Калі рукі лечаць…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_0384

Многія, каму даводзілася  папраўляць здароўе ў  міжраённым аддзяленні медыцынскай рэабілітацыі Гарадзейскай гарадской бальніцы, пераканаліся, што часам не менш за медыцынскія прэпараты дапамагае добры масаж. Тое, што прапануе сваім пацыентам Марына Вячаславаўна Шнаркевіч (на здымку), — гэта больш,  чым прывычны масажны сеанс, гэта тры, а то і чатыры ў адным, бо змяшчае  і дасціпны гумар, і шчырую размову, і фонатэрапію  класічнымі мелодыямі. “Марына Вячаславаўна — вулкан энергіі і пазітыву,  затрымацца на працы да позняга вечара для яе — звычайная з’ява,”— гаворыць адна з жанчын, што праходзіць у Гарадзеі лекаванне. Ганна Чаславаўна Чабатар — загадчык аддзялення — характарызуе  М.В. Шнаркевіч  як вопытнага і спрактыкаванага масажыста, чалавека адказнага, нераўнадушнага ды яшчэ і моцна ўлюбёнага ў сваю справу, што і з’яўляецца асноўным складальнікам поспеху. “Неадзінкавы выпадак, — дадае кіраўнік, —  калі менавіта дзеля спрактыкаванага масажу  ад Шнаркевіч людзі прыязджалі сюды на рэабілітацыю”.

У гэтыя перадсвяточныя дні Марына Вячаславаўна жадае нашым чытачам  моцнага здароўя, каб не трэба было на працягу года  ні дактароў, ні лекаў, хіба толькі — добры масаж.

Наталля ПЛАКСА,

в. Карцэвічы.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.