Казка радуе і лечыць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У навагоднім карагодзе

У навагоднім карагодзе

На мінулым тыдні навагодняя казка прыйшла ў  дзіцячае аддзяленне Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы. Святочнае мерапрыемства  адбылося ў рамках акцыі “Нашы дзеці”, якая 20 гадоў таму была ініцыявана Беларускім дзіцячым фондам. 38 маленькіх пацыентаў з радасцю віталі Фею, Дзеда Мароза і Снягурку, а таксама сімвал новага года — вясёлую гарэзу-казу, у якіх на час ранішніка ператварыліся работнікі раённага цэнтра культуры. Дзеці з задавальненнем вадзілі карагоды разам з казачнымі героямі, танцавалі, адгадвалі загадкі, разам з Дзедам Марозам  запальвалі агеньчыкі на ёлачцы і, вядома ж, атрымлівалі падарункі.

Навагодні падарунак —  мяккую цацку — трымае ў руках Ульяна Шастак

Навагодні падарунак — мяккую цацку — трымае ў руках Ульяна Шастак

З пажаданнямі хутчэй паправіць здароўе і вярнуцца з новымі сіламі дамоў, а таксама быць шчаслівымі ў новым годзе да маленькіх пацыентаў і іх бацькоў звярнуліся намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Майсеня, старшыня раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Ірына Ціхонка, дырэктар ТАА “Корсак-ВВ” Вячаслаў Корсак, галоўны ўрач Нясвіжскай ЦРБ Людміла Квецень, старшыня прафсаюзнага камітэта бальніцы Ала Мудрая.

Дырэктар ТАА “Корсак-ВВ” Вячаслаў Корсак   і старшыня раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Ірына Ціхонка ўручаюць падарункі маленькай Машы Шапавал

Дырэктар ТАА “Корсак-ВВ” Вячаслаў Корсак і старшыня раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Ірына Ціхонка ўручаюць падарункі маленькай Машы Шапавал

Ад раённай улады дзіцячае ад-дзяленне атрымала ў падарунак ультрагукавыя інгалятары і настольныя лямпы ў кожную палату. Свой спонсарскі ўклад у  мерапрыемства ўнеслі таксама раённае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду, ТАА “Корсак-ВВ”, індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Кавальчук.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.