Ізноў зіма загаварыла..

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DL4A8121

Зімовае

Яшчэ лістапад за акном

Апошняе лісце страсае,

Хоць яблыні ў садзе даўно

Жаданага снегу чакаюць.

А сівы халодны туман

Над вёскай выпроствае крылы.

I нехта ўсміхнецца:

«Зіма

У восені трон захапіла…»

 

Першы снег

Першы снег рассцелецца па парку,

Белы, чысты, як паперы аркуш…

I такое хараство ніколі

Не асмелішся слядамі пакрамзоліць.

 

* * *

I праўда, бярозам да твару

Заўсёды ідзе першы снег,

Стаяць паасобку, па парах

Ў таемнай такой белізне,

Як тыя красуні дзяўчаткі,

Іх нельга ніяк абмінуць…

Міжволі хаваю пальчатку —

Так боязна іх закрануць.

 

* * *

Ізноў, ізноў зіма загаварыла

На белай мове сцюжаў і завей.

А снегу, колькі снегу наваліла!

Здаецца, стала ўсё вакол чысцей.

Мароз ад самай раніцы сярдзіты,

Ён уладар на вуліцы цяпер…

I просіцца, здаецца, ў чысты сшытак,

Як кот у хату, мой нясмелы верш.

Віктар ТРУСЕВІЧ.

 

Хто хаваецца

за Бога

Хто хаваецца за бога,

Патаемны мае план,

Яму плацяць, мусіць, многа?

І за здраду, за падман.

Але прыйдзе час расплаты —

Веру цвёрда ў гэта я.

Ўсім, хто ў гэтым вінаваты,

Кара прыйдзе не мая.

Кара Божая, з нябёсаў,

Аб чым ведаюць усе!

Дзе ламаюць безліч лёсаў

Патаемна, пакрысе.

 

Мае сакрэты

Я паэтам знакамітым

Не жадаю быць, сябры,

Не хачу і быць забытым

У Гарадзеі, хоць стары.

А таму пішу ў «раёнку»,

Не хапаю з неба зор,

Лёсу ўдзячны я, што жонка —

Крыжык строгі з даўніх пор.

Такіх мала зараз жонак,

Маю шмат яшчэ сяброў.

П’ю календулу з рамонкам,

Шмат хаджу — таму здароў.

І паверце: не сумую

І заўсёды, дзень пры дні,

Ў агародзе я працую,

Ў гэтым мне няма раўні.

Вось і ўсе мае сакрэты

Чым сягоння і сагрэты.

 

Газеце “Звязда”

На роднай мове

Родная газета,

Душа табой у кожнага сагрэта.

Я без цябе і кроку не ступаю,

Я з маладых гадоў цябе люблю.

І на зубок хачу валодаць

роднай мовай,

А мова родная — дзяржаўнасці аснова.

І падпісацца на “Звязду” гатовы,

Пакуль жыву,

Пакуль здаровы.

Міхась САЗОНЧЫК.

 

Замак

Зямлю ракеты ўзвысілі,

Вякі сышлі з арбіты,

А ён ляжыць, як віцязь,

Дружынаю забыты.

Іржа наскрозь праела

Варот стальныя латы.

Прабілі камень цела

дубы у тры абхваты.

Над ложам сумным годзе

Крычаць ардзе птушынай!

З далёкага стагоддзя

Вярніся, князь з дружынай!

У трубы затрубіце

І сон пакутны зможа,

Расплюшчыць вочы віцязь,

Устане віцязь з ложа.

А трубы не ўгавораць —

З сабою забярыце.

Хай не трывожыць воран

Душы яго ў блакіце.

Мікола МАЛЯЎКА.

 

Дзівосны свет музыкі

Дастаў музыкант сваю скрыпку,

I плаўна павёў ён смычком.

Я моўчкі стаяў пад акном.

Ён доўга iгpaў, без упынку.

Здавалася, бездапаможна

Пакутуе хтосьці жывы.

Так жаласны плач быў струны,

Што стала ў душы мне трывожна.

Далей скрыпка распавядала —

Мне словамі не перадаць.

Я сэрцам мог толькі спазнаць:

Дзівосна так зачаравала.

Стаю я i слухаю міла.

Здаецца, што не да людзей —

Звяртаецца скрыпка вышэй,

Да тайнай нябеснае сілы.

Адчуць можна толькі, якія

I боль, i маленне яе …

А скрыпка нястомна пяе.

То сціхне на міг, то рыдае.

Спявала яна i стагнала,

Малілася й плакала зноў,

I гукамі толькі — без слоў,

А сэрца маё запалала.

Стаяў пад акном я здранцвела.

Ў дзяцінстве ўсё гэта было.

Цяпер на ўспамін мне прыйшло,

Kaлi ўжо жыццё праляцела.

 

Адкрыўся мне свет тады новы,

Дзівосны свет музыкі  той…

I сэрцам я рад i душой,

Бо шлях азарыў ён жыццёвы.

Антон ВАЛЯВАЧ.

 

Калядная ноч

Божа, як светла,  як чыста — бы днём!

Месяц зямлю асвятляе,

З неба пазычаным зорным агнём

Снегу пушыначкі ззяюць.

Вунь яны ўсюды —  на шыбах, платах,

Дахах  і дрэвах кашлатых…

Быццам анёлаў усмешкі ў вачах

Дораць спакой вінаватым.

Гэтаю ноччу не трэба тужыць.

Ў сэрца сваё зазірніце —

Колькі там скарбаў  таемных ляжыць,

Колькі цудоўных адкрыццяў!

Бога усмешка ў сняжынках гарыць,

Ўсё дараваць заклікае,

Бо толькі адно  можа нас ажывіць —

Любоў, што карысці не знае.

І гэтай ноччу,  дзе светла, бы днём,

Быццам малому ягнятку,

Нам можа адкрыцца надзея наноў,

Каб ўсё пачалося спачатку.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 

Я желаю вам…

Желаю близким верность  подарить друг другу,

Почаще делать мудрые дела,

Желаю, чтобы Жизнь,  в которой всё по кругу,

Вернуть надежду сторицей могла!

Желаю детям детством наслаждаться,

Почаще верить в светлые мечты,

Желаю взрослым  сказкой восхищаться —

Без подлости, коварства, суеты!

Желаю счастьем  Родине поклясться,

Учиться добрым в сложном мире быть,

А незнакомым  постарайтесь улыбаться,

Спешите радоваться небу. И  любить!..

 

Чтобы сердце не молчало!..

Друг! Не всё бриллиант,

Что к себе век влечет.

И совсем не гарант

Просто хитрый расчет.

В том судьбу не кори,

Что бессмертной звездой

С ночи и до зари

Восхищался не с той.

Ты мечту не кради,

Если сердце молчит,

И мотив не веди,

Коль коряво звучит…

 

В новогоднюю ночь

Знаю: станет бесконечной

Музыка души без слов,

Станет доброй, станет вечной

Святость чувств и мудрость снов…

 

Январь, бурли!

На Новый год  крупа-пурга

Летит январской колесницей,

Как на заклятого врага,

И побороть его стремится.

В ту ночь прошу: зима, бурли!

И пусть снега скупы на краски,

Скорей на серый лик земли

Одень сверкающую маску.

 

Рождественские светлячки

Нам никуда от Рождества не деться:

В его лучах подмены правды нет,

Оно приносит возвращенье в детство

И лечит мудро грусть ушедших лет.

Так живет мороз, что стынут  лоб и  мысли…

Судьба лишь только  мерзнуть не велит.

Рождественские звезды  так провисли,

Что к празднику  достанут до Земли.

 

***

Рождество — без начала, без края,

Стережёт староветхий покой,

Чтобы помнить, как елки вздыхают,

Наблюдая  за жизни Рекой.

 

***

Метель прошла.  И стал вдруг тих

И весь в снежинках щедрый вечер,

Неподражаем он и вечен,

Всемирный глобус —  на двоих…

Константин КОРНЕЛЮК.

 

Перадзімняе

З двара ўжо холад зазірае,

Шугае рэзкім вецярком,

Зіма намёкі пасылае:

“Пасыплю хутка я сняжком.

Вы забаіцеся мяне,

Калі прыцісну мінус дваццаць,

І кожны з вас не праміне

У футры цёплыя схавацца”.

Пужаць людзей — пустая справа,

Яны прывыклі да ўсяго,

Да выхадкаў прыроды нават

І шмат яшчэ там да чаго.

Жыві і радуйся нябёсам,

Бо з іх і сонца, і сняжок.

Табе наканавана лёсам

Такое рознае жыццё.

Раіса ХВІР.

 

Тайна

В парке деревья в снежной пороше

Стоят, как невесты, нарядны, пригожи,

Как будто они все цветут.

И хочется верить:  не просто красуются,

А со скамейкой беседу ведут.

Ах, эта скамейка — зимою и летом

Влюбленных свидетель немой,

Стоит одиноко, признания слушает.

О! Сколько секретов  у нее за спиной!

Как много она рассказала б,

Про одиночество, радости встреч,

Но вместе с деревьями слово давала —

Тайну влюбленных сберечь.

Спасибо, спасибо, что слово сдержала,

Зная и слезы, и радостный смех,

За всё, что хранила, как обещала,

Ты — лучше скамеек всех.

Ольга ЖЕРКО.

 

Зберажы!

Сусвет мае безліч пытанняў,

Што ніхто не паспеў і адкрыць.

Напоўніцца чаша пазнанняў —

Свет падумае: «Быць? Ці не быць?»

 

Мы ідзем сваімі шляхамі —

Па сцяжыне да зорак, нябёс:

Нямыя адбіткі слядамі

На Зямлі пакідаюць наш лёс.

 

Крок наперад — гэта стварэнне!

Зберажы для сябе кожны крок!

Хай чапляе, лезе карэнне:

Ты ж — ідзі! Ты кахай назнарок!

 

Дыета

Я люблю выпіць таблетку,

калі боль інакш не сцярпець.

Я люблю пакапацца ў мінулым,

быццам нешта магу там змяніць.

Я люблю будаваць замкі мараў,

а ранкам люблю іх бурыць.

Я люблю шукаць чорную кошку

ў цёмным-цёмным пакоі.

Я люблю ўзгадаць пра дыету

па начах з шакаладкай у руках.

***

Колькі год

не бываў на Радзіме?!

Б’е аранжавым

ў вочы рабіна.

***

Пасля доўгай

зімовай дарогі

неўзабаве змарыла дрыжака.

Хачу нарэшце сагрэцца:

чайнік сапе —

выратавальнік.

***

Універсальна

працуе хмара:

то снег дасылае,

то дожджык зямлі.

***

Ніколі не бачыў:

на машыну

брэша шчанюк.

Андрэй КОЗЕЛ.

 

 

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.