Лічба “прапішацца” ў кожным доме

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

цифра

Ана­ла­га­вае  тэ­ле­ба­чан­не  ад­клю­чаць да 15 мая.

Ця­пер у Бе­ла­ру­сі 97,81 % на­сель­ніц­тва ма­юць маг­чы­масць пры­маць эфір­ны тэ­ле­ві­зій­ны сіг­нал у «ліч­бе». Сё­ле­та до­ля та­ко­га су­час­на­га тэ­ле­ві­зій­на­га «па­крыц­ця» ста­не больш за 98 %, а да ся­рэ­дзі­ны мая на­ступ­на­га го­да но­вы фар­мат тэ­ле­вя­шчан­ня ста­не да­ступ­ным усім жы­ха­рам на­шай кра­і­ны, па­ве­да­міў на­чаль­нік упраў­лен­ня элект­ра­су­вя­зі Мі­ніс­тэр­ства су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі Па­вел Пет­ру­ле­віч.

Уво­гу­ле, за час рэа­лі­за­цыі Дзяр­жаў­най пра­гра­мы па ўка­ра­нен­ні ліч­ба­ва­га тэ­ле­ба­чан­ня бы­ло па­бу­да­ва­на 77 спе­цы­яль­ных пе­ра­дат­чы­каў агуль­най ма­гут­нас­цю ка­ля 115 кВт. Там ужо сён­ня пра­ду­гле­джа­на транс­ля­цыя агуль­на­да­ступ­на­га па­ке­та (8 тэ­ле­ві­зій­ных пра­грам і ад­ной гу­ка­вой), які пра­па­ну­ец­ца на­сель­ніц­тву бяс­плат­на.

Для пры­ёму аба­вяз­ко­ва­га агуль­на­да­ступ­на­га па­ке­та тэ­ле­ві­зій­ных пра­грам не­аб­ход­ны тэ­ле­ві­зар з пад­трым­кай стан­дар­ту DVB-T і фар­ма­ту ка­дзі­ра­ван­ня MРЕG-4 або ліч­ба­вая пры­стаў­ка з ана­ла­гіч­ны­мі па­ра­мет­ра­мі, якая пад­клю­ча­ец­ца да звы­чай­на­га тэ­ле­ві­за­ра.

“Звязда”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.