Шляхам навукі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_0246

IMG_0278

На мінулым тыдні ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” прайшла IV Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і навучэнцаў “Нясвіж у гады Першай сусветнай вайны”. Мерапрыемства арганізавана сумесна РК БРСМ,  аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і музеем-запаведнікам. Мадэратарам канферэнцыі быў старшы навуковы супрацоўнік сектара па навукова-экскурсійнай рабоце Вячаслаў Мазалеўскі. На канферэнцыі прысутнічалі намеснік дырэктара па навуковай рабоце музея-запаведніка Дзмітрый Яцкевіч, загадчык сектара па навукова-экскурсійнай рабоце   Аляксей Буднік, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама  Вольга Сільвановіч, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Ксенія Харашылава, вучоны сакратар музея-запаведніка Любоў Івахніна, малодшы навуковы супрацоўнік экспазіцыйна-выставачнага аддзела музея Андрэй Блінец. Пасля выступленняў Вольга Сільвановіч і Ксенія Харашылава падзякавалі ўсім удзельнікам канферэнцыі за працу і адзначылі лепшых памятнымі падарункамі. Так, Вольга Аляксандраўна ўручыла падарунак  вучаніцы нясвіжскай гімназіі Аляксандры Віннік, якая працавала над тэмай “Абаронца нясвіжскага неба”, а Ксенія Генадзьеўна — вучаніцы гімназіі № 17  г. Мінска Настассі Бягун за работу “Дзейнасць Таццянінскага камітэта па аказанні дапамогі бежанцам у г. Мінску  ў гады Першай сусветнай вайны”(па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі).  Словы падзякі выказаў мадэратар канферэнцыі Вячаслаў Мазалеўскі і прапанаваў яе ўдзельнікам і гасцям  экскурсію па музеі-запаведніку “Нясвіж”.

Алена ГАЛЯК.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.