На роднай зямлі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

тихон

Сёння ў Маладзечне праходзіць урачыстае абласное мерапрыемства — ушанаванне заслужаных людзей,  ветэранаў аграпрамысловага комплексу, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае  развіццё Міншчыны. Аб некаторых дэлегатах Нясвіжскага  раёна мы расказваем ў сённяшннім нумары  “Нясвіжскіх навін”.

Іван Аляксандравіч Ціхон нарадзіўся ў Міцькавічах і жыве  тут усё сваё жыццё. Калгас, у якім ён пачаў працаваць у далёкім 1951 го-дзе, называўся тады імя Леніна, меў адміністрацыйны цэнтр у вёсцы Вялікая Быхаўшчына. Малады калгаснік выконваў розныя палявыя работы. Адсюль юнак пайшоў служыць у армію, сюды ў 1957-м  вярнуўся. Вывучыўшыся ў Нясвіжскай МТС на трактарыста, там і працаваў, потым перайшоў у свой калгас.

З таго часу мінула  шмат гадоў. Калгас імя Леніна аб’ядналі з суседнім “Ленінскім шляхам”, з цэнтрам у вёсцы Лань. Мяняўся юрыдычны статус гаспадаркі, мянялася яе назва. У механізатара Івана Ціхона мяняліся маркі трактароў: Т-14, Т-25, МТЗ-50, экскаватар. А задача была адна — выконваць адвечную хлебаробскую справу. Іван Аляксандравіч з’яўляўся звеннявым па вырошчванні цукровых буракоў у пятай паляводчай брыгадзе. І ўвесь сезон праводзіў на гэтых плантацыях: сеяў буракі, рыхліў некалькі разоў міжрадкоўі, а ўвосень, калі надыходзіла пара ўбіраць ураджай — трактарам падкопваў  радкі, з якіх калгаснікі ўслед убіралі і чысцілі карэнне, здавалі яго на цукровы завод. Рабіў ён усё вельмі акуратна, якасна, дабіваўся высокіх ураджаяў салодкага кораня. Таму і заслужыў павагу людскую і дзяржаўныя ўзнагароды. У 1975 годзе яго ўзнагародзілі  ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, у 1983-м — медалём “За працоўную доблесць”.

Чалавека з высокім пачуццём адказнасці, яго прызначылі на пасаду механіка вытворчага ўчастка. Іван Аляксандравіч забяспечваў бесперабойную работу тэхнікі ў сваім падраздзяленні, адказваў за працу калег-механізатараў.

Аформіўшыся на пенсію, ён працягваў працаваць механізатарам, а калі пакінуў трактар, выконваў розныя работы ў паляводчай брыгадзе.

Цяпер Іван Аляксандравіч — на заслужаным адпачынку. Робіць, што трэба, па гаспадарцы. Наступным летам адзначыць свой 80-гадовы юбілей.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота з архіва рэдакцыі.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.