Пясняр народнага подзвігу. Крыжаванка (склаў Іосіф КАРПЫЗА)

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_8341

Па гарызанталі: 1. Малады вучоны, інтэлігент-кніжнік, мужны вобраз якога В. Быкаў стварыў  у аповесці “Жураўліны крык”. 4. Шырокая вядомасць, усеагульнае прызнанне талентаў пісьменніка. 9. Расійскі горад, дзе Васіль скончыў паскораны курс  пяхотнага вучылішча і атрымаў званне  малодшага лейтэнанта. 10. Драматызм, сюжэтная напружанасць літаратурнага твора. 15. Падраздзяленне, якім у аповесці “Пастка” камандуе капітан Арлавец. 16. Пастаноўшчык тэлефільма “Фруза” паводле апавядання Быкава “На сцяжыне жыцця”. 17. Кола жыццёвых з’яў, падзей, што складаюць змест твора. 20. Дзяржаўная ўзнагарода, якой былі адзначаны ў 1974 годзе аповесці  празаіка “Абеліск” і “Дажыць да світання”. 21. Класік, чыя “Дрыгва” зачаравала Васіля  ў дзяцінстве. 22. Скрытае месца, дзе чакалі зручнага моманту партызанскія падрыўнікі — персанажы аповесці “Круглянскі  мост”. 25. Вайсковае званне камандзіра артылерыстаў Андрэева ў аповесці Быкава “Здрада”. 26. Стол з нахіленай дошкай, на якую  ставілася каса са шрыфтам для набору. 27. Чый вобраз стварыў празаік у апавяданні  “Незагойная рана”? 28. Вынік, што, як адзначаецца ў прадмове  да італьянскага выдання “Альпійскай балады”, паказала мінулая  вайна. 33. Горны масіў на Каўказе, дзе ў 1969 годзе  Васіль Уладзіміравіч пабываў разам з Мележам, Ткачовым, Шамякіным і Брылём. 34. Персанаж драматычных твораў Быкава. 37. Намер, які ў аповесці “Аблава” імкнецца ажыццявіць шматпакутны  Хведар Роўба. 40. Палявое ўмацаванне, аб’ект будаўнічага  клопату Васіля ў складзе інжынернага  батальёна ў першыя месяцы вайны. 41. Беларускі паэт, які назваў Быкава “прарокам і апосталам”. 42. Месца дыслакацыі  партызан, дзеянням якіх прысвечаны шэраг твораў  знакамітага празаіка. 45. Кароткі пераказ зместу балета,  створанага Я. Глебавым па аповесці Быкава. 46. Герой аповесці “Яго батальён”. 47. Апавядальны твор вуснай народнай творчасці. 48. Навела В. Быкава.

Па вертыкалі: 2. Імя савецкага салдата Цярэшкі, які разам з італьянкай Джуліяй ратуецца з фашысцкага палону ў вядомай аповесці  беларускага пісьменніка. 3. Разбор, ацэнка літаратурнай творчасці. 5. Амерыканскі празаік, які сваімі творамі запаліў у душы Васіля “агеньчык надзеі”. 6. Чыю аповесць “З пушкі на месяц” Быкаў пераклаў у юнацтве? 7. Апісанне знешнасці персанажа. 8. Захопнік, у барацьбе з якім быкаўскія  героі праяўляюць узоры мужнасці, самаахвяравання. 11. Калектыў артыстаў, што ўдзельнічаюць у пастаноўцы драматычных твораў. 12. Від мастацтва, якое дало другое жыццё аповесцям папулярнага пісьменніка. 13. Загарадная сядзіба Васіля Уладзіміравіча, дзе адкрыты яго музей. 14. Жанр эпічнага твора Быкава “Кар’ер”. 18. Персанаж аповесці “Дажыць да світання”. 19. Назва твора. 23. Збор пісьмаў, рукапісаў, фатаграфій пісьменніка. 24. Адзінка вымярэння аб’ёму  літаратурнага твора. 29. Уздым, узнёслая накіраванасць быкаўскай прозы. 30. Друкаванае перыядычнае выданне “Дружба народаў”, дзе ў 1962 годзе ўпершыню быў змешчаны артыкул беларускага літаратара “Жывыя — памяці мёртвых”. 31. Аўтарскі арыгінал. 32. Персанаж аповесці “Мёртвым не баліць”. 35. Катэгорыя дзеяслова. 36. Падарожны куфэрак. 38. Г. Паплаўскі як аўтар ілюстрацый да  твораў Быкава. 39. Рэльефны знак у друкарскім наборы. 43. Горад на Віцебшчыне, які неаднойчы наведваў славуты празаік. 44. Сукупнасць лексічных, граматычных і іншых сродкаў выказвання думкі.

 

Адказы:

Па гарызанталі: 1. Фішар. 4. Слава. 9. Саратаў. 10. Інтрыга. 15. Рота.16. Нікіфараў. 17. Тэма. 20. Прэмія. 21. Колас. 22. Засада.  25. Маёр. 26. Рэал. 27. Маці. 28. Урок. 33. Арарат. 34. Асоба. 37. Задума. 40. Акоп. 41. Барадулін. 42. Раён. 45. Лібрэта. 46. Самохін. 47. Казка. 48. “Загад”.

Па вертыкалі: 2. Іван. 3. Аналіз. 5. Лондан. 6. Верн. 7. Партрэт. 8. Агрэсар. 11. Трупа. 12. Кіно.  13. Дача. 14. Раман. 18. Півавараў. 19. Загаловак. 23. Архіў. 24. Аркуш. 29. Пафас. 30. Часопіс.  31. Рукапіс. 32. Сахно. 35. Стан. 36. Баул. 38. Мастак. 39. Літара. 43. Орша.  44. Мова.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.