ў Лань. А летам, сказала Іна Станіславаўна, канікулы будуць аж 93 дні.

Мінулым летам мы з татам і мамай ездзілі на Нёман. Там такі сыпучы пясок, ракавінкі, вада такая празрыстая і халодная…

Люблю таксама бываць у лесе. Збіралі мы чарніцы і суніцы. Ніякіх жывёлін я там не бачыў, толькі мураўёў. У іх в-о-о-сь такі муравейнік. Я ведаю, што муравейнікі разбураць нельга, але ж, калі мядзведзь пройдзе, ён можа лапай усё разбурыць. Шкада…

Бліц-інтэрв,ю правялі Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

іна ВАСіЛЕВіЧ  і Святлана ПОЛЬСКАЯ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.