Малады працаўнік

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DL4A4390

У адкрытым акцыянерным  таварыстве “Грыцкевічы” Мікалай Сарнацкі папрацаваў месяц механізатарам, калі яшчэ вучыўся ў Клецкім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі. А праз год прыехаў у гаспадарку на пастаянную работу. Адсюль пайшоў служыць у армію. Сюды летам 2011 года вярнуўся. З таго часу  і водзіць трактар, уносіць свой  уклад у агульную справу хлебаробаў.

Сёлета, закончыўшы восенню ўздым зябліва, пайшоў у чарговы  водпуск, а выйдзе з яго — будзе вывозіць арганіку ў бурты. Трэба дбаць пра лёс будучых ураджаяў. Галоўны аграном гаспадаркі Іван Валетаў станоўча характарызуе механізатара. Гэта добра, што моладзь прыходзіць на змену старэйшаму пакаленню. Зямлі заўсёды вельмі  патрэбны надзейныя, працавітыя людскія рукі.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.